наяршы́цца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Абл. Стаць задзірлівым, раззлавацца; насупіцца. [Ніна:] — А памылкі ў кожнага бываюць. — Даміра наяршыўся. — Наконт памылак не вучы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́плівацца несов.

1. насу́пливаться, нахму́риваться;

2. перен. нахму́риваться, хму́риться;

1, 2 см. насу́піцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Наказу́біцца, накозу́бытыся ’натапырыцца, надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (пін., столін., Нар. лекс.), накозубытысь ’тс’, накозубленый ’насуплены’ (Клімч.), накозобіцца ’надзьмуцца, насупіцца’ (ТС). Параўн. тураўск. козубом стаць ’натапырыцца, запярэчыць, заўпарціцца’, ад козуб ’вялікі кошык з кары’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Субы́чыцца ’сабрацца’ (Юрч.), субы́тчыцца ’тс’ (Юрч. СНС), ’выдаткавацца, пацярпець выдаткі’ (Нас.). Паводле Насовіча “войти, ввестись в убытки” (там жа), у тым ліку ’сабраць сродкі на выдаткі’, звязана з убыць, гл. Параўн. прыбытак, прыбыць, гл. Іншага паходжання субы́чыццанасупіцца, нахмурыцца, як бык’ (Гіл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.

С. з печы.

Мех ссунуўся з воза.

2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.

Снег ссунуўся са страхі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, наблізіцца; насупіцца, нахмурыцца (пра бровы).

Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога.

У дырэктара раптам ссунуліся бровы.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.

Шапка ссунулася на патыліцу.

|| незак. ссо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Насу́па ’пануры, злосны чалавек’ (Марц., Бяльк.), насупава́ты ’няветлівы, змрочны чалавек’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), насупя́чыцца ’нахмурыцца’ (ТС), насу́піцца ’пакрыўдзіцца да слёз’ (Юрч. Сін.), ’нахмурыцца; натапырыцца’ (Сл. ПЗБ, ТС, Пятк. 2), ст.-бел. насупиласѧ кожа на лици (XVI ст., Карскі 2-3, 283), укр. насу́питися ’нахмурыцца’, насу́пуватий ’які мае суровы выгляд’, рус. насу́питься ’нахмурыцца’. Да су́піць ’хмурыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскабызі́ць ’пацягнуць на капрызы’, раскабызі́цца ’пачаць капрызнічаць’ (Юрч. Вытв.). Безумоўна, да *кабы́зі́ць, кабы́зі́цца, параўн. ко́бза2 (гл.) і тэрытарыяльна блізкія рус. смал. кобыза́ ’капрызны чалавек’, кобызи́ться ’паводзіць сябе фанабэрыста, ганарыста; упарціцца; ламацца’, што, магчыма, у выніку інтэрвакальнага азванчэння ‑п‑, гл. капы́за, капызіцца, капыжыцца. Адносна іншых этымалагічных магчымасцей гл. Брукнер, 240–241, Банькоўскі, 1, 737 (у сувязі з польск. skobuziećнасупіцца’), ЭССЯ, 10, 92 (пра суфіксы *‑uzъ/*‑ъzъ). Пры дапушчэнні прыстаўкі *ko‑ ўзнікае магчымасць гукапераймальнага паходжання, параўн. бы́зкаць (< быз‑з‑з), параўн. бзы́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нахму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Стаць хмурным, панурым. Бацька нахмурыўся і паказаў рукою на папружку. Лужанін. [Дзіміна] зноў прамаўчала, нахмурылася і механічна паправіла валасы, якія выбіліся з-пад берэта. Карпаў. // Наморшчыцца, насупіцца, выказваючы суровасць, задуменнасць, заклапочанасць (пра лоб, твар, бровы). Твар прэзідэнта нахмурыўся, па вачах, якія раптам звузіліся, можна было бачыць, як упарта працавала яго думка. Гамолка.

2. перан. Зрабіцца пахмурным, змрочным, цёмным (аб прадметах і з’явах прыроды). Возера нахмурылася, і цяжкія хвалі плёскаліся аб бераг. Пестрак. І нахмурылася неба, цёмныя хмары павіслі нізка над зямлёю. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наду́ться

1. надзьму́цца, мног. панадзіма́цца; (о парусе и т. п. — ещё) напя́цца;

па́рус наду́лся па́рус надзьму́ўся (напя́ўся);

2. перен., разг. надзьму́цца, мног. панадзіма́цца; насу́піцца, мног. панасу́плівацца;

3. (напиться) прост. нажлу́кціцца, нажлу́ктацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Зрушыцца з месца, перамясціцца, спусціцца куды‑н. Ваня неахвотна ссунуўся з куфра, папаў нагамі ў галёшы, пашлёпаў. Карпюк. На досвітку ссунуўся [Даніла] з печы, пачаў хадзіць з кута ў кут па хаце. Кулакоўскі. [Сяргей Карага] ціхенька ссунуўся з мяжы ў разору. Колас. Нічога не гаворачы, Сымон закруціўся ў світку і па сыпкім снезе з ехаў пад мост, Амяллян следам пусціў пілу і ссунуўся сам. Грахоўскі. // Сунучыся, з’ехаць набок. Калоды ссунуліся на адзін бок, і сані збілі з ног Данілу. Пальчэўскі. // Ідучы, едучы, трапіць куды‑н. Ідзеш, ідзеш па вуліцы і раптам ссунешся ў яр. Лужанін. Адна машына ссунулася колам у кювет, стаяла нахіліўшыся. Мележ.

2. Сунучыся, упасці адкуль‑н., з чаго‑н. Чарапіца з хрыбта страхі, відаць, ад выбуху, ссунулася. Алешка.

3. Рухаючыся, наблізіцца. Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога. // Насупіцца, нахмурыцца (пра бровы). Але вось за акном з’явіліся руіны — сляды нядаўняй вайны, і твар таты спахмурнеў, сурова ссунуліся бровы. Бяганская.

4. Расслабіўшыся, з’ехаць, спаўзці ўніз, набок. Капюшон плашча ў вартавога ссунуўся з галавы, і Нова з радасцю пазнаў салдата Азёрнага. Хомчанка. Хустка яе ссунулася на вочы, і Арына нічога не бачыла, акрамя ступы і жоўтых у ёй кіяхоў. Ракітны. Вінты з раненай рукі ссунуліся ўніз,.. [Зыгмунт Асядовіч] гэтага не заўважыў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)