Піска́ш, піскіж ’пячкур, Gobio’ (Нік. Очерки; Дэмб. 2; Жук.; Нас.), піску́ж ’тс’ (Гарэц.), піськіж, пі́скуж, піскуйіж ’тс’, ’нярослае, пісклявае дзіця’ (слаўг., Яшк., З жыцця); піскі́ш, піску́ж. піскі́ж ’уюн, Misgiimus’ (талач., круп., ЛА, 1; Мат. Гом.), піскіж ’галец, Nemachilus barbatus’ (Нік. Очерки; мсцісл., чавус., хоцім., ЛА, 1). Параўн. укр. пискір, рус. пискарь, пискал, арханг. пе́скиш, пескиш(а) ’пячкур’, польск. piskorz, н.-луж. piskoŕ в.-луж. piskor. чэш. piskoř ’уюн’, славац. piskor ’буразубка, Sorex araneus’, славен. piskór, piškor, piškúr ’мінога’, piškúr ’пячкур’, серб.-харв. пи̏скор ’мурэна, Muraena Helena’, балг. писка́л. Прасл. *piskorʼь, утвораны ад *piskati ’пішчаць’ — рыба, калі схапіць яе рукою, выдае спецыфічны гук’ < piskъ > піск (гл.). У пацвярджэнне гэтага прыводзяць аналагічна ўтвораныя: польск. sykawiec ’уюн’ < sykać ’шыпець’, літ. pyplỹs ’уюн’ < pỹpti ’пішчаць’, лат. pīkste ’ўюн’ < pīkstēt ’пішчаць’, а таксама бел. віл. пішчаль ’уюн’ < пішчаць. Тым не менш, цяжкім для тлумачэння застаюцца фіналі Заходнебеларускіх лексем ‑ш, ‑ж і асабліва рус. арханг. пески́ш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)