Нахма́рыцца ’пакрыцца хмарамі; нахмурыцца’ (Нас., Гарэц., Растарг.), нахму́рыцца ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да хмарыць, хмурыць ’станавіцца пахмурным, змрочным’, параўн. семантычную паралель балг. дыял. нъоблъчвъм съ ’станавіцца пахмурным, насуплівацца’ (ад облак ’хмара’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надумба́шыццанахмурыцца’: небо надумбашылось (ТС). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надзьму́цца, -дзьму́ся, -дзьме́шся, -дзьме́цца; -дзьмёмся, -дзьмяце́ся, -дзьму́цца; -дзьмі́ся; зак.

1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.

Ветразь надзьмуўся.

2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.

3. перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).

4. перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).

Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

|| незак. надзіма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасурмі́ццанахмурыцца’ (паўн.-усх., КЭС). У выніку перастаноўкі складу ‑ему‑ слова + сму́рыцца ’хмурнець’ пад уплывам лексемы сурміцца ’фарбаваць сурмой валасы, бровы’. Да пасмурнёць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набоўкнуць ’набрацца вадой’ (Юрч. Фр. 1), ’нахмурыцца, набрацца хмарам’ (Бяльк.). Відаць, утворана ад гукапераймальнага боўк, што перадае гук падзення ў ваду, параўн. каранёвыя часткі ў набухнуць, набрикнуць і інш., што ўласціва такога тыпу ўтварэнням. Гл. SP, 1, 349 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.

С. з печы.

Мех ссунуўся з воза.

2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.

Снег ссунуўся са страхі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, наблізіцца; насупіцца, нахмурыцца (пра бровы).

Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога.

У дырэктара раптам ссунуліся бровы.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.

Шапка ссунулася на патыліцу.

|| незак. ссо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Субы́чыцца ’сабрацца’ (Юрч.), субы́тчыцца ’тс’ (Юрч. СНС), ’выдаткавацца, пацярпець выдаткі’ (Нас.). Паводле Насовіча “войти, ввестись в убытки” (там жа), у тым ліку ’сабраць сродкі на выдаткі’, звязана з убыць, гл. Параўн. прыбытак, прыбыць, гл. Іншага паходжання субы́чыцца ’насупіцца, нахмурыцца, як бык’ (Гіл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насу́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

Ссунуўшы бровы, прыняць пахмурны непрыветлівы выгляд. У малога навярцеліся слёзы, ён насупіўся і змоўк. Крапіва. Васілька адчуў нядобрае, насупіўся, гуляць не пайшоў. Быкаў. // Нахмурыцца (пра твар, бровы). Гнеўна насупіліся шырокія бровы Барыса. М. Ткачоў. Зусім нядаўна .. [Міхась] рагатаў на дарозе, бяскрыўдна кпіў, а цяпер набычыўся і твар яго насупіўся ад раздражненасць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасу́піць (вочы) ’апусціць, насупіць’ (Бяс.), пасу́піццанахмурыцца’ (Бяльк.). Укр. посу́питися ’тс’, посу́пити ’нахмурыць’, ’апусціць галаву’, рус. пск., цвяр. посу́па ’той, хто ходзіць насупіўшыся’, посу́пить ’нахмурыць’, польск. nasępić (się), чэш. (na)supiti se ’тс’, posupný ’хмурны’. Паўн.-славянскае. Узыходзіць да паўн.-праслав. sǫpъ ’сіп’ (рус. суп, польск. sęp, н.-луж., чэш., славац. sup ’тс’), роднаснага з прасл. sopěti (Голуб-Копечны, 361).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надзьму́цца, ‑дзьмуся, ‑дзьмешся, ‑дзьмецца; ‑дзьмёмся, ‑дзьмяцеся; зак.

1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім. Мяч надзьмуўся. Камера надзьмулася. // Нацягнуцца ад ветру. [Сашава] кашуля надзьмулася, як парус. Сіўцоў. // Напоўніўшы паветрам рот, раздзьмуць шчокі. [Харытон] выбіў з глячка дно, надзьмуўся і затрубіў: — О-гого-о-о! Бажко.

2. Натапырыцца, падняўшы пер’е (пра птушак).

3. перан. Разм. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару. [Дзяўчына] надзьмулася, сказала рэзка, злосна: — Мне не да жартаў, таварыш. Дадзіёмаў. Сын пакрыўдзіўся, надзьмуўся, але пярэчыць не стаў. Даніленка. Славік, зразумеўшы, што .. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, думаючы, як бы ёй адпомсціць. Шамякін.

4. перан. Разм. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд. Апамятаўшыся ад спалоху, судовы выканаўца зноў важна надзьмуўся. Бажко. Зяневіч важна надзьмуўся, зрабіў сур’ёзную міну. Лужанін.

•••

Надзьмуцца як мыш на крупы — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)