Прага́л, прагалак, прага́ліна, прога́ліна, прогу́ліна, прага́н, праго́л ’незарослае дрэвамі месца ў лесе, палянка’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мік., Шат.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., ТС), ’праталіна’, ’абсеў’, ’лапіна з вымаклым збожжам’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Рус. прога́л, прога́ль, прога́лина ’прагаліна’, укр. прога́лина ’просека ў лесе, палянка’, прога́льовина ’палянка ў лесе’, прага́люватина ’абсеў сярод збожжа’. Дэрыват ад усх.-слав. прогалити, параўн. рус. прога́лить ’агаліць, ачысціць месца ад хмызняку’, звязана чаргаваннем з голы (гл. Фасмер, 3, 372). Гл. яшчэ гала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)