перака́пваць несов. (к перака́паць) перека́пывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перака́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакапа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакапаць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перако́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перакопваць — перакапаць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перары́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.

1. Разрыць, парыць лычом усё, многае.

Свінні перарылі ўвесь агарод.

2. перан. У пошуках чаго-н. раскідаць, перакапаць усё.

П. усе рэчы ў каморцы.

|| незак. перарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перавашава́цьперакапаць’ (трак., Сл. ПЗБ). Да пера- і вашава́ць ’глыбока рыць, капаць’ (гл.), якое да літ. vašúoti ’рваць крукам’ < vą̃šas ’крук’ (параўн. палес. клю́чка ’прылада для капання бульбы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перако́п ’роў з валам упоперак чаго-небудзь’ (Растарг.), піряко́п ’роў, канава’ (Бяльк.); рус. перекоп ’глыбокая канава з валам’, польск. przekop, przekopa, przykop(a) ’роў, канал; абарончы роў’, н.-луж. pśekop ’траншэя; роў’, в.-луж. překop ’тс’, чэш. příkop ’роў, канава, кювет’; славац. prekop ’тс’, славен. prekòp ’канал; роў’, серб.-харв. пре́коп ’папярочны роў, канава’ — больш позняе аддзеяслоўнае ўтварэнне з прасл. *per‑kopatiперакапаць’, якое набыло розныя канкрэтныя значэнні ў паасобных мовах. Параўн. перэкопа́цьперакапаць, перарэзаць канавай’ (ТС). У балг. (изкоп) і макед. (ископ) — з іншай прэфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перека́пать сов. (вылить по каплям всё или больше, чем следует) разг. перака́паць; см. перека́пыватьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакапа́ны

1. в разн. знач. переко́панный, переры́тый;

2. переры́тый;

1, 2см. перакапа́ць1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)