даскана́ласць, ‑і, ж.

Найвышэйшая ступень і паўната дадатных якасцей; узорнасць, беззаганнасць, бездакорнасць. Верх дасканаласці. У дасканаласці авалодаць прафесіяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грубіня́, ‑і, ж.

Абл. Таўшчыня, паўната. Не зважаючы на ўсю грубіню сва[ёй] камплекцыі, гарадавы лёгка павярнуўся і кінуўся пасабляць ланцугу гарадавых. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сы́тасць ’стан паўнаты, задавальнення’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сыто́сць: у сытосць ’уволю, удосталь’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. сытостьпаўната, багацце’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. си́тощі ’тлустасць’, рус. сытость ’насычэнне’, польск. sytość ’перанасычэнне’, чэш., славац. sytost, в.-луж. sytosć, славен. sítost, серб.-харв. си̏тост, балг. си́тост, ст.-слав. сытостьпаўната, насычэнне’. Абстрактны назоўнік ад сыты, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўніцапаўната якой-небудзь меры’: есці на по́ўніцу ’прагна есці’ (Нас.). Утворана ад по́ўны (гл.), як лішніца ’лішак, дастатак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́чность

1. сы́тасць, -ці ж., тлу́стасць, -ці ж., паўната́, -ты́ ж.;

2. тлу́стасць, -ці ж., урадлі́васць, -ці ж.;

3. я́дранасць, -ці ж., паўната́, -ты́ ж.; сакаві́тасць, -ці ж., со́чнасць, -ці ж.; см. ту́чный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ўня, ‑і, ж.

1. Фаза Месяца, калі відзён увесь яго дыск. Якраз была поўня, ночы стаялі відныя, хоць па-восеньскаму свежыя, але ціхія. Шахавец.

2. Росквіт, паўната. Вясна была ўжо ва ўсёй поўні. Пестрак. Сама ў сілу [дзядзька] ўвабраўся, у ясную поўню гадоў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўшчыня́, ‑і, ж.

1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак.

2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дача́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца ці адбыўся раней вызначанага часу, раней звычайнага тэрміну. Дачаснае выступленне. Дачасная радасць. // Які адбыўся раней, чым можна было чакаць. Чалавек быў малады, ён здаваўся б зусім юным, калі б не дачасная паўната на добрым, даволі прыгожым твары. Мележ.

2. Разлічаны на кароткі час; часовы. Над зямлянкай дыміцца драўляны дачасны комін. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўшчыня́ ’велічыня папярочнага сячэння прадмета’; ’паўната, сытасць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таўшчына́ ’тоўстасць’ (Растарг.), таўсціня́ ’тс’ (в.-дзв., лаг., віл., малады, Сл. ПЗБ; Варл.; ашм., Стан.; мёрск., Нар. словатв.), товшчына́ ’тс’ (Вруб.), тоўшчына́ ’тс’, ’таўстуха’ (ТС). Варыянтнасць фіналі слова, магчыма, звязана з адрозненнем зыходнай формы прыметніка таўсты́ і то́ўсты, гл. Параўн. таніня і таніна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ша ‘асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), ‘пра постаць, фігуру вялікага, поўнага чалавека’ (ТСБМ, Вруб.); тушпаўната, поўнае цела’: залезе бусало ў закуток, бу тая туш (ТС), ст.-бел. туша ‘сцягно, падрыхтаванае да ўжытку цела забітай жывёлы’: две тꙋшы мꙗса козлового (1552 г., ГСБМ). Параўн. укр. ту́ша, туша́, туш ‘тс’, рус. ту́ша ‘сцяг, цела забітай жывёлы’, польск. tusza ‘цела чалавека’, ‘паўната’. Апошняе лічыцца запазычаным у XVIII ст. з рус. ту́ша, чаму пярэчыць фіксацыя ў старабеларускай мове XVI ст. Слова звязваецца з тук, тыть, гл. Праабражэнскі, 2, 24; Гараеў, 381; Фасмер, 4, 129; Арол, 4, 123 (аналагічна да рус. крыша < крыть). Сумнеўна Якабсон (IJSLP, 1/2, 1953, 273) — з рус. ту́хнуть і Чарных (2, 274) — з рус. тощий. Відаць, запазычана з цюркскіх моў: параўн. тат., баш. түш ‘грудзінка’, тур. döş ‘бок; пярэдняя частка тушы’ (ЕСУМ, 5, 688; Борысь, 655).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)