Лямоўка1 ’аблямоўка; тонкая палатняная падшыўка знізу ў жаночых спадніцах’, ’надточаная ўнізе частка падолу’ (Мядзв.; круп., Нар. сл.; кругл., Мат. Маг.). Запазычана з польск. lamówka ’абшыты край тканіны’. Гл. таксама лямава́ць.

Лямоўка2, лямі́ўка, ляму́ўка, лямоўка, лямуо̑ўка ’шалёўка ў акне ці ў дзвярах’, ’дзве дошкі з абодвух бакоў франтона’, ’аконная рама’ (зах.-палес., Нар. сл.; беласт., Сл. ПЗБ). З польск. lamowka ’шалёўка ў акне, дзвярах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)