Вазяры́на ’вялікая лужына’ (Бяльк.); ’старарэчышча, старыца з вадой на лузе; зарослае возера, запушчаны ставок’ (Яшк.). Да возера. Па словаўтварэнню параўн. лужына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шлёп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шлёпаць — шлёпнуць і шлёпацца — шлёпнуцца. Бывала, калі на шляху яму [Несцеру] пападалася лужына, ён яе не абыходзіў, а шлёп, шлёп — і ўсё! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́жа, лу́жана, лу́жына ’месца на дарозе, дзе ўтварылася яма, запоўненая вадой’, ’калюга, якая застаецца пасля дажджу’ (ТСБМ, Мядзв., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Сл. ПЗБ; слуц., слонім., КЭС), слаўг. лужа́віна, лужа́іна, лужаі́вінка, лужае́віна, лужча́віна, лёзн. лу́жынкалужына вады’ (Яшк.), а таксама лу́жа ’дрыгва, вялікае махавое балота’ (капыл., рэч., слаўг., Яшк.), ’стаячае возера’ (рэч., слаўг., Яшк.), ’заліў ракі’ (паўд.-усх., КЭС). Зах.-укр. лу́жалужына’, бойк. лужи́на ’лаза для кошыкаў’, у Грынчэнкі лужи́на ’луг’; рус. лу́жа: валаг.лужына’, ’лагчына, запоўненая вадой’, разан. ’сырое, балоцістае месца’, ’запруда’, разан., арханг. ’невялікае азярко’, пск. ’сенажаць на нізкім месцы’, пск., цвяр. лужа́вина ’сырое, балоцістае месца’, уладз. ’лужок’, кастр. ’сенажаць’, ст.-рус. лужалужына’, ’балота’, лужина ’азярко, стаячае балотка’; польск. łuża ’яма, катлавіна, залітая вадой’, в.- і н.-луж. łužaлужына’, łuž ’вада ў лужы’, ’слота’, палаб. lau̯zəлужына’, ’балота’, ’луг’; чэш. louže, louž, мар. lužovica, ган. ložufkaлужына’, ’яма для жыжы з гною’, ст.-чэш. lúžě ’лужа, балота’; славен. lúža ’тс’, серб.-харв. лужа (XVII ст.) ’лужына’, ’дрыгва’, ст.-балг. лужа ’балота, возера’ і, магчыма, балг. лъ́жа, лъ́джа ’лазня’, ’лужына’ (насуперак БЕР, 3, 541). Прасл. luža (у Фасмера, 2, 529 — памылкова lougi̯a) ’яма з балоцістай, стаячай вадой’, ’балота’, ’мокрая мясціна’ (Слаўскі, 5, 377–378). Найбліжэйшыя і.-е. адпаведнікі: літ. lū̃gas, liū̃g(n)as ’балота’, ’лужына’, лат. luga ’ліпкая маса, якая пакрывае зарастаючыя азёры’, ļuga ’халадзец’, lugava ’асенняя слота’, назва ракі Ludze і возера Ludza, ст.-прус. Lügelgen, а таксама рус. гідронім Лжа < Лъжа, ст.-грэч. λυγαῖος ’цёмны’, ілір. *lugas, *lugā ’балота’ (у Страбона) > алб. lëgatëлужына’, ’балота’. Да і.-е. *lougi̯a, якое з *leug‑ ’цёмны’, ’балота’ (Літ-py гл.: Махэк₂, 342; Скок, 2, 333; Бязлай, 2, 158 і ў вышэйпададзеных слоўніках). Гл. таксама генетычна роднаснае луг2. Паводле Мартынава (Язык, 37) прасл. luža з’яўляецца балтыйскім інгрэдыентам прасл. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калю́га ’ямка на дарозе, выбітая коламі, звычайна з вадой, граззю’ (БРС, ТСБМ, Жд. 2; мазыр., З нар. сл.; Касп.; Мат. Гом.; жытк., Нар. словатв.; Нас., Сержп. Прымхі, Сцяшк., Шат.; Яўс.), ’каляіна на дарозе’ (маладз., слаўг., Яшк.), ’гразь з вадой’ (драг., Нар. словатв.), ’гразь, слата, бездарожжа’ (палес., Яшк.). Першае значэнне не з’яўляецца вузкім; звычайна калюгай можа называцца і лужына на полі, лузе. У новых слоўніках: калюгалужына’ (ТС, Сл. паўн.-зах.), ’п’яніца; каляіна’ (Сл. паўн.-зах.), ’гразкае месца, сенажаць каля рэчкі’ (слуц., Сл. паўн.-зах.). У Яшкіна падаецца значэнне ’глыба зямлі на раллі’ (нясв.); тэарэтычна такую семантыку можна дапусціць, аднак тут яшчэ і адзінкавасць фіксацыі, таму дэфініцыя выклікае сумненне. Укр. дыял. калюга ’гразь на дарозе’, ’лужына’, ’выбоіна на дарозе’, чарніг.