Моч, моча ’мокрае, дажджлівае надвор’е, вільгаць, макрата, сырасць’ (Бяльк., Янк. БП, ТС; зэльв., Жыв. сл.; беш., Нар. сл.; ганц., Сл. ПЗБ), ’мача’ (шальч., Смарг., Сл. ПЗБ; ТС). Да мача́, мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́квінымача’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да сікаць, сцаць (гл.); параўн. яшчэ рус. пск. сёкать ‘мачыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мача́жына ’мокрае месца’ (слуц., Яшк.). З ⁺мача́га, параўн. рус. наўг. моча́га, моча́жка, мочажина. Утворана ад прасл. moča > мача́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцулі́мача’, сцуль ’хто мочыцца пад сябе’ (Нас.). Вытворныя ад сцаць (гл.) з суф. ‑ул‑, гл. Карскі 2–3, 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцаць ’выдзяляць мачу’ (Нас., Сержп. Прымхі), сцяць ’тс’ (ашм., Стан.), сца́цца ’мачыцца пад сябе’ (Нас.; ашм., Стан.). Укр. сця́ти, рус. сцать, польск. szczać, в.-луж. ščeć, н.-луж. scaś, šcaś, чэш. scáti, славен. scáti, серб.-харв. старое і дыял. ścati, ст.-слав. сьцати ’тс’. Прасл. *sьcati < *sьkati у выніку трэцяй палаталізацыі; сюды ж стараж.-рус. сьчьмача’, ц.-слав. сьчь, серб.-харв. са̏ч, славен. sə̀č ’тс’; гл. Фасмер, 3, 815–816. Першапачаткова ’выдзяляць вадкасць, пушчаць сокі’ (Борысь, Etymologie, 54). Да і.-е. кораня *sei̯k‑ ’выліваць; цячы’ (Борысь, 594). Гл. яшчэ Махэк₂, 538; Глухак, 541; Шустар-Шэўц, 1408; ЕСУМ, 5, 492; параўн. сі́каць. Сюды ж сца́кімача’, сцо́ха перан. ’сварлівая жанчына’, сцулі́мача’, сцуль, сцу́лля ’той, хто мочыцца пад сябе’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́кман ‘слабы напой’ (Барад.). Параўн. польск. sikacz, разм. sikoń ‘віно ці піва дрэннай якасці’, што несумненна звязана з siki, sikać (Варш. сл.), параўн. сікімача’, гл. сікаць. Аднак гэта можа быць другаснае збліжэнне, параўн. у мове ідыш schicker ‘злёгку падпіты’, а таксама ст.-рус. сике́р, ст.-польск. sycera ‘дурманячы напой’, укр. сикер ‘добрая гарэлка’, што з лац. sikera, грэч. σίχερα з арам. šikrā або szekar (Брукнер, 528; Фасмер, 3, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасо́ка ’свіная кроў’ (віл., паст., Сл. ПЗБ), ’загуслая ў камкі кроў’ (КЭС, лаг.; Нас.), пасыка ’кроў, што вылілася з раны’, ’кроў забітай жывёлы’, ’сукравіца’ (Др.-Падб., Гарэц.). Укр. пасока’ ’сукравіца, кроў’, рус. пасока ’лімфа, сукравіца’, ’сок дрэва’, польск. posoka, устарэлае posok ’юха, разлітая кроў’, ’сукравіца’, ’юшка з крыві’, ’кроў дзікай жывёлы, якую праследуе сабака’, ’загуслая кроў’. Роднаснымі да іх будуць рус. паўн. осока ’гной з раны’, ’гнаявая жыжка’ і серб.