пазу́р, ‑а; мн. пазуры, ‑оў; м.

Абл.

1. Кіпцюр. У адным пакоі .. некалькі .. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмберлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў. Чорны.

2. Ногаць. З пазуроў цякла кроў. Пальцы склейваліся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кно́хці ’кіпцюры, пазногці’ (Мал.). Да ногаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́паць ’кіпцюр, ногаць’ (Др.-Падб., Гарэц., Шат., Мат. Маг., Шпіл.). Гл. кіпець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазногацьногаць’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ, Інстр. I), пазно́каць ’тс’ (Нас.). Агульнаслав. і праслав.: рус. пазно́гть, пазно́кть ’фаланга пальца, на якой расце ногаць’, укр. пагні́сть, родн. скл. пагно́стя, ст.-рус. пазногъть, ст.-слав. пазногъть, пазнегъть, польск. poznogieć, paznokieć і г. д.; праслав. paz‑nogъtь. З прыстаўкі paz‑ і nogъtь (Праабражэнскі, 1, 610; Брукнер, 400; Фасмер, 3, 186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́каць ’кіпцюр, ногаць’ (Мат. Гом., Яруш.) «Сам з кокаць, а барада з локаць» (Нас., Мат. Маг.), ’сустаў пальца’ (Федар. рук.). Гл. кокат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́хцам ’нагой, выспяткам’ (кап., Жыв. сл.). Да носцам (гл.) з ад’ідэацыяй да нага, параўн. ногцам ’тс’; чаргаванне х‑г гл. у нохаць < ногаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паднаго́тная ’праўда, ісціна, падрабязнасці чаго-н., якія старанна ўтойваюцца’ (ТСБМ, Нас.). Рус. подного́тная, з подноготная тайна. З пад і ногаць, таму што тайну выведвалі з дапамогай уколаў пад ногці (Праабражэнскі, 1, 186; Фасмер, 3, 298).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пугаля́нка ’страва, прыгатаваная з аўсянай мукі на кіслай рошчыне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, ад пу́гаць ’сёрбаць’ (гл.), варыянт ногаць ’тс’ (ашм., Стан.), ці іранічнае ўтварэнне ад нагуляны (ад гуляць) з фанетычнай зменай па- > пу‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіпцю́р і капцю́р, ‑а, м.

1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутыхі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе капцюрамі. Колас.

2. Разм. Ногаць. Апамяталася Рыва, кінулася да бацькі, кіпцюрамі ўчапілася ў твар аднаму з катаў. Лынькоў.

•••

Паказаць кіпцюры гл. паказаць.

Трапіць у кіпцюры каму гл. трапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́гаць ’пучок саломы, сухой травы, мачалка для мыцця посуду’ (Мал., Шпіл.). Дыялектная форма (азванчэнне х > г) слова ве́хаць ’вехаць’ (гл.), прасл. *věxъtь (ст.-рус. вѣхъtь, рус. ве́хоть, бел. ве́хаць, укр. ві́хоть, чэш. věchet, польск. wiecheć, славен. véhət і г. д.). Магчыма таксама, што тут «аднаўленне» гука «г» па мадэлі но́гацьно́гця (у вымаўленні но́хця): ве́хаць (→ ве́гаць) — ве́хця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)