аму́ляць

‘прычыніць боль, нацерці, націснуць, патрывожыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аму́ляю аму́ляем
2-я ас. аму́ляеш аму́ляеце
3-я ас. аму́ляе аму́ляюць
Прошлы час
м. аму́ляў аму́лялі
ж. аму́ляла
н. аму́ляла
Загадны лад
2-я ас. аму́ляй аму́ляйце
Дзеепрыслоўе
прош. час аму́ляўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасмыле́ць

‘пабалець, патрывожыць, памучыць (ногі пасмылелі і перасталі); пагарэць без полымя (корч пасмылеў)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасмылю́ пасмылі́м
2-я ас. пасмылі́ш пасмыліце́
3-я ас. пасмылі́ць пасмыля́ць
Прошлы час
м. пасмыле́ў пасмыле́лі
ж. пасмыле́ла
н. пасмыле́ла
Загадны лад
2-я ас. пасмылі́ пасмылі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пасмыле́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасмыле́ць

‘пабалець, патрывожыць, памучыць (ногі пасмылелі і перасталі); пагарэць без полымя (корч пасмылеў)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасмыле́ю пасмыле́ем
2-я ас. пасмыле́еш пасмыле́еце
3-я ас. пасмыле́е пасмыле́юць
Прошлы час
м. пасмыле́ў пасмыле́лі
ж. пасмыле́ла
н. пасмыле́ла
Загадны лад
2-я ас. пасмыле́й пасмыле́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пасмыле́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Стурба́н ‘старчак’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя цурбан ‘кавалак палена’ і стырча́ць ‘тырчаць’, гл. Малаверагодна ўтварэнне ад стурбава́ць ‘патрывожыць; спыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ), што да турбаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натрудзі́ць ’стаміць, давесці да хваравітасці’ (Сл. ПЗБ), ’патрывожыць, натаміць і без таго стомленыя ці хворыя часткі цела; прычыніць боль, муку таму, хто нямоглы, хваравіты’ (Нас., Гарэц.), ’навярэдзіць’ (Некр., ТС). Гл. труд, трудзі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азяры́на, ‑ы, ж.

Памянш. да возера; невялікае возера. У іх [дзядзькі і Костуся] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць І новы буч яшчэ паставіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буч, ‑а, м.

Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам; верша; нерат. У іх раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць І новы буч яшчэ паставіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Тое, што і надумаць (у 1 знач.). Надвор’е якраз стаяла цудоўнае, і мы з жонкаю надумаліся паехаць на Мінскае мора. Васілёнак. Мацэвіч не вытрымаў і выйшаў з кватэры — надумаўся адведаць суседа, свайго даўняга дружбака. Капыловіч.

2. Разм. Многа, уволю падумаць. Іншы раз [Волька] гэтак надумаецца, патрывожыць душу, што ноччу, не дачакаўшыся дня, ідзе на ўчастак. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патурбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Прычыніць клопат, неспакой, турботы каму‑н.; патрывожыць каго‑н. [Пісар:] — Прабачце, Андрэй Пятровіч, што патурбаваў вас: я павінен уручыць вам пакет, бо мне прадпісана аддаць яго пад распіску. Колас. [Тварыцкі:] — Пакуль спакойна — можна прыдбаць што, а ты баішся вялікую шышку, Назарэўскага, патурбаваць. Чорны. Касоўскі адпачываў пасля абеду. — Што табе трэба, Цвіркун? — спытаў ён, нездаволены тым, што яго патурбавалі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́ва, ‑ы, ж.

Разм.

1. Дамоўленасць аб чым‑н., угавор. І дзядзька доўга не чакае, Маўчком ён Костусю ківае; А Кастусёк даўно гатовы — У іх раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны. Колас.

2. Падгавор, падбухторванне на якое‑н. дзеянне; указанне. Зрабіць па намове. □ Па намове жонкі.. [Марцін] заехаў у Масева і патрабаваў ад брата ўплаты за сваю частку. Карпюк.

3. Нагавор на каго‑н., паклёп. Пусціць у ход подкуп і намовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)