паляту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Жывёліна атрада грызуноў, падобная на вавёрку, пярэднія ногі якой злучаны з заднімі шырокай лятальнай перапонкай. У палятухі — «сваячкі» вавёркі — паміж пярэдняй і задняй лапамі ўтварылася перапонка, якая дапамагае ёй пералятаць з дрэва на дрэва. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераво́зчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца перавозам цераз раку, возера.

2. Той, хто займаецца якімі‑н. перавозкамі.

3. Птушка сямейства сяўцоў з шаравата-бурай спінкай і белым брушкам. (Назва дадзена за манеру пералятаць са свістам з берага на бераг над самай вадой.) Асабліва багата на Піншчыне кулікоў. Тут прадстаўлены амаль усе асноўныя іх віды — кнігаўкі, турухтаны, .. перавозчыкі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералёт 1, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пералятаць — пераляцець.

2. Сезоннае перасяленне птушак. Пералёт буслоў у вырай.

3. Спец. Дальні выпрабавальны палёт на самалёце згодна з вызначаным маршрутам. Трансарктычны пералёт.

4. Падзенне кулі, снарада і пад. за цэллю. Міны грымнулі яшчэ раз. Цяжка было пазнаць — з пералётам гэтага месца ці з недалётам. Кулакоўскі.

пералёт 2, ‑у, М ‑лёце, м.

Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў галоўчатыя суквецці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́рхацьпералятаць з месца на месца; з шумам выпускаць паветра’ (ТСБМ; Нас.; Шымк. Собр.; Шат.; Гарэц., шальч., Сл. ПЗБ), пы́рхнуць (Федар. 1; Сержп.) ’пырскаць, крапіць, імжэць’: пырхае дошч (ашм., Сл. ПЗБ), выкл. пы́рх (пырьх) (ЭШ; мсцісл., Нар. лекс.), пырхун ’хто фыркае, пакашлівае’ (Шымк. Собр.), укр. пи́рха́ти ’узлятаць; фыркаць’, рус. пы́рхать ’фыркаць, кашляць’. Гукапераймальнае, суадноснае з пу́рхаць (гл.); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт, 168), стары выгук, імітуючы фырканне і адлёт птушкі, прадстаўлены варыянтамі ўкр. пирх, перх, порх, пурх; польск. pierzchać ’пырскаць, сыпаць іскрамі’, перан. ’уцякаць’, славен. prhati ’фыркаць, трапятаць’, чэш. prchati ’уцякаць’ і інш. даюць падставы Сною (497) бачыць супадзенне дзвюх асноў: прасл. *pъrxati ’пырхаць, узлятаць’ і *pьrxъ ’нешта распыленае’ (гл. перхаць), што зусім не абавязкова, улічыўшы анаматапеічны характар слоў, параўн. Банькоўскі, 2, 562 (рэканструюе *pṛ́xati ітэратыў да *pṛ́xnǫti); параўн. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 199; ЕСУМ, 4, 374.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пы́рхаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Лёгка пералятаць з месца на месца (пра птушак, матылькоў і пад.). З галінкі на галінку пырхалі, аб нечым пісклява перамаўляліся берасцянкі. Сачанка. Несціхана шчабяталі тут [у зарасніку] птушкі, гудам гула розная машкара, танцуючы, пырхалі рознакаляровыя легкакрылыя матылькі. Якімовіч. // перан. Лёгка і хутка хадзіць, рухацца. Марынка, памыўшыся і агледзеўшыся з дарогі, мятлікам пырхала па пакоі, прыглядаючыся да ўсяго. Хадкевіч.

пы́рхаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. З шумам выпускаць паветра з ноздраў. Конік весела згрызаў маладую пахучую траўку і .. пырхаў. Колас. Вожык злосна пырхае, а пасля, мусіць, рассмакаваўшы.., пачынае хутка і часта, як кот, хлябтаць... Сачанка.

2. Разм. Смеючыся, утвараць прыглушаныя гукі. Хлопцы рагочуць. Не вытрымліваюць і дзяўчаты — пырхаюць у хусткі. Васілевіч.

3. Перарывіста, з шумам выпускаць паветра, пару, адпрацаваны газ. Далей ад гіганцкага катлавана пырхалі грузавікі з гравіем. Паслядовіч.

4. перан. Разм. Злавацца, выказваць незадавальненне кім‑, чым‑н. [Бабуля:] — Ён гэта пырхае, злуе, а пасля і сам рагоча. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пералёт1 (піралёт) ’белая канюшына’ (міёр., Жыв. НС), ’расліна Anthyllis vulneraria L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1; барыс., КЭС; Шат.); пералёт, пералот ’чарнакорань прысадзісты, Scorzonera humilis L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1); пералётнік жоўты ’пералёт, Anthyllis L.’, пералётнік чырвоны, гродз. пржалетнік (канюшына, Trifolium alpestre L.’, пражалот (< ⁺пржалёт < польск. przelot) ’канюшына горная, Trifolium montanum L.’ (брэсц., гродз., Кіс.), пералётны, паст. пералёт ’пералёт’ (навагр., паст., Сл. ПЗБ). Укр. переліт, перелет ’тс’, рус. дыял. (Літва) переле́т ’лекавая расліна (?)’: перелетом детей курют, когда спужаются (СРНТ, 26), польск. przelot ’тс’. Назва расліны звязана з хваробай пералёк (гл. папярэдняе слова). Так у рус. гаворках перелёт — ’расліна’ і ’перапалох’ (СРНГ, 26, 141–142). На беларускай тэрыторыі пералёт таксама выкарыстоўваецца як лекавы сродак ад спалоху і ад сурокаў, як і на чэшскай, дзе ён называецца úročnik (яшчэ ст.-чэшск.), валаш. úročka, uročnica. У даўніну яму надавалася вялікае магічнае значэнне: яго рвалі ў купальскую ноч (Махэк, Jména, 121–122). Параўн. рус. перелёт‑трава — яе шукаюць на шчасце і ўдачу ў ноч перад Іванам–Купалай; трава гэтай — казкавая, кветка яе вясёлкавая, вогненная, пералятае матыльком і паказвае дарогу да скарбаў у зямлі, апошняе і дапамагло лексеме аформіцца як вытворнай ад пералётваць, пералятаць (Фасмер, 3, 238).

Пералёт2 ’прамежак паміж гадавымі кольцамі на рогах каровы’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да пера- са значэннем ’ахоп дзеяннем пэўнай прасторы’ і ле́та ’год’, ле́таваць ’жыць на працягу лета’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)