пры́мхі, -аў, адз. пры́мха, -і, ДМ -мсе, ж.

Забабоны, забабонныя прыметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́мхі, ед. пры́мха ж. суеве́рия, суеве́рные приме́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́мхі, ‑аў; адз. прымха, ‑і, ДМ ‑мсе, ж.

Забабоны, забабонныя прыкметы. І хоць Алесь ніколі не верыў ні ў якія забабоны і прымхі, сарваў рамонак і пачаў варажыць. Броўка. Ні адна вёска не была такая цёмная, закасцянелая ў забабонах і прымхах, як Стычыны... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́мха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пры́мха пры́мхі
Р. пры́мхі пры́мхаў
Д. пры́мсе пры́мхам
В. пры́мху пры́мхі
Т. пры́мхай
пры́мхаю
пры́мхамі
М. пры́мсе пры́мхах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забабо́ны, -аў.

Вера ў таямнічыя сілы, у тое, што некаторыя з’явы і падзеі з’яўляюцца праяўленнем звышнатуральных сіл; прымхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́караніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

Канчаткова знішчыцца, зжыцца.

Выкараніліся старыя прымхі.

|| незак. выкараня́цца, -я́ецца.

|| наз. выкаране́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суеве́рие ср. забабо́ны, -наў ед. нет, пры́мхі, -хаў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предрассу́док м. забабо́ны, -наў ед. нет; пры́мхі, -хаў, ед. пры́мха, -хі ж.;

челове́к без предрассу́дков чалаве́к без забабо́наў (пры́мхаў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забабо́ны, ‑аў; адз. няма.

Вера ў тое, што некаторыя з’явы і падзеі маюць таямнічы сэнс і з’яўляюцца прадказаннем будучага; прымхі. Рэлігійныя забабоны. □ Сабраўся ў старэчай памяці нязмерны запас дзівосных успамінаў, у якіх траплялася здаровая жыццёвая мудрасць з густой сеткай спрадвечных забабонаў. Зарэцкі. — Калі сустрэнеш папа на дарозе — не к дабру, — кажуць людзі. Міхалка плюе, нібы верыць у гэты[я] дурныя забабоны. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сча́сце ’шчасце’ (Сержп. Прымхі). Гл. шчасце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)