◎ Лагаві́на ’сенажаць у лагчыне’ (Шат., Бел. лекс.; навагр., Сл. паўн.-зах.), рус. пск. логовина ’невялікі падоўжны кавалак зямлі, лагчына’. Беларуска-руская ізалекса, утвораная ад лог (гл.) пры дапамозе суф. ‑ав‑ін‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)