закарбо́ўваць

памячаць што-небудзь засечкамі’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. закарбо́ўваю закарбо́ўваем
2-я ас. закарбо́ўваеш закарбо́ўваеце
3-я ас. закарбо́ўвае закарбо́ўваюць
Прошлы час
м. закарбо́ўваў закарбо́ўвалі
ж. закарбо́ўвала
н. закарбо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. закарбо́ўвай закарбо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час закарбо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Но́та ’нота, гук’ (Яруш., ТСБМ), ’голас’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. нота ’нота, гук’ (1580). Даўняе запазычанне праз ст.-польск. nota (XVI ст.) з лац. nōta ’знак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166) або непасрэдна з с.-лац. nota ’нотны знак’, параўн. натавацьпамячаць, адзначаць’, нататка ’заметка’ і пад. (ад лац. notare ’адзначаць, запісваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўве́це ’на прыкмеце; на чарзе да выканання; у думках, на ўвазе’ (Нас., Гарэц.), наўвеці (Бяльк.), наўвете (Растарг.). Да прасл. *veib, якое захавалася ў дэрыватах ветлы, вывет ’выключэнне’, савет, рус. ответ, паветка ’намёк, напамінак’ і інш., на думку ^Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнага ад *uetiti ’гаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначыць галінкай, памячаць’ (прасл. vetь ’галінка’); тады *на ў‑веце, як на ў‑вазе (гл. уви‑ га). Параўн. наўмёце (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лічкава́ты ’прыгожы’ (браг., Мат. Гом.). Утворана ад дзеяслова ⁺лічкаваць < лі́чка < ліцо, параўн. ст.-бел. личко ’тварык’ (XVI ст.), а таксама личковатипамячаць, пазначаць украдзенае, апазнаную рэч’ (1541 г.) і рус. кур. личковать ’класці наверх лепшыя ўзоры тавару, вырабаў’, уладз., ніжнегар. ли́чка ’шліфаванне, паліраванне вырабаў’, дан. личко́вка ’бялілы для твару’, кур. личку́н ’багамаз, які малюе толькі твар і рукі’, укр. личкувати ’маскіраваць’, ’выгладжваць паверхню каменя ў млыне’, ’падбіраць рэчы лепшую да лепшай’, личко́ваний ’аздоблены з выгляду’, ’шліфаваны’. Усе да прасл. ličiti ’быць прыметным’, ’фарміраваць, утвараць’ (Слаўскі, 4, 247; Махэк₂, 331, Трубачоў, Эт. сл., 15, 81–82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыбо́ркаць, прыбо́ркаты ’прыручыць (пра хатнюю жывёлу)’ (кобр., Нар. лекс.). Да незафіксаванага о́ркаць ’падрэзваць крылы (хатняй) птушцы’, параўн. укр. бо́ркаты ’тс’, якія працягваюць прасл. *bъrkati (se), дзеясл. на ‑ati ад асновы гукапераймальнага паходжання з надзвычай разнастайнай семантычнай разгалінаванасцю ў слав. мовах (гл. ЭССЯ, 3, 125–127). У значэнні ’прыручыць; прыстасаваць’, відаць, усходнеславянскае, параўн. рус. разан. приборка́ться, приборкну́ться, прибурка́ться ’прыстасавацца, прызвычаіцца да нечага’, укр. прибо́ркати, прибо́ркувати ’падрэзаць крылы птушцы; прыбіраць, прыбраць да рук; уціхамірыць, скарыць, падпарадкаваць’, што суадносяцца з буркова́ць, боркова́ць, бу́ркаць ’назначаць, памячаць’, бурко́ваны ’падрэзаны (пра пер’е на крылах), надрэзаны (пра перапонкі на лапах)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́чыцца ‘датычыць, мець адносіны’ (ТСБМ), ст.-бел. тычитися ‘мець дачыненне’ (1388 г., ГСБМ): вам се самых тыче (Александрыя), побач з тычити ‘тс’: в томъ местѣ ничого не тычетъ Слуцка (1499 г., ГСБМ). Відаць, запазычана з польск. tyczyć się ‘адносіцца да чагосьці ці кагосьці’ або скалькавана непасрэдна з лац. attingere (< tangere ‘кранаць, датыкацца’), параўн. лац. guod attingit ‘што да, як да, у дачыненні да’, польск. co się dotyczy (‑tyczy замест ‑tycze, гл. Ніч, Wybor pism, 2, 257; Банькоўскі, 1, 292), чэш. co se týče, славац. čo sa týka, славен. kar se tega tiče, tikati se ‘датычыць, адносіцца’. Да тычаць, тыкаць1 (гл.); паводле Борыся (657), польск. tyczyćпамячаць дарогу тычкамі’ ад прасл. *tyčь, гл. тыч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ме́тка1, намё́тка, на́мітка ’доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай’, ’накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобамі, пакрывала нявесты’ (Шн. 3, Чач., Др., Маш., ТС, Сл. ПЗБ, Жд. 1, Кольб., Грыг., Чуд., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел. наметка ’даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі’ (Гарб.), укр. намі́тка, рус. намётка. Паводле Фасмера (3, 41), з на і мета́ть ’кідаць’, літаральна ’накідка’, параўн. на́мятка ’цёплая хустка’ (маст., Сцяшк. Сл.), што, відаць, адлюстроўвае незалежнае больш позняе ўтварэнне. Гл. намёт1.

