падхрабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Паддаць сабе храбрасці, духу; падбадзёрыць. Салдат падхрабрыўся, падкруціў вусы і пачаў прабірацца бліжэй да палаца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку цмокаць. Коням было цяжка, гаспадары плечукамі пхалі ў вазы, пацмоквалі, пагуквалі. Чорны. Каб паддаць нам ахвоты, .. [бабка] і сама, хоць і не кашляе, выпівае карэц-другі гаркаватага варыва, ды яшчэ і пацмоквае, быццам гэта ёй мёд. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахво́та, ‑ы, ДМ ‑воце, ж.

1. Жаданне задаволіць якія‑н. свае патрэбы, імкненні, схільнасці, захапленні. У нашай цудоўнай Савецкай Айчыне шлях у жыццё ім шырока адчынен і да навукі, да усякай работы, абы ты здольнасці меў і ахвоту. Дубоўка. З гулам, з грукатам страшэнным Яна [маланка] рухае машыны. Хутка бегае па дроце (Не па ўласнай хоць ахвоце). Крапіва. Іліко плёскаўся ў вадзе, колькі было ахвоты. Самуйлёнак. Дзе няма ахвоты, там няма работы. Прыказка.

2. безас. у знач. вык. Ёсць жаданне што‑н. рабіць. Хай глядзіць ён [звярок] на людзей І на іх работу... Бор грыміць, звініць, гудзе, Мне спяваць ахвота! Бялевіч.

3. Разм. Пара цечкі, жаданне да спарвання ў самак.

•••

Адбіць ахвоту гл. адбіць (у 5 знач.).

Ахвота бярэ — ёсць жаданне да чаго‑н.

Паддаць ахвоты гл. паддаць.

Сагнаць ахвоту гл. сагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падда́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паддаць (у 1, 2 і 5 знач.).

падда́ны 2, ‑ага, м.

Асоба, якая знаходзіцца ў падданстве якой‑н. дзяржавы. Французскі падданы. □ Пачалася вайна, і Гушка як падданы Расіі павінен адпраўляць на фронт свайго сына. Пшыркоў. // Уст. Асоба, якая падпарадкуецца каму‑н., залежыць ад каго‑н. У маёнтку сваім, У зялёным бары Дзень у дзень пан Міхайла Падданых судзіў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахво́та ж. (желание) охо́та;

у ~ту — в охо́тку, с удово́льствием;

сагна́ць ~ту — удово́льствоваться, пресы́титься;

падда́ць ~ты — возбуди́ть жела́ние, подзадо́рить;

а. горш за няво́люпосл. охо́та пу́ще нево́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жар, ‑у, м.

1. Яркае гарачае вуголле без полымя. Жар гарыць, што груда золата. Зарыцкі. Курыловіч.. сунуў чапялу ў печ, адняў ад агню скавараду, падгарнуў свежага жару і ёмка паставіў яе на месца. Дуброўскі.

2. Разм. Гарачыня, спёка. Многа пылу ў летні жар. Колас. // Моцная цеплыня, якая выдзяляецца чым‑н. вельмі гарачым, нагрэтым. — Пуўх-пуўх-пуўх! — трашчыць загнет.., аддаючы гаспадыню дымным жарам. Бядуля. Сасняк лавіў праменняў жар, Сушыў кару. Бялевіч.

3. Разм. Павышаная тэмпература цела пры хваробе. Віця моцна захварэў. Ужо на другі дзень яго кволае цельца спальваў моцны жар. Шамякін. // Гарачы румянец на твары ад хвалявання, сораму і пад. Адчуць жар на шчоках. □ Сілівон заліўся жарам. Лужанін. // Ліхаманкавы стан, выкліканы моцным узрушэннем, хваляваннем, перапалохам. Собіч: зноў пачаў разглядаць квіток, і раптам сэрца яго аблілося ледзяным жарам. Скрыган.

4. перан. Страснасць, уздым, душэўны парыў. Панёс ён людзям песень дар — Агонь душы і сэрца жар, Панёс пяснярскай каляінай. Колас.

•••

Даць (задаць) жару гл. даць.

З жарам — горача, запальчыва (гаварыць, даказваць і пад.).

Паддаць жару гл. паддаць.

