Піску́н1 ’рабіннік, Turdus pilaris’. Да пішчаць, піск (гл.). Параўн. польск. kwiczoł, kwiczal ’тс’ < kwiczeć ’віскатаць, вішчаць’.

Піску́н2 ’рачная мінога’ (Др.-Падб.; смал., Дабр.), ’уюн’ (гарад., Нар. лекс.; полац., З нар. сл.; беш., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ; гом., Мат. Гом.); параўн. рус. дыял. писку́н ’уюн, Misgurnus fossilis L.’ Да пішчаць, піск (гл.), гл. Каламіец (Рыбы, 37), сюды ж піску́н ’той, хто часта пішчыць’ (ТСБМ), ’хто прыстае з пісклівай просьбай’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Песказу́б ’пячкур’ (Інстр. 2), пескозоб ’рыба бычок’ (ТС), укр. піскозоб, піскозбба, рус. пескозоб, пискозоб ’тс’. Да пясок і задаць ’кляваць, дзёўбаць’ (гл.), што адлюстроўвае спосаб харчавання, параўн. рус. пескороймінога’. Аналагічна нова-в.-ням. Schlammbesser (Фасмер, 3, 249). Не звязана з лац. piscis ’рыба’ (насуперак Мікале (РФВ, 48, 279)), год. fisks, ст.-в.-ням. fisc ’тс’ (Папоў, Из истории, 17). Варыянт назвы з ‑зуб у выніку дээтымалагізацыі зыходнага дзеяслова (Каламіец, Рыбы, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярцёлка1мінога рачная, Lampetra fluviatilis’ (Бяльк.); ’шчыпаўка, Cobitis taenia’ (слаўг., З жыцця). Назва паходзіць ад таго, што, ратуючыся ад небяспекі, рыба імгненна зарываецца ў зямлю (Яшкін, З жыцця, 124). Утвораны ад вярцець (гл.) і суф. Nomina instrumenti ‑лька (< lъ‑jь + k‑a).

Вярцёлка2 ’зашчапка, засаўка ў весніцах’ (КТС). Да вярце́ць (гл.).

Вярцёлка3 ’ямка ў рацэ’ (КТС). Да вярцець (гл.).

Вярцёлка4 ’жанчына, якая шукае лёгкіх уцех’ (КТС). Рус. пск., цвяр. вертёлка ’шалахвостка’; ’баявая і хуткая ў рухах жанчына ці дзяўчына’. Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́гаць (сьві́гаць) ‘бліскаць, мігаць’ (Ласт.), свігну́ць (сьвігну́ць) ‘паказацца, бліснуць’ (Скарбы, Ласт.), сюды ж сьвігаві́ца ‘пробліск у хмары, маланка’ (Ласт.), відаць, і сві́гамінога рачная’ (Скарбы). Магчыма, балтызм, параўн. літ. sviégti, sviégiu ‘кідаць, шпурляць; біць, стукаць’, лат. sviêžu ‘кідаю’. Назва міногі, хутчэй за ўсё, звязана з хуткімі рухамі і яркай афарбоўкай. Параўн. аднак укр. дыял. шви́гати ‘кідаць, шпурляць’, што, магчыма, сведчыць пра славянскі характар слова. Куркіна (Диал. структура, 126) са спасылкай на Пятлёву (ОЛА 1974, 125–129) супастаўляе беларускае сьві́гаць ‘бліскаць’ з славен. svígati ‘хутка рухацца, мільгаць’, рус. дыял. свигать ‘гуляць, шляцца’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *svigati, роднаснага літ. svaĩgti ‘ганяць, ездзіць туды-сюды; круціцца’, svíegti ‘паварочваць, кідаць, біць’ < і.-е. *su̯ei‑g‑ ‘згібаць, гнуцца, круціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піска́ш, піскіж ’пячкур, Gobio’ (Нік. Очерки; Дэмб. 2; Жук.; Нас.), піскуж ’тс’ (Гарэц.), піськіж, піскуж, піскуйіж ’тс’, ’нярослае, пісклявае дзіця’ (слаўг., Яшк., З жыцця); ціскай, піскуж. піскіж ’уюн, Misgiimus’ (талач., круп., ЛА, 1; Мат. Гом.), піскіж ’галец, Nemachilus barbatus’ (Нік. Очерки; мсцісл., чавус., хоцім., ЛА, 1). Параўн. укр. пискір, рус. тіскарь, анексія, арханг. лёскат, пескиш(а) ’пячкур’, польск. piskorz, н.-луж. piskoi© в.-луж. pis kor. чэш. piskoř ’уюн’, славац. piskor ’буразубка, Sorex araneus’, славен. piskór, piskor, piškitrмінога© piskur ’пячкур’, серб.-харв. паскор ’мурэна, Muraena Helena’, балг. анексія. Прасл. *piskorʼb, утвораны ад *piskati ’пішчаць’ — рыба, калі схапіць яе рукою, выдае спецыфічны гук’ < piskb > піск (гл.). У пацвярджэнне гэтага прыводзяць аналагічна ўтвораныя: польск. sykawiec ’уюн’ < sykać ’шыпець’, літ. pyplys ’уюн’ < pypti ’пішчаць’, лат. pikste ’ўюп’ < pikstet ’пішчаць’, а таксама бел. віл. пішчаль ’уюн’ < пішчаць. Тым не менш, цяжкім для тлумачэння застаюцца фіналі Заходнебеларускіх лексем ‑га, -.ж© і асабліва рус. арханг. квасіш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)