Крупе́ц ’незамярзаючы кароткі прыток у басейне Дняпра’ (Яшк.). Параўн. крупа ’град, мокры снег (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інток, инточек ’ручай, ручаёк’ (Гарб.). Запазычанне з літ. intakasпрыток’ у ст.-бел. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недаатрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Кніжн. Атрымаць менш, чым трэба, чым належыць. З 1929–1930 гадоў прыкметна зменшыўся прыток вады ў Каспійскае мора. Яно недаатрымала яе прыкладна 900 кубічных кіламетраў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыро́стак ’малады парастак расліны’ (ТСБМ), ’тое, што прырошчана’ (Ласт.), прыро́станы ’прырослы’ (ТС), сюды ж прыро́стокпрыток ракі, ручая’ (Клім.). Да прырасці́, гл. расці; параўн. рус. дыял. приро́сток ’цяля’, укр. приро́сток ’прыплод’, славен. prirástek ’прырост’, балг. прира́стък ’нешта прырослае, адростак’ і пад. Паводле БЕР (5, 731), агульнаславянскія аддзеяслоўныя ўтварэнні, спецыфічныя для асобных славянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Стубла, сту́бло ‘невялікая ўпадзіна на балоце, дзе летам не высыхае вада’ (івац., Нар. сл.)’ ‘бяздонная яма ў балоце’ (івац., ЖНС), ‘вялікая гразь у час разводдзя’ (стаўб., Сл. ПЗБ), ‘невялікі вадаём’ (Сл. Брэс.; івац., ЛА, 2), ‘тоўстая кабета’ (стол., Вярэніч, вусн. паведамл.). Фасмер (3, 786) прыводзіць яшчэ гідронімы Стубель ‘левы прыток Гарыні’, Сту́бла ‘правы прыток Стыра’; гл. таксама мікратапонім Сту́бло ‘вадапой на балоце’ (пін., Мікратапанімія Бел., 229). Укр. сту́бла звязана з серб.-ц.-слав. стубль ‘крыніца’, чэш. zbel, таксама zbelík, ст.-чэш. stbel ‘крыніца, калодзеж’, серб.-харв. сту́блина ‘калода, выдзеўбанае дрэва’, славен. stúblo ‘трубка з суцэльнага ствала дрэва’, балг. сту́бел ‘пустое дрэва, зруб калодзежа’, дыял. сту́бла ‘крыніца, вада з якой выцякае праз ствол згніўшага дрэва’, ‘выдзяўбаная калода ў крыніцы ў якасці рэзервуара’. Махэк₂ (712) першасную форму ўзнаўляе прыблізна як *stъbъlъ і *stubъlъ і роднасным лічыць ням. Stubbe ‘пень’; ён заўважае, што ў старыя часы калодзежы рабіліся так, што ў крыніцу ўстаўлялі выдзеўбаны, добра насычаны смалою пень, у якога адразалі карані. Фасмер (3, 786) першасным значэннем лічыць ‘зруб калодзежа, карыта’ і роднасныя бачыць у ст.-ісл. stubbr ‘ствол дрэва’, stubbi ‘пень’, с.-в.-ням. stubbe ‘пень’, грэч. στύφω ‘раблю трывалым’. Гл. таксама Кіпарскі, Gemeinslav., 40; Будзішэўска, ЕЛ, 33, 6, 112–114; Скок, 3, 351–352; ЕСУМ, 5, 456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Струя́ ‘струмень’ (ТС, Сцяшк.), струй ‘тс’ (ТС), ‘рэчышча’ (Сл. ПЗБ). Укр. стру́я, струя́ ‘тс’, рус. струя́ ‘тс’, стараж.-рус. струя, серб.-харв. стру́ја, славен. strúja ‘рукаў ракі, канал, цячэнне, струмень’, балг. струя́, макед. струја ‘струмень’, ст.-слав. строуꙗ ‘цячэнне, паток’. Прасл. *struja з’яўляецца дэрыватам ад і.-е. кораня *sreu̯‑ ‘цячы’ з суф. ‑ja (Слаўскі, SP, 1, 82) і ўстаўным ‑t‑; параўн. струга, струмень, востраў (гл.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў літ. sraujà ‘цячэнне’, sraũjas ‘хуткі’, лат. stràuja ‘імклівы’, ст.-в.-ням. Stroua, Streua, нова.-в.-ням. Streuпрыток Заале’. Гл. Фасмер, 3, 785 з літ-рай; Бязлай, 3, 335; Скок, 3, 349–350; Глухак, 590; ЕСУМ, 5, 455.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прылі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыліваць — прыліць.

