пацю́кваць

‘удараць каго-небудзь, што-небудзь, у што-небудзь, чым-небудзь, утвараючы гук; біцца, пульсаваць (пра сэрца)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пацю́кваю пацю́кваем
2-я ас. пацю́кваеш пацю́кваеце
3-я ас. пацю́квае пацю́кваюць
Прошлы час
м. пацю́кваў пацю́квалі
ж. пацю́квала
н. пацю́квала
Загадны лад
2-я ас. пацю́квай пацю́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пацю́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выцю́кваць

‘удараць па чым-небудзь, стараючы гук; рабіць што-небудзь, удараючы, стукаючы чым-небудзь; біцца, пульсаваць (пра сэрца)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выцю́кваю выцю́кваем
2-я ас. выцю́кваеш выцю́кваеце
3-я ас. выцю́квае выцю́кваюць
Прошлы час
м. выцю́кваў выцю́квалі
ж. выцю́квала
н. выцю́квала
Загадны лад
2-я ас. выцю́квай выцю́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выцю́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тох-тох-тох ’стук-стук-стук’ (кам., ЖНС). Гукапераймальнае. Ад тог‑ утвораны ‑ка‑дзеяслоў то́хкаць ’тахкаць, стукаць, торгаць’ (ТС), з частковай рэдуплікацыяй — то́хтацьпульсаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёваць1 ’жыць, дыхаць’: «Якей зь яго жыціль, чуць клёвыіць» (Юрч. Фраз. 2, З нар. сл.). Да клёваць2 (гл.). Развіццё значэнняў: ’біцца (пра сэрца)’ > ’дыхаць’. Існуе версія аб балтыйскім паходжанні разглядаемай лексемы. Але словы, якія разглядаюцца як магчымая крыніца для беларускай групы лексікі, далёкія семантычна і фанетычна і марфалагічна неадпаведныя: літ. kliáutis ’давяраць’, kliáuti ’зачапляць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67).

Клёваць2 ’тоўкаць, торкаць, пульсаваць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Да кляваць (гл.). Параўн. укр. клюватипульсаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́хкаць ’стукаць’, ’страляць (пра аўтаматычную зброю)’; ’пульсаваць, моцна біцца (пра сэрца)’, ’пра шум (у галаве, вушах і пад.)’ (ТСБМ), ’моцна біцца (пра сэрца)’ (навагр., З нар. сл.). Укр. та́хкати ’стукаць’. Гукапераймальнага паходжання, гл. тах, татах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўхаць ’штурхаць’ (Ласт., Шат.), ’непакоіць напамінам’ (Юрч. Сін.), ’пульсаваць’ (пух., Сл. ПЗБ), тоўх — пра лёгкае штурханне ў грудзі, у бок (полац., Нар. лекс.), таўха́ць, таўка́ць ’злёгку штурхаць’ (Юрч.), сюды ж то́ўхала ’той, хто штурхаецца’ (Шат.), то́ўхнуцца ’штурхнуцца’ (Ласт.). Гл. таўхаць, можна дапусціць уплыў дзеясловаў піхаць, штурхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́хкаць, ‑ае; незак.

Разм.

1. Стукаць. Тахкае і прарэзліва шуміць за Грынямі на рацэ калгасная лесапілка. Пташнікаў. / Пра часткі механізмаў, што працуюць. Непадалёк .. аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка. / Пра аўтаматычную зброю. Тахкае кулямёт.

2. Рытмічна пульсаваць, моцна біцца, стукаць (пра сэрца). Моцна-моцна тахкае .. сэрца, нібы хочучы вырвацца, паляцець з грудзей. Лынькоў. Сэрца ў .. [Цімоха] тахкала так моцна, што, мабыць, пачуў і .. [Сымон]. Навуменка. // безас. Пра пачуццё шуму, удараў (у галаве, вушах і пад.). Тахкае і баліць у галаве. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́цца, б’ю́ся, б’е́шся, б’е́цца; б’ёмся, б’яце́ся, б’ю́цца; бі́ся; незак.

1. Наносіць пабоі адзін аднаму, распачынаць бойку.

Хлапчукі б’юцца.

2. Весці бой, змагацца.

Б. з ворагам.

3. Ударацца аб што-н., у што-н.

Б. аб сцяну.

4. Калаціцца, кідацца.

Б. ў знямозе.

5. без дап. Пульсаваць (пра сэрца, кроў).

Сэрца б’ецца.

6. перан., над чым, з кім-чым і без дап. Прыкладаць намаганні для дасягнення чаго-н.

Б. над рашэннем задачы.

7. Разбівацца (пра шкло, посуд).

Крышталь б’ецца.

Біцца аб заклад (разм.) — ісці ў заклад з кім-н. на грошы або на што-н. іншае.

Біцца як рыба аб лёд (разм.) — без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты.

|| зак. пабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -бі́ся (да 1—3, 5 і 7 знач.).

|| наз. біццё, -я́, н. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паце́пваць ’час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)’ (ТСБМ), паце́пацца ’чухацца’ (пух., Сл. ПЗБ), це́пацца ’уздрыгваць’ (ТС), драг. тыпстэ́ ’настойліва трэсці’ (Лучыц-Федарэц). Да па- і ⁺цепці, цепаць, параўн. укр. ти́птися ’трэсціся (едучы на возе)’, тепти́, рус. тепти́ ’біць’, польск. tepać, н.-луж. śepaś, в.-луж. čepać, чэш. tepati ’біцца, стукаць, пульсаваць’, ’чаканіць’, славац. tepať, славен. tȇpsti ’біць, таўчы, удараць’, ’душыць адзін аднаго’, ’біць бізуном, дубцом’, серб.-харв. по̀тепати се ’пабіцца з кім-небудзь’, потѐпсти се ’тс’, ’паткнуцца’, ц.-слав. тети (тепу). Прасл. te(p)ti, tepǫ. Гукапераймальнае: аснова tap‑ маецца ў цюркскіх і ўграфінскіх мовах (з перастаноўкай зычных) у ст.-грэч. πατάξω ’біць, удараць’, ’разбіваць (войска)’ (Фасмер, 4, 44–45; Махэк₂, 640).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, у што, чым і без дап.

Разм.

1. Удараць, утвараючы стук. Вяха не лезла ў балота, хоць ты што. Цюкала пад вадой у нешта цвёрдае, як лёд. Пташнікаў. З двара зусім добра чуваць, як там цюкаюць сякеры. Брыль. // Рабіць што‑н., удараючы, стукаючы чым‑н. Міця сядзіць на дрывотні, асцярожна цюкае малатком па галоўцы патрона — каб вываліўся капсуль. Навуменка. Хведар, Дамецік, Грыбок у лесе не былі: з ранку цюкалі на выгане, рыхтавалі шулы. Мележ. Яна [Валянціна Міхайлаўна] цюкала каменем па падэшве, і падэшва крышылася і сыпалася на зямлю трухою. Васілевіч. / Пра птушак. Уверсе на яліне, пад якой сядзеў Алеська, цюкаў дзяцел. Хомчанка.

2. Біцца, пульсаваць (пра сэрца). Два родныя сэрцы, мацеры і сына, цюкалі ў грудзях. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)