падданы 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паддаць (у 1, 2 і 5 знач.).

падданы 2, ‑ага, м.

Асоба, якая знаходзіцца ў падданстве якой‑н. дзяржавы. Французскі падданы. ▪ Пачалася вайна, і Гушка як падданы Расіі павінен адпраўляць на фронт свайго сына. Пшыркоў. // Уст. Асоба, якая падпарадкуецца каму‑н., залежыць ад каго‑н. У маёнтку сваім, У зялёным бары Дзень у дзень пан Міхайла Падданых судзіў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)