набрысці́, -брыду́, -брыдзе́ш, -брыдзе́; -брыдзём, -брыдзяце́, -брыду́ць; -бры́ў, -брыла́, -ло́; -брыдзі; зак.

1. на каго-што і без дап. Ідучы, выпадкова на каго-, што-н. наткнуцца, натрапіць, убачыць каго-, што-н.

Н. на леснічоўку.

2. безас. Прыйсці ў нейкай колькасці (разм.).

Набрыло нямала разявак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нары́каціць (нарыкоціць) ’натрапіць, наскочыць незнарок’, ’набраць, назбіраць’ (ТС). Няясна, магчыма, звязана з парыцца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС) ад рыць ’рыць, разграбаць’, нарынуцьнатрапіць’ (ТС) ад рынуць (гл.), параўн. балг. рина ’разграбаць, ачышчаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́цца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС), ’натрапіць, наскочыць’: Нарыўса на жураўля на балоці (саліг., Нар. словатв.). Да рыць (гл.), пра паралелізм у развіцці прасл. *ryti, *гъоай і *rinęii гл. Мяркулава, Этимология–1978, 98, параўн. нарвацца ’натрапіць’, нарынуць ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набры́нуць ’набрысці, трапіць’ (ТС). Відаць, кантамінацыя: набрысціу, нарынуцьнатрапіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нады́бацьнатрапіць, сустрэць’ (Сцяшк. Сл.; Сцяц., в.-дзв., Шатал.), надыбаць ’наткнуцца, набрысці’ (слонім., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), параўн. надыбаць рой ’знайсці ў лесе дупло з роем’ (ашм., З нар. сл.). Да ды́баць ’ісці, чыкільгаць’ (гл.), параўн. надыйсці́натрапіць’: надышоў на грыбы (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напере́ться прост.

1. наткну́цца; натра́піць;

2. (наесться вдоволь) вульг. напе́рціся, нажра́цца, нажэ́рціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панахо́дзіць, ‑ходзіць; ‑ходзім, ‑ходзіце, ‑ходзяць; зак.

1. Ідучы, натрапіць на каго‑, што‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. пераважна безас. Разм. Прыйсці ў вялікай колькасці. Панаходзіла народу ў клуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наткну́ться

1. (наскочить на что-л. острое, надеться) наткну́цца;

2. перен., разг. наткну́цца, натра́піць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́ўрышча ’напасць, гора, ліха, бяда’ (жлоб., Жыв. сл., Ян.), наўрэць ’неспадзявана сустрэць, убачыць, напаткаць’: вужаку наўрэў (Купала), наўрэцца ’напаткацца’ (Жд. 2), наўрицца ’выпадкова набрысці, натрапіць, нечакана сустрэцца’ (Гарэц., Бяльк.), наўрыцца ’знячэўку спаткаць, натрапіць’ (маладз., Янк. Мат.), параўн. выпадак (ву́падок) ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС). Да ўраць ’натыкаць, насаджваць’, гл. наўраць, навіраць, наворышча, вор 2; да семантыкі параўн. наткнуцца ’нечакана сустрэць’, спаткацца ’сустрэцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́нуць ’напасці, наляцець раптоўна’, ’натрапіць, наткнуцца’ (ТС). Да рынуць (гл.); паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 98), для праслав. *narinęti sę характэрна было значэнне ’накінуцца, напасць, наляцець’ пры *rinęti ’піхаць’ (’выклікаць рух’ < ’знаходзіцца ў руху’ < ’цячы, ліцца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)