насу́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.

1. Ссунуўшы бровы, прыняць пахмурны, непрыветлівы выгляд.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зрабіцца пахмурным, змрочным.

Твар яго насупіўся ад раздражнёнасці.

|| незак. насу́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насу́піцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насу́плюся насу́пімся
2-я ас. насу́пішся насу́піцеся
3-я ас. насу́піцца насу́пяцца
Прошлы час
м. насу́піўся насу́піліся
ж. насу́пілася
н. насу́пілася
Загадны лад
2-я ас. насу́пся насу́пцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час насу́піўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насу́піцца сов.

1. насу́питься, нахму́риться;

2. перен. нахму́риться;

не́ба ~пілася — не́бо нахму́рилось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

Ссунуўшы бровы, прыняць пахмурны непрыветлівы выгляд. У малога навярцеліся слёзы, ён насупіўся і змоўк. Крапіва. Васілька адчуў нядобрае, насупіўся, гуляць не пайшоў. Быкаў. // Нахмурыцца (пра твар, бровы). Гнеўна насупіліся шырокія бровы Барыса. М. Ткачоў. Зусім нядаўна .. [Міхась] рагатаў на дарозе, бяскрыўдна кпіў, а цяпер набычыўся і твар яго насупіўся ад раздражненасць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахму́риться нахму́рыцца; насу́піцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набы́читься сов., прост. насу́піцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́питься насу́піцца, мног. панасу́плівацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да насупіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

принахму́риться (тро́хі) нахму́рыцца, (тро́хі) насу́піцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панасу́плівацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Насупіцца, нахмурыцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)