Паля́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Паля́нка
Р. Паля́нкі
Д. Паля́нцы
В. Паля́нку
Т. Паля́нкай
Паля́нкаю
М. Паля́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паля́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паля́нка паля́нкі
Р. паля́нкі паля́нак
Д. паля́нцы паля́нкам
В. паля́нку паля́нкі
Т. паля́нкай
паля́нкаю
паля́нкамі
М. паля́нцы паля́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паля́нка ж. поля́на, поля́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паля́на, -ы, мн. -ы, -ля́н, ж.

Невялікая, адкрытая прастора сярод лесу, хмызняку.

|| памянш. паля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. і памянш.-ласк. паля́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поля́нка уменьш. паля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прага́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Месца, не запоўненае тым, што знаходзіцца вакол яго (напр., невялікая палянка ў лесе, светлая пляма на хмарным небе і пад.).

|| памянш. прага́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уя́лавець, ‑ее; зак.

Разм. Зарасці пустазеллем, травой (пра зямлю, поле). За тры гады зямля ўялавела, але палянка вельмі прыдалася, каб на ёй слаць лён. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прага́л, прагалак, прага́ліна, прога́ліна, прогу́ліна, прага́н, праго́л ’незарослае дрэвамі месца ў лесе, палянка’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мік., Шат.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., ТС), ’праталіна’, ’абсеў’, ’лапіна з вымаклым збожжам’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Рус. прога́л, прога́ль, прога́лина ’прагаліна’, укр. прога́лина ’просека ў лесе, палянка’, прога́льовинапалянка ў лесе’, прага́люватина ’абсеў сярод збожжа’. Дэрыват ад усх.-слав. прогалити, параўн. рус. прога́лить ’агаліць, ачысціць месца ад хмызняку’, звязана чаргаваннем з голы (гл. Фасмер, 3, 372). Гл. яшчэ гала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зра́нку, прысл.

1. У пачатку дня; раніцай. Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. Колас.

2. З пачатку дня, з раніцы. Запрасіла нас палянка: — Адпачніце на траве, На нагах вы сёння зранку. Галіноўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяро́д, прыназ. з Р.

1. У прамежку паміж краямі якой-н. прасторы, пераважна пасярод яе.

Палянка с. лесу.

2. У акружэнні каго-, чаго-н. (якіх-н. аднародных прадметаў, з’яў, асоб); паміж кім-, чым-н.

Карабель с. ільдоў.

3. Між канцом і пачаткам якога-н. часавага перыяду, у сярэдзіне.

Прачнуцца с. ночы.

4. У асяроддзі каго-н., у складзе якога-н. мноства.

Агітацыйная работа с. выбаршчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)