Суравы́нябелены (пра ніткі, палатно)’ (Касп., Шат.; мёрск., Ск. нар. мовы), ’нявыбелены, недастаткова апрацаваны (пра палатно сівога і жаўтаватага колеру)’ (Сцяшк., Варл.), суровы́ ’тс’ (Уладз.), су́равы (су́ровый) ’макраваты’, ’сыры, незвараны’, ’жорсткі’ (Нас.), суро́вынябелены, грубы (пра палатно)’ (Бяльк., Шат.; мёрск., Ск. нар. мовы; Уладз.), сыровы́нябелены, руды (пра палатно і пражу)’, сюды ж сураве́ц ’сырыца (скура)’ (Федар. 4), суро́вец ’гатунак палатна’ (Дэмб. 2). Фармальна і этымалагічна цяжка адмежаваць ад суро́вы (гл.), параўн. суравы́ ’суровы’ (Ян.). Параўн. укр. суро́вий ’грубы, неапрацаваны’, рус. дыял. суро́вый ’тс’, польск., в.-н.-луж. surowy ’сыры, нябелены (пра палатно)’, чэш., славац. surový ’сыры, неапрацаваны, дачышчаны’, славен. suròv ’сыры, недавараны, неапрацаваны’, балг. суро́в ’сыры’, макед. суров ’сыры, неапрацаваны’, ст.-слав. соуровъ ’сыры, грубы’. Прасл. *surovъ ’сыры, сыраваты’ звязана чаргаваннем з *syrъ (гл. сыры), гл. Фасмер, 3, 807; ЕСУМ, 5, 480. Адносна развіцця колеравай семантыкі параўн. балг. сур ’сіваваты, рудаваты’, серб.-харв. дыял. су̑р ’сівы’, макед. сур ’шэры’, гл. Бярнар, Бълг. изслед., 291 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суравы́, ‑ая, ‑ое.

1. Грубы, нябелены (пра тканіну, ніткі і пад.). Мех быў новы, з суравога палатна. Пташнікаў. // Зроблены з грубай нябеленай тканіны. Суравы абрус. □ На дварэ днела; шэрае святло прабівалася ў .. пакой [Наталі] праз шчыльную суравую фіранку. Гартны.

2. Абл. Сыры. [Антось:] — Вось глядзі: агуркі суравыя і маласольныя — колькі хочаш. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суро́вы ’цвёрды, непахісны’, ’вельмі строгі’, ’патрабавальны, невыносны’ (ТСБМ), ’жорсткі, строгі, люты, няўмольны’ (Некр. і Байк.), ’сур’ёзны’ (ТС), ’мулкі (аб вяроўцы)’ (Нас.), ’макраваты; які яшчэ не зварыўся, сыры’, ’нябелены (пра палатно, ніткі)’ (Байк. і Некр., Бяльк., Мат. Маг., Уладз., Сержп. Прымхі, ЛА, 4; круп., свісл., Нар. сл.), су́равы ’тс’ (Нік., Оч.), суравы́ ’тс’ (Сл. ПЗБ, Касп., Мат. Гом., Ян.), ’пра грубыя льняныя ніткі’ (ушац., Нар. лекс.), сурову́нябелены’ (ТС), ст.-бел. соуровъ: рѧзанци соуровии члвци (Летапіс Аўрамкі XV ст., Карскі 2-3, 393). Укр. суро́вийнябелены’, рус. суро́вый ’суровы, строгі’, ’нябелены; нявыраблены, неачышчаны’, стараж.-рус. суровъ ’сыры; дзікі’, польск. surowy ’строгі, смелы; неапрацаваны’, в.-луж., н.-луж. surowy ’сыры, згатаваны’, чэш., славац. surovy ’неапрацаваны’, ’суровы, жорсткі’, серб.-харв. суров(и) ’суровы, грубы’, балг. суро́в ’сыры; жорсткі; свежы, сакавіты’, макед. суров ’сыры, неапрацаваны, суровы, жорсткі’, ст.-слав. соуровъ ’сыры, дзікі, жорсткі’. Прасл. *surovъ/*syrovъ ’суровы, неапрацаваны, свежы, вільготны’ < прасл. *surъ/*syrъ ’сыры, свежы, вільготны’; гл. яшчэ сыры. Роднаснае ст.