Чужымі рукамі жар заграбаць гл. заграбаць.

Як жару ўхапіўшы гл. ухапіўшы.

Як на жары — хвалюючыся, няёмка сябе адчуваючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жар (род. жа́ру) м., разг. (горячие угли) жар;

бе́гчы, як жа́ру ўхапі́ўшы — бежа́ть сломя́ го́лову;

даць (зада́ць) жа́ру — дать (зада́ть) жа́ру;

падда́ць жа́ру — подда́ть жа́ру;

чужы́мі рука́мі ж. заграба́цьпогов. чужи́ми рука́ми жар загреба́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыму́сіць, ‑мушу, ‑мусіш, ‑мусіць; зак., каго.

Сілаю або нейкім іншым уздзеяннем дамагчыся, каб нешта было зроблена, выканана; абавязаць, патрэбаваць зрабіць што‑н. — Мяне ніхто не можа прымусіць, калі я гэтага не захачу сам, — чаканячы кожнае слова, прамовіў Ваханаў. Колас. Дзядзька спаткаў.. [вучняў] у сенях каля парога, прымусіў яшчэ на двары паабціраць венікам ногі. Брыль. Як ні ўпіраўся Сашка, бабка Вікця прымусіла ўнука выпіць шклянку густога, смачнага малака. Даніленка. Сілаю ў чалавека можна толькі адабраць, але прымусіць, каб ён даў табе што-небудзь, нельга. Карпаў. // Выклікаць пэўныя дзеянні, учынкі, стан у каго‑н. Яны абодва ніколі не кралі — голад прымусіў Мішку злавіць гэтую курыцу. Лупсякоў. Гудок на фабрыцы прымусіў.. [Зыдора] паддаць ходу. Чорны. Усякі выпадак, нават нязначны, можа прымусіць цябе хвалявацца, думаць, разважаць... Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тага́н1 ’падстаўка на ножках пад кацёл, чыгунок, вядро і пад. пры гатаванні ежы на агні’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), ’трыножак, на які вешаюць калыску з дзіцем у час жніва’ (леп., ЛА, 3; Ян.), таганы́ ’тс’ (ТСБМ, Касп.; докш., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.; ушац., леп., ЛА, 3), ’трыножнік для падвешвання ў полі люлькі, катла’ (ТС), тагано́к ’невялікі металічны кацялок з дзяржаннем для варкі ежы ў полі’ (Растарг.). Укр. тага́н ’трыножнік для катла’, тагани́ ’прыстасаванне для падвешвання калыскі ў час працы на полі’, рус. тага́н ’падстаўка для катла, трыножнік’, серб.-харв. тѝга̄њ ’патэльня’, балг. тига́н ’тс’, ст.-слав. таганъ, тиганъ ’тс’. З цюркскіх моў, дзе тат. qazan taɣany ’козлы для падвешвання катла’, крым.-тат. tyɣan ’жароўня’, якія далей звязваюць з грэч. τηγανον ’патэльня’, новагрэч. τηγάνι(ον) ’тс’ (Фасмер, 4, 9; ЕСУМ, 5, 502; Анікін, 521).

Тага́н2 ’катаванне, строгі допыт’: возьми его на таганъ, дакъ и прызнаецца (Нас.). Рус. смал. натага́н ’у розныя бакі, урасцяжку’, ’на расправу’ (Дабр.). Відаць, да папярэдняга слова (гл. таган1), якое мела і спецыфічнае значэнне ’прылада для катавання’, захавалася толькі ў спалучэннях з прыназоўнікам (прыстаўкай) на: на тага́н, натага́нпаддаць расправе, катаванню’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жар м.

1. гарачыня́, -ні́ ж.; (зной) спёка, -кі ж., спяко́та, -ты ж.;

2. (угли) жар, род. жа́ру м.;

3. мед. гара́чка, -кі ж.;

лежа́ть в жару́ ляжа́ць у гара́чцы;

4. (пыл, рвение) запа́л, -лу м.;

зада́ть жа́ру зада́ць ды́хту;

подда́ть жа́ру падда́ць па́ры;

чужи́ми рука́ми жар загреба́ть погов. чужы́мі рука́мі жар заграба́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)