шпунт, -а, М -нце, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз.

3. Корак, якім затыкаюць бочку.

Ад усіх бочак шпунт або пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

|| прым. шпунтавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трайня́, ‑і, ж.

Падоўжны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй. Тут быў Базыль, Антось Тацянін, Карусь Дзівак (ён між парканін Схаваў трайню, рагач, дзве восі, Тайком узяўшы ад Антося). Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лагаві́на ’сенажаць у лагчыне’ (Шат., Бел. лекс.; навагр., Сл. паўн.-зах.), рус. пск. логовина ’невялікі падоўжны кавалак зямлі, лагчына’. Беларуска-руская ізалекса, утвораная ад лог (гл.) пры дапамозе суф. ‑ав‑ін‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ложны ’пахілы’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ). Утворана ад асновы log‑ (> ložь‑nъ), як падоўжны. Варыянт ложмы ’пакаты, спадзісты’ (Сцяшк.; КЭС, лаг.) узнік пад уплывам семантычна блізкага стромы або ў выніку ад’ідэацыі прыслоўя ложма (Сл. ПЗБ), лёгма (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папяро́чны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць, размяшчаецца ўпоперак чаго‑н.; проціл. падоўжны. Узышоўшы на другі паверх, наведвальнікі траплялі ў папярочны шырокі калідор, дзе размяшчалася гардэробная. Машара. З году ў год ствол дрэва таўсцее, на ім як бы нарастаюць чахлы. Гэтыя чахлы ў выглядзе кольцаў добра відаць на папярочным зрэзе бервяна. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпунт, ‑а, М ‑нце; мн. шпунты, ‑оў; м.

Спец.

1. Спецыяльны падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў, блокаў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі. У тыя пазы заходзяць шпунты другіх дошак, і, такім чынам, сценкі вулея становяцца вельмі шчыльнымі. Ваданосаў.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз. [Аспірант:] — Во, чуеш, і цыркулярка заспявала. За сасонку ўзяліся: шпунты для катлавана апілоўваюць. Брыль.

3. Спецыяльны корак, якім затыкаюць бочку з віном або півам. А .. [піва] так усхадзілася, што выбіла шпунт. Грахоўскі.

•••

Ад усіх бочак шпунт; пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

[Польск. szpunt ад ням. Spund.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́калеска ’планка, якая змацоўвае капылы саней’ (Сл. ПЗБ), накалесніцы ’намесніцы, намаразні, плашкі, што насаджваюцца на капылы для звязкі’, накылісьніцы ’тс’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё з *на‑колес‑ка, да калясо, кола (гл.), параўн. рус. на́клеска, наклеска, наклёска, якое побач са значэннем, аналагічным беларускаму слову, мае іншае, якое можна лічыць першасным: ’верхні падоўжны брус у возе, што злучае заднюю вось з пярэдняй’ (СРНГ), параўн. і больш празрыстае этымалагічна наколеска, наколёска ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разрэ́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разразаць — разрэзаць.

2. Разрэзанае месца, прарэзаная адтуліна ў чым‑н. Пасля прасушкі ніткі здымаюцца і ў верхняй частцы вудзільна вострым нажом робіцца невялікі падоўжны разрэз, у якім будзе замацоўвацца лёска. Матрунёнак. З разрэзу фалдаў форменнага сурдута [настаўніка] тырчаў насавічок. Караткевіч. Асцярожна і хутка сцягвала [Марыя Хведараўна] ніткай разрэз скуры. Марціновіч.

3. Плоскасць сапраўднага або ўяўнага сячэння якога‑н. прадмета. Папярочны разрэз. □ У мурах і вежах зроблены байніцы. У разрэзе яны складаюцца з некалькіх аддзяленняў, якія паступова змяншаюцца. Ліс.

4. Спец. Месца, дзе праводзіцца здабыча карысных выкапняў адкрытым спосабам; адкрытая горная вырабатка. Вугальны разрэз.

•••

У разрэзе чаго — з пункту гледжання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суво́й ’цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян., Жыв. сл., Скарбы, ЛА, 4), ’мера самаробнай тканіны, звычайна 5–7 губак’ (Нар. ск.), ’навой’ (Нас.), ’навой з намотаным на яго палатном’, ’адна скручаная пасма вяроўкі’ (Бяльк.), су́вай ’пяньковы шнур, які выкарыстоўваецца для віцця вяровак’ (Юрч. Вытв.), сувы́й ’цюк (палатна, паперы)’ (Клім.), суво́й, сувы́й, суву́йка, съво́й ’сувой’ (Уладз.), суво́йка ’тс’ (Мат. Гом., Ян.), суво́іна ’сувой’ (чэрв., Сл. ПЗБ), суво́йцыпадоўжны край бёрда’ (Жд. 1, Мат. Гом.), ст.-бел. сувой ’скрутак палатна; мера палатна’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. суві́й ’сувой’, рус. дыял. суво́й ’скрутак’, ’клунак’, ’звітыя і зблытаныя слаі дрэва, абалона, нарасць’, славен. sovój ’сук, нарасць на дрэве’. Ад *viti ’віць’ прэфіксальны назоўнік *sǫ‑vojь (Фасмер, 3, 793) або прасл. дэвербатыў *sǫvojь, суадносны з *sъ‑viti. Спецыяльна гл. Куркіна, Диал. структура, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разрэ́з, -зу м., в разн. знач. разре́з;

р. на руцэ́ — разре́з на руке́;

р. суке́нкі — разре́з пла́тья;

р. вачэ́й — разре́з глаз;

папяро́чны р. — попере́чный разре́з;

падо́ўжны р. — продо́льный разре́з;

р. пласта́ — разре́з пласта́;

у гэ́тым ~зе — в э́том разре́зе;

ісці́ ў р. — (з чым) идти́ в разре́з (с чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)