-ісл. saurr ’сырая зямля’, súrr ’кіслы’, алб. hirrë ’сыроватка’, з і.-е. кораня *sū‑ro‑, *sou̯‑ro‑; гл. Траўтман, 294; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1134; Фасмер, 3, 807; Борысь, 587; Глухак, 595. Шустар-Шэўц (1379–1380) звяртае ўвагу на семантычную апазіцыю ’сыры, негатаваны, неапрацаваны’ і ’суровы, строгі, жорсткі’, якія разглядаюцца як амонімы ў ЕСУМ, 5, 480. Махэк₂ (593) услед за Бугай (РФВ, 67, 245) прымае роднасць з прасл. *sěverъ ’поўнач’, усх.-літ. šiaurùs ’пранізлівы (вецер)’, atšiaurùs ’суровы’, лац. caurus ’паўночна-ўсходні вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руды́ ’ружова-карычневы’ (ТСБМ), ’карычневы’ (докш., Янк. Мат.), рудава́ты ’трохі руды, не зусім руды’ (ТСБМ), рудова́ты ’карычневы, рыжаваты’ (ТС), руды́ ’рыжы’ (мазырск., З нар. сл.), руды́йнябелены’ (Сл. Брэс.), ’колер нябеленага палатна, загарэлага цела, светла-русы колер валасоў, поўсці’ (Клім.). Укр. руди́й ’руды’, рус. дыял. ру́дый ’крывава-чырвоны’, польск. rudy ’рыжы’, в.-луж. rudy ’буры’, чэш. rudý ’чырвоны, рыжы’, славен. rûd ’чырвоны, карычневы’, серб.-харв. ру̂д ’рыжаваты’, балг., макед. руд ’буры’. Прасл. *rudъ(jь) ’рыжы; чырвоны’ роднаснае да літ. raudónas ’чырвоны’, raũdas ’чырвоны, буланы’, rùdas ’буры’, лат. raũds ’чырвоны, рыжаваты, карычневы’, гоцк. rauþs ’чырвоны, рыжы’, ст.-в.-ням. rōt (сучаснае ням. rot), ст.-інд. rṓhitas ’чырвоны, рыжаваты’, лац. rūfus ’чырвоны’, ruber ’тс’, грэч. ἐρυθρός ’чырвоны’, якія выводзяць з і.-е. *roudh‑o‑s ’чырвоны’ (Фасмер, 3, 513; Глухак, 532).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыры́ ’вільготны’, ’невараны; недавараны, недасмажаны, недапечаны’, ’неканчаткова выраблены’, ’нязвараны, няспеламу’: сырое яйцо (Федар. 4, Сержп. Прымхі), ’сыры, мокры’, ’згатаваны’: сырэ молоко не пʼе (ТС), ’нябелены (пра ніткі, палатно)’ (Уладз.), сыры́й ’сыры, мокры, згатаваны’ (Бяльк.), сырэ́й ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы). Укр. сирі́й, рус. сыро́й, стараж.-рус. сыръ ’сыры, вільготны’; ’малады, зялёны, няспелы’: ꙗблъко сыро, каш. sëri ’вільготны, мокры, падмоклы’, в.-луж., н.-луж. syrý, ’мокры, негатаваны, неапрацаваны, вільготны’, чэш. syrý ’вільготны, халодны’, ст.-слав. сыръ ’мокры, вільготны’. Прасл. *syrъ(jь) ’сыры, вільготны; звараны’, роднаснае літ. sū́ras ’салёны’, лат. sũrs ’салёны, горкі, даўкі’, ст.-дац. súrr ’сыры, напаўгнілы’, швед. sur ved ’сырое дрэва’, ст.-в.-ням. sûr ’кіслы’; да і.-е. *sū‑ro/*sou‑ro ’кіслы, даўкі’, гл. Траўтман, 293–294; Фрэнкель, 944; Фасмер, 3, 819; Махэк₂, 600; Шустар-Шэўц, 1402–1403; SEK, 4, 265; Бязлай, 3, 343; ЕСУМ, 5, 241–242. Гл. таксама сыравы, сыровы, суровы, сыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)