Сху́ня, сху́нькапалатняная торба для зерня, з якой сеялі ўручную’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.). Прэфіксальны дэрыват ад гу́ня, гу́нька (гл.) (*згуня, *згунька) з аглушэннем пачатку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рантух, ст.-бел. рантухпалатняная хустка, упрыгожаная вышыўкамі, карункамі’ (Ст.-бел. лексікон). Праз польск. rańtuch, ramtuch ’хустка, кавалак палатна’ з ням. Randtuch альбо Regentuch (Нававейскі, Zapożyczenia, 261).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анталя́жы, антуля́жы, антыля́жы, ’карункі’ (КТС, Шат., Сцяц., Жд., Інстр. I), анталяжыны, анталяжыкі (КТС) праз польскую (Сцяц. Нар., 143) з франц. entoilageпалатняная падшыўка’. У бел. з пач. XX ст. (Гіст. лекс., 243).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Поўны, круглявы, мяккі. Ісаю падабаўся гэты высокі, спакойны, маўклівы хлопец з дзіцячымі пухлымі губамі. Новікаў. Іна прыклала ружовую пухлую руку да.. [Змітравага] лба. Ваданосаў. Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы.. [Косцікава] пухлае ружовае цела. Васілевіч. // Мяккі, рыхлы. І чыстым золатам зярняты лажацца ў пухлую зямлю. Машара. // Тоўсты, аб’ёмісты. І сёння ў пухлым сямейным альбоме захоўваецца пажоўклы фотаздымак. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус. вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр. ви́сипка ’сып’, польск. wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр. кітель, рус. китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням. Kittel як крыніца рус. китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням. Kittelпалатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Платні́на ’якая-небудзь адна адзежына’, пласціна ’тс’ (ельск., клім., ЛА, 4), рус. дыял. платнина ’адзенне’. Першапачаткова ’палатняная адзежына’ — з *plaь‑п‑іп‑а < *р!а(‑ьn‑о > палатно (гл.).

Платніна́ ’моц, сіла, дзябёласць’ (Ян.). З рус. плотный ’дзябёлы, тоўсты, сыты’ і суф. ‑ін‑а са значэннем ’характарыстыка асобы па названай прымеце’, параўн. ілюстрацыю: сын прыйшоў з арміідок вышыла да платана!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лямоўка1 ’аблямоўка; тонкая палатняная падшыўка знізу ў жаночых спадніцах’, ’надточаная ўнізе частка падолу’ (Мядзв.; круп., Нар. сл.; кругл., Мат. Маг.). Запазычана з польск. lamówka ’абшыты край тканіны’. Гл. таксама лямава́ць.

Лямоўка2, лямі́ўка, ляму́ўка, лямоўка, лямуо̑ўка ’шалёўка ў акне ці ў дзвярах’, ’дзве дошкі з абодвух бакоў франтона’, ’аконная рама’ (зах.-палес., Нар. сл.; беласт., Сл. ПЗБ). З польск. lamowka ’шалёўка ў акне, дзвярах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хварту́х, ‑а, м.

Абл.

1. Рабочае адзенне ў выглядзе куска тканіны, скуры, брызенту пэўнага фасону і памеру, якое падвязваюць спераду, каб засцерагчы ад забруджвання сукенку, спадніцу, касцюм. Нявестка сабрала ў хвартух відэльцы, лыжкі, чаркі і выйшла. Кавалёў. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль. Сам Міхал ужо не працуе — працуюць яго чатыры сыны, якія стаяць пры горнах, — кожны ў скураным хвартуху... Пестрак.

2. Скураная, брызентавая, палатняная покрыўка, запона, што засцерагаюць машыны, механізмы і пад. ад пылу, бруду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасціна́, ‑ы; мн. просціны, ‑цін; ж.

Прадмет пасцельнай бялізны — доўгі і шырокі кавалак тканіны, пераважна белай, які рассцілаецца на матрац або падкладваецца пад коўдру. Палатняная прасціна. □ Таццяна асцярожна несла дзіця, якое моўчкі прытулілася да яе і глядзела назад, дзе засталася яго маці. — На, загарні яго, — сказала адна жанчына і, выцягнуўшы з кошыка прасціну, падала яе Таццяне. Шамякін. Страшна было спаць .. на беленькіх, хатняй палатніны, таксама расшытых па краях просцінах. Караткевіч. На многіх сенніках былі ўжо засланы просціны, ляжалі падбітыя падушачкі, а самі гаспадыні прыхарошваліся. Пальчэўскі. // Доўгі і шырокі кавалак спецыяльнай тканіны, якім выціраюцца пасля купання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)