мядзве́джы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мядзведзя, належыць яму. Мядзведжы след. // Зроблены, прыгатаваны са скуры або з мяса мядзведзя. Мядзведжае футра. Мядзведжая каўбаса.

2. перан. Такі, як у мядзведзя. Мядзведжая паходка.

•••

Мядзведжая паслуга гл. паслуга.

Мядзведжы кут (куток) гл. кут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мядзве́джы медве́жий;

м. куто́к — медве́жий у́гол;

~джая паслу́га — медве́жья услу́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неапла́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не можа быць аплачаны. Неаплатны рахунак. Неаплатная праца.

2. перан. Вельмі значны, большы за любую ўзнагароду. Неаплатная паслуга. Неаплатны доўг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыслу́гапаслуга’ (Нас.), таксама прыслуга́ч ’той, хто прыслужваецца перад кім-небудзь’ (ТСБМ), прыслуга́цель ’тс’ (ТС). Гл. слуга, служачы. Параўн. яшчэ польск. przysługaпаслуга’, адкуль, відаць, улічваючы рэдкасць ужывання, гэтае значэнне ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нехваты́жны ’непаважаны’ (ТС). Утворана ад хватыгас польск. fatygaпаслуга, ласка; турбота'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

медве́жий мядзве́джы;

медве́жий у́гол мядзве́джы кут, глухі́ заку́так;

медве́жья услу́га мядзве́джая паслу́га;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одолже́ние ср. паслу́га, -гі ж., ла́ска, -кі ж.;

сде́лайте одолже́ние зрабі́це ла́ску.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́слуга ’прыслуга, наймічка’ (Бяльк.), параўн. укр. послуга ’служба, паслуга’, польск. posługa ’выкананне задання гаспадара’ і ’служка, чэлядзь, прыслуга’, славац. posluhovaľ ’працаваць прыслугай, гувернанткай’, славен. poslužiti ’служыць, абслужыць’. Да служыць (гл.), як прыслуга ад прыслужваць. Няясным застаецца словаўтварэнне з націскной прыстаўкай по-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спатрэ́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Стаць патрэбным, неабходным. Як ведаў, што шатровачка на блінцы спатрэбіцца. Грахоўскі. Зяць, відаць, дапытваўся, навошта ён так тэрмінова спатрэбіўся. Шамякін. [Дуся], відаць, чакала, ці не спатрэбіцца ў чым-небудзь яе паслуга. Ракітны. Настойлівасць .. [Тураўца] тут вельмі спатрэбілася. Мележ. / у безас. ужыв. Аднойчы ўвосень Антонаваму бацьку спатрэбілася паехаць нечага на станцыю. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дар, ‑у; мн. дары; м.

1. Тое, што даецца ва ўласнасць дарма; падарунак. А гэта скрыня — дар ад мужа, Як быў яшчэ ён жаніхом. Колас. // часцей мн. (дары́, ‑оў). Ахвяраванні. Не памыліўся поп, — прыход У храм быў паўнаводны; На багамолле плыў народ, Вязлі дары падводы. Жычка.

2. Плён працы, якой‑н. дзейнасці; тое, што дае прырода. Дары лесу. □ Кажуць, ураджай — дар зямлі. На самай справе, гэта дар людской працы. Гроднеў. Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Колас.

3. Здольнасць, талент. Дар музыканта. Паэтычны дар. □ Гэта быў мужчына гадоў за трыццаць, адукаваны, вопытны арганізатар з прыродным дарам красамоўства. Машара.

•••

Божы дар (уст.) — усё, што даецца ад прыроды.

Дар данайцаў — каварная паслуга з мэтай прычыніць зло, загубіць.

Дар за дарпаслуга за паслугу. — Вось што, браце Даніла, — сказаў.. [Мікола], — Дар за дар, а дарма нічога. Я цябе выручыў, і ты мяне выруч. Брыль.

Дар слова — а) здольнасць гаварыць; б) здольнасць гаварыць свабодна, прыгожа, вобразна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)