-харв. осока ’сок’, ’сыроватка з-пад брынзы’, ’пот (у жывёл)’, ’мача’, ’сукравіца’. Да па‑ (< прасл. pa‑) з дэмінутыўнай функцыяй і сок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бруі́цца ’цячы, ліцца’; бруі́ць ’хутка цячы, пералівацца’, бруя́ ’хваля, цячэнне’ (Сцяшк. МГ); бруі́ць, бруі́цца ’мачыцца’, бруй ’той, хто мочыцца’ (Нас.). Рус. дыял. бруи́ть ’хутка цячы; гучаць’; бруя́ ’струмень’, укр. бру́я ’хуткае цячэнне ў рацэ; скразняк’. Польск. дыял. bruič. Польскае слова Варш. сл. (1, 212) лічыць запазычаннем з бел. мовы, а Бернекер, 88; Траўтман, 37; Фасмер, 1, 221; Брукнер, 42, *brujь, *brujati параўноўваюць з літ. briáutis ’напіраць сілай, лезці’. Параўн. яшчэ рус. дыял. бру́я́ ’рабізна на вадзе’, бруя́ть ’гучаць’. Можа, гукапераймальнае. Далей сюды належаць бел. бруль (= бруй), бру́ліць (= бру́іць), брулі́мача’, гл. Нас. (Фасмер, 1, 221; Бернекер, 88), бруя́к ’водмель’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сікляк ‘мурашка’ (Інстр. 2), сіклі́ўкі, сікля́хі, сікуны́, сіку́чкі ‘малыя рудыя мурашкі’ (чэрв., віл., паст., круп., лудз., Сл. ПЗБ), сіку́шкі ‘мурашкі’ (Сл. рэг. лекс.), сі́каўка ‘малая рудая мурашка’: сікаўка як сікнет ядам (барыс., Сл. ПЗБ). Ад сікаць і асновы прым. сікл‑, параўн. сіклі́вы ‘які выдзяляе пякучую вадкасць’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Тое ж рус. пск. сікля́ха ‘мурашка’, сікля́шнік ‘мурашнік’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) мяркуе, што разглядаемыя назвы мурашкі таго ж паходжання, што і назва рыбы сікла (гл.). Асноўны прызнак, што іх аб’ядноўвае — ‘невялікі, дробны’ — прадстаўлены лат. sîks ‘маленькі, дробны’. Аднак шырокае распаўсюджанне назваў мурашак з коранем сік‑ і наяўнасць такой матывацыі ў іх назвах далёка за межамі балтыйскага рэгіёна, параўн. ненец. javoroptsa ‘мурашка’ < jawмача’ і інш., цалкам адводзіць такую версію іх паходжання, гл. Анікін, Опыт, 277; Трубачоў, Труды, 1, 505–506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыць, мы́ці, муць, мы́ты, мэ́тэ ’вадой з мылам ці іншай вадкасцю ачышчаць ад бруду’, ’абмываць вадой бераг’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ; драг., Лучыц-Федарэц), мы́цца (мы́ціса, му́цца, мэ́тыся) ’умываць, мыць сябе’ (там жа). Укр. мити, рус. мыть, польск. myć, н.-луж. myś, в.-луж. myć, чэш. mýti, славац. myť, славен. míti, серб.-харв. ми̏ти, макед. мие, балг. мия, ст.-слав. мыти. Прасл. myti, і.-е. адпаведнікамі да якога з’яўляюцца: літ. máudyti ’купаць, мыць’, лат. maût ’плаваць, даваць нырца’, ст.-прус. au‑mūsnan ’умыванне’, ірл. mūn, ст.-інд. mūtramмача’, авест. mūϑrəm ’бруд’ < і.-е. *meu‑ ’вільгаць’ (Міклашыч, 207; Траўтман, 191; Мюленбах-Эндзелін, 2, 570; Фасмер, 3, 26; Фрэнкель, 1, 417; Махэк₂, 386; Покарны, 1, 743; Скок, 2, 434; Бязлай, 2, 186). Сюды ж мыцьво ’усё тое, што мыюць’ (гродз., Мат. АС), мыцёха ’жанчына, якая мые бялізну ці посуд’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)