-сумск. ’вада пасярод дрыгвы’, рус. зах.-бран., бран., курск. калюгалужына’, курск. ’неглыбокая азярына’, белгар., бран. ’яма з вадой’, польск. kalugaлужына’, славін.-каш. kʼaluga, kʼalëgaлужына на дарозе’, серб.-харв. ка̀љугалужына, гразь, твань’. Суфіксальны варыянт да калуга, kaluga (беларускія формы такога тыпу нам невядомы), вытворнага ад kalъ (суфікс ‑uga), гл. Трубачоў, Эт. сл. 9, 126, параўн. таксама калужа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*По́плісак, пдплюсок, пу́плюсок ’невялічкая лужына, мелкаводдзе’ (ТС), укр. поплісак ’вялікая лужына пасля паводкі ці дажджу на месцы, зарослым травой’. Вытворнае пры дапамозе прыстаўкі по- ад альтэрнантных формаў плюскаць, плюскаць ’пырскаць’ (гл.). Прыстаўка по- ў беларускай мове надае слову значэнне выніковасці ці нязначнай ступені праяўлення семантыкі ўтваральнага слова (Сцяцко, Афікс. наз., 241), адпаю ва ўкр. поплісак ’вялікая лужына’, імаверна, першаснае *poplisk‑ з міжкансанантнай устаўкай: *poplisbk‑ > * popi і sok‑ > поплісак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́сцеж, прысл.

На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.). Расчыняйце ўсе вароты Насцеж! Пажадайце на дарогу шчасця!.. Панчанка. [Маці:] — Сервант насцеж, шыфаньер насцеж, усе футаралы на падлозе, з крана вада б’е, на абрусе лужына, дзверы не зачынены, — цэлы пагром! Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калу́жалужына’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.; Сцяц., Словаўтв.; слаўг., Яшк., вусн. паведамл.), ’балоціна’ (гродз., Сл. паўн.-зах., 2, 381, параўн. ілюстрацыю: «Жабы па калужах водзяцца»), ’калдобіна’ (хойн., Шатал.), калужыналужына пасля дажджу на дарозе’ (кліч., Жыв. сл.; Касп., Мат. Гом.; слаўг., Яшк., вусн. паведамл.), бых., ветк., рэч., Яшк.), ’азярына са светлай вадой на лузе’ (рэч., Яшк.), калужкалужына’ (жытк., Яшк.), калужынка (віц., Шн.), калужэнька (брэсц., КЭС), далей адзначаюцца формы калюжалужына’ (Мат. Гом.), ’мокрае месца, лужына, балоціна’ (жытк., Яшк.), калюжына ’тс’ (БРС, ТСБМ, Мат. Гом.), ’выбоіна, яма на дарозе ад кола, яміна’ (Гарэц., Нас.). Укр. калюжалужына’, зах. калюжа ’тс’, ’гразь’, ’гразь, прынесеная вадой’, бук. ’брудная вада’; рус. калужа ’стаячая вада, ціна, гразь’ (паўдн.), вельмі пашыраны дэрыват калужиналужына і пад.’ (цвяр., ярасл., кастр., кур., вяп., уладз., ніжнегар., перм. і да т. п.), ’бруднае, мокрае месца; дрыгва’, ’выбоіна на дарозе’ і інш., кур., зах.-бран., тульск. і інш. калюжалужына’, кур. ’вада ў выбоінах’, паўдн., тульск. і інш. ’балоцістае месца, дрыгва, гразь’, кур., данск. калюжыналужынасмал., пск., маск. ’невялікая, але глыбокая выбоіна, дзе ў час дажджу збіраецца вада’, пск., смал. ’балоцістае месца, твань’, калюжка і інш., польск. kałuża ’невялікае паглыбленне са стаячай балоцістай вадой’ (ст.-польск. з XV ст., таго ж часу і дыял. kałuż ’твань, дрыгва’), ст.-польск. ’лагчына, канава з бруднай вадой і да т. п.’, ’невялікая сажалка’, дыял. форма яшчэ kałuża, чэш. kaluž, kalužeлужына’, слова адзначаецца і ў гаворках, славац. kaluża ’брудная вада, лужына’, славен. kalúžaлужына’, серб.