недарма́, прысл.
1. Не без падставы, не без прычыны. Гарматныя стрэлы пачуліся спачатку не з захаду, адкуль наступаў вораг, а з паўночнага ўсходу, з пушчы... Камандзір недарма прадчуваў небяспеку. Брыль.
2. Не дарэмна. — Прадзеш, мая дачушка? — лагодна, з матчынай любасцю звярнулася .. [маці] да Алесі.. Алеся ўсміхнулася матцы, — яна ўжо ў хаце недарма есць бацькаў хлеб. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
дастатко́вы, ‑ая, ‑ае.
Якога хапае для чаго‑н., здольны задаволіць якія‑н. патрэбы. Апроч насеннага фонду, калгас меў у дастатковай меры хлеба ў зерні для свайго спажывання і для корму жывёлы. Колас. На абход балота, калі немцы паспрабуюць гэта зрабіць, ім спатрэбіцца не менш гадзіны — час, дастатковы для таго, каб атрад дайшоў да лесу. Шамякін. // У патрэбнай меры абгрунтаваны, важкі. Дастатковыя падставы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
задарма́, прысл.
Разм.
1. Бясплатна, дарма. Адразу кідалася ў вочы, што чалавек, які жыве тут [у шалашы], любіць парадак і не задарма есць панскі хлеб. Колас. // Вельмі танна, за малую плату. Як ні шкада было, прадаў скрыпку, амаль што задарма. Сяргейчык.
2. Без падставы, дарэмна. Ніякавата, відаць, стала [жанчыне], што задарма ўпікнула чалавека. Скрыган. // Дарэмна, без патрэбы. — Пераапраніцеся, таварыш камісар.. Навошта задарма жыццём рызыкаваць? Новікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
*Нячэ́ўны, нечэ́ўны ’нікуды не варты, заняпалы’ (ТС). Магчыма, звязана з нячы́віль (гл.), што дае падставы для рэканструкцыі дыял. *ne‑čevenъ, гл. чо́віць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
апраўда́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апраўдаць.
2. Прызнанне падсуднага невінаватым; прыгавор суда, які адхіляе прад’яўленае падсуднаму абвінавачанне. Адвакат патрабаваў апраўдання падабароннага.
3. Довады, якімі можна апраўдаць каго‑, што‑н. [Паходня:] — Ты шукаеш апраўдання, Захаравіч, супакойваеш самога сябе. Хадкевіч. // Тлумачэнне, у якім прыводзяцца падставы, якія дазваляюць апраўдаць каго‑, што‑н. У Косці вырвалася міжволі ні то апраўданне, ні то просьба, ні то скарга. Карпюк.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сважы́ць ‘струменіць’ (глыб., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка мяркуюць пра сувязь з рус. скважина ‘шчыліна’, што дае падставы бачыць у ім дэфармаванае рус. сквози́ть ‘праймаць наскрозь’. Няясна.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прэтэндэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто прэтэндуе на што‑н., мае падставы на валоданне чым‑н., на атрыманне чаго‑н. — Скажыце, між іншым, — Ваўчок павярнуў на мяне твар і прыцішыў голас, — .. ёсць, акрамя нас, сёлета сур’ёзныя прэтэндэнты на пераходны сцяг Савета Міністраў і ЦК? Хадкевіч. // Той, хто прэтэндуе на атрыманне якога‑н. звання, узнагароды і пад. за выкананую працу. Прэтэндэнт на атрыманне ступені кандыдата навук. Прэтэндэнт на атрыманне дзяржаўнай прэміі.
[Ад лац. praetendens, praetendentis — які дамагаецца.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Пы́льхаўка ’грыб порхаўка’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паралельныя ўтварэнні тыпу пу́рхаўна ’тс’ ад пу́рхаць (гл.) даюць падставы ў якасці зыходнага прыняць незафіксаваны дзеяслоў *пыльхаць (ад гукапераймальнага *пыльх ’пырх’ і пад.); магчыма, пад уплывам пыл (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
стварэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. стварыць.
2. Тое, што створана кім‑н.; твор літаратуры, мастацтва. Я да мазалёў на пальцах і рабаціння ў вачах папакутаваў над уласным новым стварэннем [скрыпкай]. Кулакоўскі. Мне здаецца, што ў нас ёсць усе падставы іменна такім чынам, прачытаць сягоння геніяльнае стварэнне Шэкспіра. Лужанін.
3. з азначэннем. Жывая істота — чалавек, жывёліна. [Ніна:] — Здаецца, няма нічога прыгажэй і мілей за гэтае малое, харошае стварэнне, — прыціснула яна да сябе, цалуючы, Люду... Васілевіч. Птушка — стварэнне кволае, догляду асаблівага патрабуе. Даніленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Пу́ста ’нежылое памяшканне, пустата’ (Ян.); параўн. серб.-харв. пу̏ста ’стэп’, макед. пуста ’тс’, славен. pusta ’стэп; пустэльня’, пра старажытнасць якіх сведчыць і запазычанае венг. puszta ’тс’, што, відаць, дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pusta ’бязлюднае месца, пустэльня’ (субстантываваны прыметнік ад *pustъ, гл. пусты).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)