Спры́чча ‘здарэнне’ (Жд. 1). Не можа разглядацца асобна ад пры́чча ‘хвароба, немач’, гл. пры́тча (< *pritъča ‘выпадак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́мощь ж. не́мач, -чы ж.; хваро́ба, -бы ж.; (недомогание) недамага́нне, -ння ср.; (слабость) сла́басць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́будзь ’зло; хвароба’ (Ян.). З не і быць, параўн. небулі́ца (= *небыліцы) ’небыццё’ (ТС), хутчэй за ўсё табуізаваны выраз для паняцця ’смерць’, параўн. не́мач ’хвароба’, не́жыць ’тс’, небы́т ’смерць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хвароба, хворасць, нездароўе; немач (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

няха́й, часц. і злуч.

1. часц. Утварае загадны лад дзеяслова са знач. загаду, неабходнасці, заахвочвання.

Н. працуюць.

Н. звіняць з расою косы.

2. часц. У спалучэнні з часціцай «бы» выражае дапушчэнне з адценнем пажадання магчымасці дзеяння, якое не адбылося.

Н. бы самі так папрацавалі.

3. часц. У сказах з дзеясловамі загаднага ладу ўзмацняе пажаданне (разм.).

Н. ты згары!

4. злуч. уступальны. Хоць; нягледзячы на тое, што.

Задача н. цяжкая, але выканальная.

Няхай бог крые (мінуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.

Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм.) — праклён са знач. «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Прыняць які‑н. выгляд з мэтай падману; прытварыцца. Прыкінуцца хворым. □ [Андрэй] узяў сябе ў рукі, хоць і адчуваў, што прыкінуцца раўнадушным яму вельмі цяжка. Чарнышэвіч. Сашы не хацелася парушаць сваіх думак, і яна прыкінулася, што спіць. Шамякін.

2. Раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу). Болька прыкінулася. □ Праз невялікі час рана адкрылася і хвароба прыкінулася. Чорны. Калі захварэў Сярожа на двухбаковае запаленне лёгкіх, а пасля хваробы да кволага хлапчука прыкінулася і яшчэ адна немач, малакроўе, Раіса вымушана была знайсці Дзяніса, прызнацца, што сына трэба ратаваць. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бле́дны в разн. знач. бле́дный;

б. твар — бле́дное лицо́;

б. ко́лер — бле́дный цвет;

~нае святло́ ме́сяца — бле́дный свет луны́е́сяца);

б. цень — бле́дная тень;

~ная не́мачмед., уст. бледная не́мочь;

бу́дзеш ты б. — бу́дешь ты бле́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́марач1 ’слабасць’ (Касп.). Відаць, нельга аддзяляць ад гродз. на́марач ’дурман, одум’ (гл.), утворанага ад маро́чыць, маро́ка; не- можа мець узмацняльны характар, параўн. рус. неу́валень ’цяльпук’ паралельнае да у́валень ’тс’ (СРНГ), або з’явілася пад уплывам сіноніма не́мач.

Не́марач2 ’бездань’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад мо́рак ’змрок’ (гл.), параўн. палеск. морочне ’нізкае, топкае балота’ (морочне болото, гл. Талстой, Геогр., 187: «Морочне болото следует, вероятно, этимологизировать как ’мрачное, темное болото’. Наименование болота по признаку цвета — довольно распространенное явление в славянской географической терминологии»), з іншай ступенню вакалізму немярэч, не́мярэча (гл.) з не-, якое мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бле́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Без натуральнага румянцу; бяскроўны. Госць быў увесь бледны ад хвалявання. Бядуля. Твар.. [маці] незвычайна бледны, змораны. Якімовіч.

2. Афарбаваны ў светлы, няяркі колер. Стомленыя вочы падслепавата жмурыліся на бледную палоску блізкага світанку. Лынькоў. Кіламетры два мы плылі непраходным купчастым балотам, на якім раслі тоненькія бярозкі і бледныя асіны. Бядуля. // Слабы, няяркі. Бледнае святло фары няярка асвятляла дарогу. Краўчанка. // Які свеціць няяркім святлом. Па-асенняму бледнае сонца асвятляла вёску. Хадкевіч. Па спалавеламу небу рассыпаліся бледныя зоры. Алешка.

3. перан. Нецікавы, бедны, няяркі. Бледныя вобразы. Бледная мова. □ На бледным фоне местачковай штодзённасці праявы рыжскага рабочага жыцця выступалі багатымі яскравымі прасветамі. Гартны.

4. Як састаўная частка некаторых батанічных і інш. назваў. Бледная паганка. Бледная немач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахлу́дзець ’астыць, адубець, стаць цвёрдым’ (КЭС. лаг.), охлу́дыты ’акачанець, астыць’ (Клім.). Ад хлуд, хлу́дзіна ’кій, дубец’, як адубець ’страціць гнуткасць (ад холаду)’ ад дуб, акалець ад кол і г. д., пры гэтым, аднак, цяжка вытлумачыць адрозненні ў націску; драг. хлуд ’акачаненне, здранцвенне; цурбан (у праклёнах)’ (Клім.) можа сведчыць пра другасную сувязь з хлуд ’кій’, параўн. рус. хлу́данемач, слабасць’, збліжанае Махэкам₂, 200, з чэш. chlouditi ’марыць (холадам)’, ст.-чэш. chlúditi слабець’; тады ад незафіксаванага *хлудзіць < *chlǫditi ’пазбаўляць сілы’; параўн. Ілліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 94. Ці не сюды польск. ochłódnąć (на думку Брукнера, 180 «пазнейшае») замест ochłodnąć ці ochłonąć ’астыць, прыйсці да сябе пасля хвалявання’, для якога акрамя ўздзеяння формы chłód холад’ можна дапусціць уплыў бел. ахлудзець?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)