2. Перыядычны пад’ём узроўню акіяна, мора. [Дно] знаходзілася досыць высока і залівалася вадой толькі ў час прыліву. Маўр.

3. Паяўленне каго‑, чаго‑н. у вялікай колькасці; прыток. Прыліў рабочай сілы. Прыліў грашовых сродкаў. □ Сталінградская бітва выклікала новы прыліў байцоў у рады народных мсціўцаў. Залескі. У канцы 50‑х гадоў закончыўся прыліў у паэзію тых, хто памятаў вайну непасрэдна, на вачах у каго яна праходзіла. Лойка. // перан. Пра адчуванне паўнаты сіл, энергіі, пачуцця. [Лабановіч] адчуў прыліў бадзёрасці, новай сілы, жаданне змагацца за сваё месца ў жыцці і за ўсіх добрых людзей. Колас. Антон Лескавец ажно задыхнуўся ад раптоўнага прыліву злосці і крыўды за сваю памылку. Шамякін.

4. перан. Уздым у развіцці чаго‑н. Прыліў рэвалюцыйнага руху. □ Пачалі арганізоўвацца калгасы. Не адну ночку сядзелі напралёт. Былі прылівы і адлівы. Гурскі.

5. Спец. Патаўшчэнне на адлітай дэталі. Бакавы прыліў бэлькі. Абсячы прылівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́сынак1, па́сыньнік ’няродны сын для мужа ці жонкі ў сям’і’ (ТСБМ, Нас., Маш., Клім., Касп., Бяльк., Ян.; КЭС, лаг.; Яшк. Назвы), пасынчовы ’прыёмны сын’ (Мат. Гом.). Укр. па́синок, рус. пасынок ’тс’, ’прыёмны сын’, ст.-рус. пасынъкъ ’тс’; ’член княжай дружыны’, чэш. рэдкаўжыв. pasynek ’пасынак’, серб. -харв. по̀синак, макед., балг. пасинок ’тс’. Прасл. pasynъkъ, якое складаецца з прэфіксе pa‑ (са значэннем ’под’) і назоўніка synъ‑, разам азначаючы ’несапраўднае тое, што называе другі член’, як і ў балт. мовах (ст.-прус. possons, літ. posūnis) — ’нібыта сын, сапраўдны сын’ (Борысь, Prefiks., 48; Фасмер, 3, 216). Сюды, відаць і па́сынак ’гарлавіна ў нераце, якая не дае магчымасці рыбе выбрацца з сеці’ (Тарн.).

Па́сынак2, пасыньнік, па́сынькі, ст.-дар. па́сын, драг. пасэ́ньне ’бакавы атожылак дрэва, памідораў, вазона’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., Бяльск., Бір., Клім., Сл. ПЗБ; Лучыц-Федарэц), ’зародак у качана капусты паміж ніжнімі лістамі’ (Нас.), ’бакавы адростак сланечніка’ (Ян.), ’прыток ракі, ручая’ (Клім.), пух. ’адростак рога ў аленя’, ст.-дар. па́сыньне ’параснік’ (Сл. ПЗБ), пасынкава́ць ’абчышчваць адросткі ў пазухах раслін’ (Інстр. II). Да па́сынак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)