не́мач, -ы, ж. (разм.).

1. Недамаганне, слабасць, хвароба.

Забывацца на сваю н.

2. Гора, няшчасце.

Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм., груб.) — праклён са знач. «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́мач

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. не́мач
Р. не́мачы
Д. не́мачы
В. не́мач
Т. не́маччу
М. не́мачы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

не́мач ж., разг.

1. не́мощь, не́мочь; неду́г м.;

2. злосча́стие ср.;

бле́дная н.мед. бле́дная не́мочь;

каб (хай) на яго́е́, цябе́, іх, вас) н. — чёрт его́ (её, тебя́, их, вас) возьми́ (побери́, подери́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́мач, ‑ы, ж.

Разм.

1. Недамаганне, слабасць; хвароба. Маці.. забывалася на немач, увіхалася ля печы, цешылася з сустрэчы. Вышынскі. [Шэмет:] «Што, ужо начальства немач бярэ? Дваццаць метраў прайсці не можа?» Лобан. [Кац] прайшоў не адну царскую ссылку, і, відаць, арганізм яго выпрацаваў у сабе здольнасць незвычайна супраціўляцца рознай немачы. Сабаленка.

2. Гора, няшчасце. [Юстына:] — Неўзабаве і Мікіта прыйшоў, што быў у матросах. Ды на табе, зноў немач — паны нахлынулі. Гурскі. Аляксандр Іванавіч быў добрай душы чалавек, але вось гэтая немачнемач, насланая вайною... Пестрак.

•••

Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач — праклён са значэннем «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́мач ’слабасць, бяссілле, хвароба’ (Нас., Касп., Грыг., Гарэц., Чуд., Яруш., Пятк. 2, Жд. 2, Янк. Мат., ТС, Сцяшк.), ’хвароба, ліха’ (чавус., Нар. сл.), ’слабасць, перашкода’ (дзярж., Нар. сл.), niémač ’нейкая пошасная хвароба была за прыгонам’ (Варл.), не́мач ’д’ябал, чорт’ (Сл. ПЗБ), укр. не́міч ’хвароба, слабасць’, рус. не́мочь ’хвароба’, польск. niemoc ’хвароба, бяссілле’, чэш., славац. nemoc ’тс’, луж. njemoc/njamoc ’тс’, славен. nemȏč ’слабасць’, серб.-харв. немо̄ћ, мак. немоќ, немош ’слабасць, хвароба’, балг. немощ. Прасл. *nemoktь да *mogti, гл. магчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́мочь прост. не́мач, -чы ж.;

бле́дная не́мочь мед. бле́дная не́мач.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адха́яцца, ‑аецца; зак.

Разм. Выбавіцца з хваробы; ачуняць, акрыяць. Дык цяпер раптам страшна стала дзядзьку Паўлу; зноў тая немач вярнулася, ад якой ледзьве адхаяўся! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хво́рь прост. хво́расць, -ці ж., хваро́ба, -бы ж., не́мач, -чы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неду́г м. хваро́ба, -бы ж., не́мач, -чы ж.; (слабость) сла́басць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хларо́з, ‑у, м.

1. Адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач. Лячэнне хларозу.

2. Хвароба раслін, пры якой лісце жаўцее і бялее, пераважна з-за недахопу ў глебе жалеза.

[Лац. chlorosis ад грэч. chlōros — зялёны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)