пульсава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -су́е; незак.

1. Пра сэрца, артэрыі: мець пульс, біцца.

На скроні ледзь прыметна пульсавала жылка.

2. Праяўляцца з перыядычнымі зменамі ў сіле, напружанні і пад. (спец.).

|| наз. пульсава́нне, -я, н. і пульса́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пульсава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пульсу́е пульсу́юць
Прошлы час
м. пульсава́ў пульсава́лі
ж. пульсава́ла
н. пульсава́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пульсава́ць несов., прям., перен. пульси́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пульсава́ць, ‑суе; незак.

1. Рытмічна біцца, мець пульс (пра сэрца, артэрыі і пад.). На лбе ўсхвалявана пульсавала тонкая сіняватая жылка. Гамолка. // Рытмічна рухацца па крывяносных сасудах (пра кроў). У такіх роздумах Людвік і дабег да свайго лагера. Нейкі час не прыслухоўваўся, як пульсуе кроў у дзяўчыны, ці трымаецца ў грудзях дыханне. Кулакоўскі. І зноў з усіх ног бягу прэч ад школы... Бягу, а ў скронях б’е, пульсуе, аж звініць кроў — гэта праўда, усё праўда, што я думаў... Сачанка.

2. перан. Рытмічна рухацца; актыўна праяўляцца. Над Дняпром, над Волгай, над Масквой-ракою, — скрозь жыццё пульсуе, шпаркае такое. Дубоўка. Творчая фантазія пульсуе тут моцна, і актуальнасць праблематыкі не слабее. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пульсава́ць ’абіваць збожжавыя’ (гродз., Сл. ПЗБ). Крыніцай запазычання лічыцца літ. paisýti ’тс’ (там жа), гл. пойсаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пульси́ровать несов. пульсава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запульсава́ць, ‑суе; зак.

Пачаць пульсаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульсава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пульсаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульса́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. пульсаваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульсу́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пульсаваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які працуе, дзейнічае рытмічна, з перыядычнымі зрухамі, зменамі. Пульсуючы струмень. Пульсуючы ток. Пульсуючы рухавік.

3. Дзеепрысл. незак. да пульсаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)