ахво́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які выказвае ахвоту, жаданне на што‑н., да чаго‑н. і пад. Малодшы Марцін да гаспадаркі не быў ахвочы. Карпюк. Каму з вас не цікава І хто з вас не ахвочы Прылегчы спаць на травы Пад зорны полаг ночы. Аўрамчык.

2. Руплівы, старанны. Валя Арэшка была чалавек пакладзісты, ахвочы. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Павільён ’невялікі лёгкі будынак у людным месцы’ (ТСБМ), павілён ’заслона, полаг’ (Касп.), павілёны ’шырма’ (Сл. ПЗБ). З рус. павильо́н ’тс’, дзе з франц. pavillon або з ням. Pavillon ад лац. papilio ’матыль, а таксама падобны на матыля забаўны шацёр’ (Фасмер, 3, 182). Дыял. формы запазычаны з польск. pawilon ’балдахін; від полага над ложкам’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паднябе́нне ’верхняя частка поласці рота’ (ТСБМ, Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Мядзв., Янк. 2), паднябе́ння, пуднібе́ня, пуднябе́нне ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’верхняя частка скляпення рускай печы’ (Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Сл. ПЗБ), поднебе́нне, поднебэ́нэ ’тс’ (Шушк.), ’скляпенне ўнутры каменнага будынку’ (Мядзв.). Укр. піднебе́ння ’паднябенне; скляпенне рускай печы’, польск. podniebienie ’паднябенне; скляпенне ўнутры будынку’, чэш. дыял. podnebí ’паднябенне’, славац. podnebie ’паднябенне; балдахін’. У рус. у гэтых значэннях ужываецца нёбо; у паўдн.-слав. прасл. nebo — ’паднябенне; полаг, балдахін’. Да неба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фамі́лія, ‑і, ж.

1. Род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка. Старасвецкі панскі палац, старое гняздо радавітай польскай фаміліі, утуліўшы ў полаг цемры сваю вежу, панура вырысоўваецца на фоне цёмнага неба. Колас.

2. Уст. Сям’я, члены сям’і. Жыла пад гэту пару ў Сіўцы адна досыць цікавая фамілія. Зарэцкі. — І вось я пытаюся ў вас, — у голасе [Гелены] была відавочная пагроза, — ці сапраўды вы вырашылі назаўсёды парваць усе сувязі з гэтай фаміліяй. Караткевіч.

3. У Старажытным Рыме — сям’я разам з рабамі і кліентамі (у 1 знач.).

[Лац. familia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да мора, уласцівы мору (у 1 знач.). Марское дно. Марская вада. □ Халодны полаг снегападу Укрыў марскія берагі. А. Александровіч. // Які бывае, адбываецца на моры. Марское плаванне. Марскі бой. // Які жыве або расце ў моры. Марскія водарасці.

2. Звязаны з плаваннем на моры. Марскі флот. // Звязаны з флотам. Марское вучылішча. Марскі шпіталь. // Прызначаны для маракоў. Марская куртка. Марская роба.

•••

Марская зорка гл. зорка.

Марская капуста гл. капуста.

Марская карова гл. карова.

Марская міля гл. міля.

Марская хвароба гл. хвароба.

Марскі вузел гл. вузел.

Марскі кот гл. кот.

Марскі леў гл. леў.

Марскі воўк гл. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кут ’частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., Ян., Крачк., Нік. Очерки, Яшк., П. С., Маш., Хар., Бяльк., Сцяшк., Шушк., Мядзв., Грыг.). Укр. кут, рус. кут, балг. кът, серб.-харв. ку̑т, славен. kǫ́ty польск. kąt, чэш. kout, славац. kùt, в.-луж. kut, н.-луж. kut ’тс’. Прасл. kǫtъ ’вугал, закрытая прастора’ генетычна суадносіцца з прасл. kǫtati (гл. кутаць і хутаць) ’закрываць, хаваць’. Параўн. серб.-харв. ку̑т, ску̑т ’крысо’, чэш. koutполаг’, серб.-харв. ску̑т ’вантробы’, бел. кутыр ’бруха’, польск. kątnica ’сляпая кішка’. Генетычна суаднесеным з прасл. kǫtъ з’яўляецца ст.-прус. pokūnst ’закрываць, берагчы’. Магчыма, прасл. kǫtъ звязана са ст.-грэч. κοντός ’шэст’ і прасл. kǫtja ’хаціна, шалаш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імгла, імга, смуга, засмуж, туман; аблога, полаг, павалока, навалока, марыва, мроіва, каламута, каламуць, муць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

