Тру́бнік (лугавы) ‘сон лугавы, Pulsatilla Adans. pratensis Mill.’ (Бейл.). Названы паводле трубкападобнага сцябла; адносна народнай сімволікі расліны гл. Коласава, Лексика, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рант ’вузкая палоска скуры па краях абутку’ (ТСБМ; дзятл., Сл. ПЗБ; Лексика Пол., ТС), ра́нец ’тс’ (ТС), ’вузкая палоска скуры для сшывання кажуха’ (Лексика Пол.), параўн. рус. рант, польск. rant ’палоска скуры, да якой мацуецца падэшва’. Запазычанне з ням. Rand ’кайма, рант’, ’край леса’, ’палі кнігі’, параўн. ст.-в.-ням. Rant, Ranft ’акрайчык хлеба’, англ. rand ’край, кромка’, ст.-англ. rand ’край, шчыт’, ст.-ісл. rąnd ’тс’ (Лявіцкі, 2, 93). Развіццё семантыкі ад ’край’ да ’акантоўка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́лнік (ра́лнык) ’расліна капытнік’, ’бабоўнік’ (пін., ЛА, 1; Лексика Пол.), ’чыстацел’ (ТС). Назва капытнік наводзіць на параўнанне з рала3 (гл.) ’прамежнасць паміж капытоў парнакапытных’ або на магчымасць шматлікіх разгалінаванняў, параўн. ралаваты (гл.). Іншая назва на Тураўшчыне — раннік ’чыстацел’ (гл.) дапускае магчымасць распадабнення нн > лн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́ніца ‘жанчына, якая трэ лён’ (ганц., Сл. ПЗБ, Лексика Пол.), трэ́льніца ‘мяльшчыца’ (Жд. 1). Суфіксальнае ўтварэнне ж. р. на ‑ніца, апошняе слова, відаць, на аснове дзеепрыметніка *trelъ ад *terti > це́рці (гл.). Аналагічна в.- і н.-луж. trělnica ‘тс’ ад trěć/trěś ‘церці’ (Шустар-Шэўц, 1527).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Наўпа, навпа ’малпа; жэўжык’ (драг., З нар. сл.). Да ма́лпа (у народным вымаўленні ма́ўпа) у выніку распадабнення губных; параўн. смал. навпа, павпа ’сірэна’ (Черепанова, Мифологическая лексика русского Севера. Л., 1983, 95), якое можа быць дастаткова старым і ўплываць на змену формы і семантыкі запазычанага ма́лпа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасе́каць ’баранаваць другі раз’ (палес., Выг. дыс.), укр. палес. пересекать, пересікати ’рыхліць глебу, у якую пасаджала бульба’. Паводле Выгоннай (Бел.-укр. ізал., 19), семантычная інавацыя пад уплывам ст.-літ. i̯sėkti ’рабіць рыхлым’, што малаверагодна, параўн. пэрэбиваты ’баранаваць перад пасевам’ (Лексика Пол., 114), піріскародэюываньне ’тс’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пацень ‘трыпутнік, Plantago major L.’ (капыл., ЛА, 1), тру́пуцень ‘тс’ (маг., Кіс.). Да тры́пуцень, трыпу́тнік1 (гл.); паводле Коласавай (Лексика, 200), у выніку дээтымалагізацыі і збліжэння з дзеясловамі трапа́ць ‘мяць, церабіць’ ці тро́паць ‘таптаць, біць’ і падобнымі, што адлюстроўвае ўмовы існавання расліны (пры дарозе), параўн. і трэ́патнік ‘трыпутнік’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвала ’васкавая залоза ў пчалы’ (палес., Лексика Пол., Шатал.). Рус. дыял. жва́ло ’сківіца бяззубай жывёлы’, укр. палес. жва́ло ’васкавая залоза ў пчалы’, серб.-харв. жва̏ло ’пашча, глотка; цясніна’, жва̏ље ’сківіца; сліна; цуглі; заедзі’, славен. žvála ’цуглі’. Макед. џвало ’рот звера’. Прасл. *žьv‑a‑l‑o ўтворана ад *žьv‑a‑ (гл. жава́ць) з суфіксам ‑л‑о. Скок, 3, 690.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тыць (пры́тыты) ’несці цяжкае, валачыць’ (Клім.). Параўноўваюць з серб.-харв. пр̏тити ’накладваць, узвальваць на спіну’, у̀прити ’ўзваліць цяжар на спіну’ (Талстой, Лексика Пол., 17). Запрудскі (дыс., 27) адносіць сюды ж запры́ць ’туга завязаць пры дапамозе закруткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ) і пры́тны ’круты’ (гл.) (навагр., Сцяшк.), выводзячы зыходную семантыку ’круціць’. У такім выпадку з’яўляецца працягам прасл. *prъtiti, прадстаўленага ў пры́ткі ’хуткі, вёрткі’ (гл.); да семантыкі параўн. кру́чаны ’непаседлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распраста́ць ’зрабіць простым, роўным; разагнуць; выцягнуць’ (Нас.; ашм., Стан.; ТСБМ), распраста́ць, ріспря́стыць ’распутаць, зняць путы з коней, разпрэгчы каня’, рыспрыста́ць ’распасцерці, распластаць’ (Бяльк.), роспро́статы ’вызваліць ад чаго-небудзь, разлучыць, пазбавіць чаго-небудзь’ (Лексика Пол.), роспро́статыся ’вызваліцца ад чаго-небудзь’, ’разлучыцца з кім-небудзь’ (Сл. Брэс.), ’вызваліць ад путаў’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. роспро́стати ’выраўняць, расправіць’, рус. дыял. распроста́ть ’апустошыць’, і асабліва славен. pròst ’вызвалены, вольны’. Гл. просты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)