перакапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Ускапаць нанава.

П. бульбянішча.

2. Падзяліць што-н. ровам, канавай упоперак.

П. дарогу.

3. перан. У пошуках чаго-н. дэталёва перагледзець, перабраць паперы, рэчы і пад.

Перакапаў усе рэчы ў шуфлядзе.

|| незак. перако́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перако́пванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перака́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перака́паю перака́паем
2-я ас. перака́паеш перака́паеце
3-я ас. перака́пае перака́паюць
Прошлы час
м. перака́паў перака́палі
ж. перака́пала
н. перака́пала
Загадны лад
2-я ас. перака́пай перака́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час перака́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакапа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакапа́ю перакапа́ем
2-я ас. перакапа́еш перакапа́еце
3-я ас. перакапа́е перакапа́юць
Прошлы час
м. перакапа́ў перакапа́лі
ж. перакапа́ла
н. перакапа́ла
Загадны лад
2-я ас. перакапа́й перакапа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перакапа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакапа́ць сов.

1. в разн. знач. перекопа́ть, переры́ть;

п. агаро́д — перекопа́ть огоро́д;

п. даро́гу — перекопа́ть (переры́ть) доро́гу;

2. (всё, многое) вы́копать, перекопа́ть;

п. усю́ бу́льбу — вы́копать (перекопа́ть) всю карто́шку;

3. переры́ть;

~па́ў усе́ шуфля́ды ў стале́ — переры́л все я́щики в столе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Нака́паць больш, чым трэба.

перакапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

1. Падзяліць што‑н. на часткі ровам, канавай упоперак чаго‑н. Перакапаць дарогу. Перакапаць поле канавай.

2. Ускапаць. Сілы малавата, а перакапаць бы зямлю .. ды навазіць у канаўкі гразі з алешніку, напэўна зямля паправілася б, і расло б тут збожжа, як лес. Колас. Усе дарожкі ў лесе былі стаптаны, перамешаны, нібы нехта знарок іх пераканаў рыдлёўкамі. Няхай.

3. Ускапаць нанава, яшчэ раз. Перакапаць бульбянішча.

4. Разм. Разрыць, перарыць лычом. [Дзікія свінні] за адну ноч могуць цэлае поле знішчыць. Ды не столькі з’ядуць, колькі лычамі перакапаюць ды капытамі вытапчуць. В. Вольскі.

5. Разм. Перабраць, перагледзець, перавярнуць усё, многае ў пошуках чаго‑н. Перакапаць рэчы ў шуфлядзе. Перакапаць кнігі ў бібліятэцы. □ Думаю вымеркаваць час, архівы перакапаць, лепшае на свет выцягнуць... Калачынскі. — Аднойчы наляцелі паліцаі, перакапалі ўсё ў доме. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакапа́ць

1. (дарогу і г. д.) quer drchgraben*;

2. (капаць зноў) von nuem ufgraben*; mgraben* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перако́пванне гл. перакапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перако́пваць гл. перакапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперако́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Перакапаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перекопа́ть сов., в разн. знач. перакапа́ць, мног. паперако́пваць;

перекопа́ть огоро́д перакапа́ць агаро́д;

перекопа́ть всё по́ле перакапа́ць усё по́ле;

перекопа́ть доро́гу перакапа́ць даро́гу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)