-харв. уст., дыял. kàluža ’гразь, лужына’, серб. ка̀љужа ’тс’. Слав. прыклады дазваляюць рэканструкцыю праслав. kaluža, kalʼuža, якое, відаць, з’яўляецца навацыяй да формы kaluga (параўн. калюжа, гл.). Лічыцца вытворным ад kalъ (фармант ‑ug‑ja), гл. Слаўскі, 2, 35–36, з падрабязным аглядам літаратуры, варыянт з мяккім зычным у аснове, відавочна, таксама стары. Махэк (2, 237) падтрымлівае сувязь з kalъ, аднак падкрэслівае, што тут хутчэй за ўсё гаплалогія з *kalo‑luža, аб чым пісалі яшчэ Лось, Фасмер і інш. Трубачоў (Эт. сл., 9, 127) звяртае ўвагу на фармальныя цяжкасці пры такім тлумачэнні (‑lʼuža ў параўнанні з luža, таксама і на несупадзенне арэалаў kaluža і luža). Шэраг аўтараў спрабавалі вытлумачыць слова як злажэнне пачатковага фарманта ka і luža (так Маліноўскі, PF, 5, 117; Фасмер, 2, 170; яшчэ Міклашыч, 153). Цікава адносна сувязі з kalъ або luža прывесці інфармацыю, якую падае Шымкевіч, Корнеслов, 133, з уключэннем назвы расліны калужніцы ў артыкул «Лугъ». Аўтар адзначае: «Въ Рейфовомъ Лексиконѣ слово лужа занимает мѣсто особаго корня». Прыведзеная аргументацыя супроць версіі *kalo‑luža датычыць таксама і спробы разглядаць лексему як прэфіксальную. Апрача гэтага, неабходна адзначыць, што як магчымае прэфіксальнае слова kałuža Шымкевіч прыводзіць шэраг ненадзейных прыкладаў, для якіх такі спосаб утварэння не з’яўляецца натуральным. Неабходна заўважыць, многія дэрываты ад kalъ > пацвярджаюць прынятую намі версію, параўн. укр. калюка ’вялікая гразь’, польск. дыял. kaleńлужына’. З вытворных звяртаюць на сябе ўвагу, магчыма, усх.-слав. калужына і далей славен. kalužati se, серб.-харв. калу́жати се ’пэцкацца, вазіцца ў гразі’ ў параўнанні з серб.-харв. калу̀гати се і бел. тураў. калюжыцца ’пэцкацца ў гразь у калюзе’; апошнія прыклады, магчыма, неабходна разумець як старажытныя ўтварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бярло́г, таксама бярло́га (Шат., Сцяшк. МГ, Яшкін), берало́г (Яшкін). Рус. берло́га, укр. дыял. берлі́г, берло́га, польск. barłóg, чэш. brloh, серб.-харв. бр́љог, славен. brlòg і г. д. Славянскія словы маюць значэнне ’бярлог, логава, хаціна; пячора; саламяны подсціл, смецце і да т. п.’ Лічыцца, што слав. *bьrlogъ, *bьrloga звязаны з серб.-харв. бр́љати ’блытаць, пэцкаць’, бр̀љагалужына’, балг. бърло́клужына’ і далей з літ. bur̃las ’гразь, бруд’. Гл. Фасмер, 1, 158–159.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Накідаць многа чаго‑н. Адкінуўшы ботам лупіну, Міша вылаяўся: — От жа разява нейкая! Куды панакідала — проста пад ногі! Карпюк. Бакі .. [ямы] пааб’язджалі, абсунуліся; на дно, дзе блішчыць каламутная, зеленаватая лужына вады, дзеці панакідалі палак, драных чаравікаў, галёшаў... Сачанка.

2. што. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баю́ралужына’ (Сцяшк. МГ), баю́рына ’кар’ер, запоўнены вадой’ (Жд.), гл. яшчэ Яшкін. Укр. баю́ра, балю́ра, баню́ра, банюр, байо́ро ’вялікая, глыбокая лужа; ямка ў земляной падлозе’. Польск. bajor ’сажалка’, bajoro ’тс’, bajura, bejuraлужына’, bániory ’глыбокія месцы ў вадзе’, bonior, banior ’глыбіня ў рэчцы, вір’. Сувязь з ням. Weiher ’сажалка’ (г. зн. запазычанне з ням.) вельмі няпэўная. Слаўскі (1, 26) думае пра *bańor(o) < bańa (з дыялектным > j > ). З геаграфічных меркаванняў (у бел. і ўкр. мовах, галоўным чынам у заходніх гаворках) выходзіць, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)