наві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым‑н., на што‑н. Вунь навіслі нізка Вербы над вадою. Журба. Шапкі на галаве ў.. [Юркі] не аказалася,.. і пасмы чорных пераблытаных валасоў навіслі на самыя вочы. Васілёнак.

2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым‑н. [Туман] згусціў паветра, павіс над зямлёй, як полаг. Няхай. Над возерам навісла вялізная чорная хмара, стала холадна. Гурскі. Шэрае неба нізка павісла над зямлёю. Васілеўская. / Аб ночы, цішыні і пад. Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою. Колас.

3. перан. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму‑, чаму‑н. Над краінай навісла пагроза вайны. □ Нейкі здраднік данёс фашыстам, што Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёй навісла небяспека. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рухо́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны рухацца (аб прыстасаваннях, механізмах і пад.). Рухомы блок. □ Зроблены новы рухомы круг і прыстасаванні для дэкарацый. «Беларусь».

2. Які не знаходзіцца пастаянна на адным і тым жа месцы, здольны змяняцца. Рухомы націск у слове. □ [Вецер] разрываў полаг хмар, і тады праз рухомыя прасветы згасаючымі іскрамі падалі на зямлю зоркі. Шамякін. // Які пераязджае з месца на месца; проціл. нерухомы. Рухомы лазарэт. Рухомы магазін. // Прызначаны для перамяшчэння з месца на месца. Рухомая артылерыя. Рухомы мост. □ — Будзем ствараць невялікія рухомыя атрады, якія б змаглі знайсці прытулак і ў стэпе, — прапанаваў Андрэй. Няхай.

3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў. Рухомыя формы арганізацыі. // Які хутка развіваецца, мяняецца. Стыль пісьменніка, калі разглядаць яго як сувязі, што існуюць паміж асноўнымі вобразамі твораў, — з’ява рухомая. Юрэвіч.

•••

Рухомая маёмасць гл. маёмасць.

Рухомы састаў гл. састаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́ха, муха́, му́шка ’двухкрылае насякомае, Musca’ (ТСБМ, Яруш., Бес., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС); шальч., круп. ’пчала, Apis mellifera’ (Сл. ПЗБ), ’крапінка’, ’частка прыцэльнага прыстасавання агнястрэльнай зброі’ (ТСБМ). Укр., рус. му́ха, польск., н.-, в.-луж. mucha, чэш. moucha, славац. múcha, славен. múha, серб.-харв. му̀ха, му̀ва, му̏шица, макед. мува, мувичка, балг. муха́, ст.-слав. моуха, мъшица. Прасл. mucha чаргаваннем галоснай звязана з mъšъka > мошка (гл.). І.‑е. адпаведнікі літ. mùsė, лат. mũsa, muša, лац. musca, ст.-грэч. μυῖα (< mus‑ja), алб. mizë, myzë, арм. mun (< mus‑no). Да і.-е. *mū‑/*mūs‑ ’муха’ (Міклашыч, 206; Траўтман, 191; Мюленбах-Эндзелін, 2, 673; Фасмер, 3, 19; Махэк₂, 376; Покарны, 752; Бязлай, 2, 205). Сюды ж: мухаві́кполаг ад мух’, му́шнік ’папера-ліпучка’, му́шына ’адна з мноства мух’ (Касп.), мухабойка (паст., Сл. ПЗБ). Значэнне ’пчала’ ёсць у чэш., польск., серб.-харв. мовах, як і ў франц. (mouche à miel) — табу. Параўн. аналагічна паўд.-усх. муха свята ’пчала’ (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)