Прыга́лак ’невялічкая палянка ў лесе пасля пажару; прагалак’ (Шат.). Да прага́лак (гл.). Але нельга цалкам выключыць і ўплыў семантыкі прыназоўніка пры са значэннем лакалізацыі — ’каля чаго-небудзь’. Гл. гала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паля́на ’роўная бязлесная прастора, невялікі луг на ускраіне або сярод лесу’ (ТСБМ, Бяльк.), паля́нка (Сл. ПЗБ), поля́нка ’невялікае поле сярод лесу’ (Выг., ТС), паля́нка ’абложная зямля’ (ДАБМ, 858). Рус., укр. поля́на, рус.-ц.-слав., сербск.-ц.-слав. полꙗна, польск. polana, чэш. polana, славац. poľana, серб.-харв. поља̀на ’раўніна’, славен. poljána ’раўніна, нізіна’, балг. поляна, прасл. polana. Ад поле (гл.) з суф. ‑ana (SP, 1, 132) (гл. таксама Фасмер, 3, 322; Махэк₂, 469; Міклашыч, 255; Праабражэнскі, 2, 91). Не звязана з палено, паліць, як мяркуе Тэррас (ZfSlPh, 19, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапаляві́ца ’пажарніца наземная, Calamagrostis epigeios (L.) Roth.’ (маг., Кіс.). Да пераполы ’пусты, дзікі, не засеяны’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’, переполяньепалянка, вакол якой лес’ (XVII ст.) < пера- і полы (гл.); тады перапалішʼца — ’пажарніца, якая расце на неапрацоўваемым полі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лынь ’верхавая вада’, по́лань ’тоня’ (докш., Сл. ПЗБ). Да по́лы (гл.), першапачаткова полае (адкрытае, пустое) месца, параўн. по́лоць палянка’ (ЛА, 1), ’лапіна сярод поля, лесу’ (Сл. ПЗБ), поло́ня ’паляна’ (Клім.), ’месца, дзе не ўзышло пасеянае’ (Сл. Брэс.), гл. яшчэ палонка. Словаўтварэнне, як голыгалынь ’паляна’ (ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прага́ліна, ‑ы, ж.

1. Незарослае дрэвамі месца ў лесе; палянка. На палянках, на прагалінах.. гэтага лесу мы пасвілі кароў або коней. Ермаловіч. // Голае, пазбаўленае покрыву месца на якой‑н. паверхні. Ад белай выкашанай прагаліны аж сюды на ржышча цягнуліся крывыя свежыя зялёныя пракосы. Пташнікаў.

2. Вольнае месца паміж чым‑н. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паля́ндра1 ’павальная хвароба накшталт белай гарачкі’ (Нас., Гарэц., Яруш.), ’старажытная багіня шкоды і смерці’ (Янк. 2, 496, 550). Відаць, ад паліць, параўн. рус. разм. палянка ’гарачка’, з рэдкім суф. ‑андра (адносна суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134).

Паля́ндра2 ’вельмі вялікая хата’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, рэгіянальнае ўтварэнне ад польск. landara ’карэта; грамадзіна; нязграбная жанчына; ландо’. Апошняе ад месца вырабу Ландаў (Брукнер, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памутне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў мутным, непразрыстым. Вокны высока над зямлёй, і цераз іх, за памутнелымі шыбамі, можна ўбачыць толькі палову столі і самы верх супрацьлеглай сцяны. Галавач. // Які стаў мутным, прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд). Жанчына памутнелымі вачыма пазірае на траву. Мележ.

2. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.). У памутнелай свядомасці Кузняцова праплыў твар жонкі, дзяцей, родны завод... Пташнікаў.

3. Які страціў выразнасць абрысаў; расплыўчаты. І ўсё наўкола нас — і палянка, і камень, і лес апранаецца ў памутнелыя шэрыя тоны. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак.

1. Адступіўшы ў бакі, даць свабоднае месца, праход. Малодшыя вучні расступіліся і далі Міколу дарогу. Скрыпка. Натоўп раптам расступіўся, і да Колышава піхнулі .. чалавека. Мележ. // Аказацца размешчаным па баках. Апошні раз расступіўся лес, і перад вачамі настаўніка раскрылася шырокая круглая палянка, вясёлая і прыветная. Колас.

2. Шырока раскрыцца, разысціся ў бакі (пра зямлю, ваду і пад.). Пані Свідэрскай здалося, што пад ёю расступілася зямля і яна правальваецца ў бездань. Паслядовіч. Нёман злёгку здрыгануўся, вада расступілася і дала няшчаснаму хлопчыку месца ў халодных сваіх нетрах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́сіна ’месца на галаве, дзе вылезлі валасы’, ’белая пляма на лбе некаторых жывёл’, ’праталіна’, ’невялікая палянка сярод лесу’, ’пустыя мясціны на сенажаці’, ’голае месца сярод пасеваў, няўзыдзены пасеў’, ’месца, дзе качаўся конь’ (ТСБМ, Яруш., ТС, Бяльк., Выг., Янк. 3., Яшк., Сл. ПЗБ; міёр., Нар. словатв.; хоц., Шатал.). Укр. ли́сина, лисина́, рус. лы́сина, польск. łysina, каш. łësëna ’лысая гара’, чэш., славац. lysina, серб.-харв. лѝсина, балг. лисина́. Прасл. lysina, утвораная ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.) (Слаўскі, 5, 417–418). Аб суфіксе ‑ін‑а гл. Слаўскі (SP, 1, 120–123), Сцяцко (Афікс. наз., 107–108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыла́зка (прыла́ска) ’вялікая дарога’ (Касп.). Разам з серб.-харв. прѝлаз ’падыход, подступ’ утварае сепаратную ізаглосу, працягваючы, такім чынам, прасл. *prilazъ ’прасека; дарога і пад.’ < *lazъ з вельмі шырокай семантычнай базай (ЭССЯ, 14, 72–76), у якую ўваходзіць магчымае зыходнае значэнне ’месца, што стала праходным пасля раскарчоўкі лесу’ (Бернекер, 1, 696–697). Параўн. укр. полазо́кпалянка ў чорным лесе’. Ст.-бел. прилазъ ’выбіранне мёду з вуллёў’ звязана з лазити (гл. ла́зіць2) > ст.-рус. лазити пчелъ, медъ ’тс’ (падрабязней аб гэтым значэнні гл. ЭССЯ, там жа, 66). Параўн. балг. подлез ’праход пад мостам’ (БЕР, 5, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)