Спрыя́ць ‘садзейнічаць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Сержп. Прымхі). Да прыяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суня́ць ’стрымаць, спыніць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Янк. 2, Сл. ПЗБ), ’уціхамірыць, супакоіць’ (Сержп. Прымхі), суня́цца ’спыніцца’, ’супакоіцца’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; асіп., Буз.), суніма́ць ’супакойваць’ (Гарэц., ТС), суніма́цца ’спыняцца, супакойвацца’ (ТСБМ, Некр., Сержп. Прымхі). З прыст. су- і коранем *jęti, jьmu, гл. няць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіну́х ‘хлеў для свіней’ (ТСБМ, Сержп. Прымхі), свіну́шнік ‘тс’ (ТСБМ, ТС). Ад свіны (гл.) па тыпу катух, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Станаўні́к ‘талакнянка’ (Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі), станаўнік бабскі ‘грушанка зеленаватая, Pyrola virescens Schweig.’ (брэсц., Кіс.), станоўнік бабскі ‘рамішыя аднабочная, Ramichia opiz secunda (L.) Garcke’ (Ласт.; маг., Кіс.), стано́ўнік ‘крываўнік’ (ПСл), станаві́к ‘лекавая расліна’ (Скарбы). Параўн. укр. стано́вник, стоно́вник ‘расліна Pyrola L.’. Утвораны ад станавіць ‘ставіць; ставіць на месца’ < ставіць (гл.), параўн. як зрушан жывот, та пʼюць… станаўнік (Сержп. Прымхі, 226).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́чка ‘блыха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Бір. дыс., Байк. і Некр., Жд. 1, Сержп. Прымхі). Да скочыць, скакаць, з суф. ‑к(а).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Схо́дні: сходнія дні ’дні ў апошняй фазе месяца’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, Касп.), схо́дные дні ’тс’ (Пятк. 2). Гл. сход 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сякі, звычайна ў спалучэннях сякі́‑такі́, такі́-сякі́ ’абы-які’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’нядобры’ (Сержп. Прымхі, Пятк. 2). Гл. сяк 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камок ’кавалак гразкай зямлі, цеста; скамечаны ў камяк воск’ (Бяльк., ТСБМ, Сержп. Прымхі, Інстр. I, Др.-Падб.; віл., З нар. сл.), да ком (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́тня ‘адзінка ліку, роўная ста’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Сержп. Прымхі). Укр., рус. со́тня ‘тс’. З *сътьня (гл. сто). Фасмер, 3, 728.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́нуць ’знікнуць бясследна’ (ТСБМ, Сержп. Прымхі), ’працячы, выступіць’ (ТС). Прасл. kapnǫti ’сачыцца, выступаць’, ’капнуць, упасці’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 147–148; Фасмер, 2, 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)