Наме́тка2 ’пазнавальны знак (напрыклад, на вуху ў авечкі, на лапцы ў гусі)’ (Янк. 1), ’памета’ (рагач., Мат. Гом.). Да наме́ціць, ме́ціцьпамячаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́зі́ць ’псаваць, перакрыўляць і інш.’, ’перакрыўляць, крывіць твар’, ка́зіцца ’здзекавацца і інш.’ (Нас.), казити ’псаваць, шкодзіць і інш.’ (Гарб.). Укр. казити ’перакрыўляць, псаваць’, рус. (варонеж.) казить ’псаваць’, польск. kazić псаваць і інш.’, ст.-польск. (з XVI ст.) ’разбураць, псаваць, разбіваць (напр., збанкі)’, славін. kãzec ’разбіваць, разбураць і інш. в.-луж. kazyć ’нішчыць, псаваць’, н.-луж. kazyś ’псаваць і інш.’, чэш. kaziti ’псаваць, разбураць, шкодзіць’, славац. kazit ’псаваць, разбураць’, славен. kazíti ’псаваць, перакрыўляць’, серб.-харв. ка́зити се ’псаваць свой выгляд’, ст.-слав. казити ’псаваць, шкодзіць’. Прасл. kaziti (sę) традыцыйна лічыцца каўзатывам да čeznǫti, Трубачоў (Эт. сл., 9, 171) слушна звяртае ўвагу на тое, што паміж гэтымі словамі няма непасрэднай суаднесенасці ні ў фармальным, ні ў семантычным плане. Таму ранейшыя даследчыкі шукалі іншыя сувязі; можна згадаць спробу Махэка, Recherches. 82–86, суаднесці слав. kaziti і літ. kežė́ti ’кіснуць’, аднак у слоўніку (Махэк₂, 246) ён супастаўляе з слав. літ. gōžti, góžti ’пра псаванне піва і інш.’. Паводле Мее, MSL, 9, 1896, 144, можна меркаваць, што kaziti ад іменнай асновы kaza; фармальна (праз ступень o → ō) гэта супадае з асновай у слав. kazati. Семантычная сувязь лексем зразумелая, калі прыняць, што kazati ’псаваць’, ’памячаць, адзначаць (у дрэнным сэнсе)’, гл. Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зна́чыць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

1. Памячаць, ставячы знак, метку і пад. Кастусь нарыхтаваў альховых пруткоў, і яны пачалі адбіраць і значыць кусты. Дубоўка. Авечку латкамі, бывае, значаць, каб распазнаць у табуне лягчэй. Таўлай.

2. Вызначаць, указваць сабой шлях, дарогу і пад. Твой сын болей гора не ўбачыць, Што зведалі маці і бацька, Бо сцяг яму Леніна значыць Дарогу ў заўтра, у вякі. Прыходзька. Дарогу значаць рэк і рэчак Ступені стромкія плацін. Гаўрусёў.

зна́чыць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Мець той ці іншы сэнс, азначаць (пра словы, знакі, жэсты і пад.). Так, звузіла сваё значэнне слова бульба, якое ў лацінскай мове значыла клубень, караняплод (лац. bulbus — «клубень»), а ў беларускай толькі пэўны від караняплодаў. Юргелевіч. Калі дзед бярэцца за бараду, гэта значыць, што ён узрушаны, узлаваны. Лынькоў. // Сведчыць аб чым‑н. Цётка маўчала, а гэта значыла: жыць было можна. Ракітны.

2. Мець значэнне, вагу, быць істотным; адыгрываць ролю. Цяпер Бондар рэдка думае пра Гэлю, а яшчэ чатыры, нават тры гады назад яна значыла для яго вельмі многа. Навуменка. У руках сініца значыць Больш за жураўля ў блакіце. Маляўка.

3. у знач. пабочн. Такім чынам, выходзіць. Удзень з дрэў капала. Надвячоркам жа на галінах выраслі тонкія ледзяшы. Значыць, пачало падмарожваць. Бяспалы. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку. Каршукоў.

•••

Нічога не значыць — не мець значэння, быць неістотным; не адыгрываць ролі. Коска для .. [Мікалая] нічога не значыла — нуль, не больш. Якімовіч.

Што значыць хто ці што — пры ўказанні на асаблівасць каго‑, чаго‑н., пры жаданні растлумачыць што‑н. уласцівымі каму‑, чаму‑н. якасцямі. — Вось што значыць Савецкая ўлада, — задаволена гаварыў Лазавік. — Папы і тыя стрыгуцца, ідуць нам служыць. Хомчанка.

значы́ць, ‑чы́ць; незак.

Абл. Паказваць на цельнасць (звычайна пра карову). Наста думае, што карова будзе цяліцца толькі ў канцы месяца, а можа аж пасля каляд, нядаўна значыць пачала. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)