надзьму́цца, -дзьму́ся, -дзьме́шся, -дзьме́цца; -дзьмёмся, -дзьмяце́ся, -дзьму́цца; -дзьмі́ся; зак.

1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.

Ветразь надзьмуўся.

2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.

3. перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).

4. перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).

Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

|| незак. надзіма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)