Тро́снік (тро́сьнік) ‘разак, вадзяны асот’ (дзятл., Жыв. сл.), ‘трыснёг’ (В. Адамчык). Да траснік, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плава́к ’плывец’ (лун., Сл. Брэс., Шатал.; стол., Нар. лекс.). Відаць, утворана пад уплывам польск. pływak ’тс’, але з бел. суфіксам і націскам (параўн. спява́к, язда́к, раза́к, хада́к) ад пла́ваць (гл.). Сюды ж плыва́к ’плытагон’ (іван., Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́знік 1, рэ́зка, рэ́ская трава, рэза́к ’разак, Stratiotes L.’ (ЛА, 1, Мат. Гом.), ’зараснікі рагалісніку Ceratophyllum demersum L.’ (Ялік.), рэ́зьнік, рэ́зя ’рачная трава падобная да альясу, разак’ (Сл. ПЗБ), рэ́зьнік ’балотная трава’ (Нар. лекс.), рэ́ская трава ’асака, Carex L.’ (ЛА, 1). Расліна атрымала такую назву паводле вострых краёў лісця. Ад рэзаць (гл.).
Рэ́знік 2 ’пшанічная аладка, спечаная з раскачанага цеста, разрэзанага на чатырохвугольныя часткі’ (Нас.), рэ́знікі ’тс’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс., Сцяшк. Сл.), рэ́зьнік ’тс’ (Янк. Мат.), ’тс’ (Бяльк.), рэ́знік ’пернік’ (Сцяшк. Сл., Юрч.), ’луста’ (Нік., 88), рэ́знічак ’тс’ (Юрч. СНЛ). Серб. і харв. реза́нац ’адрэзаны кавалак’, реза́нци ’локшыны’. Да рэзаць (гл.), параўн. яшчэ семантыку палама́нцы ’печыва з мукі; ламанцы’ (Сл. Гродз.) ад ламаць.
Рэ́знік 3 ’мяснік’ (Мат. Гом., Нас., ТС, Байк. і Некр.). Гл. разнік.
Рэ́знік 4 ’кош, сплецены з нітак’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Дээтымалагізаваная форма ад рэзгіны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вясня́к 1 ’вясковы жыхар, селянін’ (Нас.). Запазычана з польск. wieśniak ’тс’. Аналагічна весняцкі ’сялянскі’ < польск. wieśniacki, веснячка ’сялянка’ < польск. wieśniaczka.
Вясня́к 2 ’сад, пасаджаны або перасаджаны вясною’ (слаўг., Яшк.), рус. весняк ’малады лясны зараснік, які вырастае вясной’. Да вясна́ (гл.). Утворана пры дапамозе суф. Nomen collectivum ‑няк.
Вясня́к 3 ’цёплы паўднёвы вецер’ (слаўг., Яшк.), рус. арханг., разак, ’вясенні паўдн.-усх. вецер’. Да вясна́ (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑як.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяка́ч 1 ’прылада для драбнення; разак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Сержп., Грам., Ласт., Варл., Касп., Шат.), сека́ч ’тс’ (ТС). Да сячы (гл.), сюды ж са значэннем ’лесаруб, дрывасек’ (Варл., Стан.), даць секачоў ’пакараць’ (Ян.).
Сяка́ч 2 ’дзік-самец’ (ТСБМ), сэка́ч ’дзікі кабан’ (стол., Нар. ск.). Да сячы (гл.), сячыся ’біцца’: із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (ТС), два вепры меж собою бьюцца, секуцца (Нас., БНТ, Загадкі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мударэ́з ’разак, Stratiotes L.’ (іўеў., Сл. ПЗБ), утворана па тыпу рус. водоре́з, ногоре́з, ядроре́з, телоре́з. Да муды́ і рэзаць (гл.). З лексемай mǫdo звязаны назвы раслін у чэш. (moudník ’Chamaeorchis’ паводле двух клубняў, ганацк. modʼatka ’чырвоны бэз’), серб.-харв. (лисичја, мачја, пасја, попова муда), славен. (popova moda ’Evonymus’, moda ’Paeonia peregrina’, ’Colchium autumnale’) і рус. (смал. муди ’?’, валаг. му́дки коша́чьи ’Geum rivale L.’, смал. мудорез ’вадзяная крапіва’, му́дочка ’канюшына раллявая, Trifalium arvense L.’, цвяр. муде́ заячьи ’тс’) мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)