Трэ́ніца ‘жанчына, якая трэ лён’ (ганц., Сл. ПЗБ, Лексика Пол.), трэ́льніца ‘мяльшчыца’ (Жд. 1). Суфіксальнае ўтварэнне ж. р. на ‑ніца, апошняе слова, відаць, на аснове дзеепрыметніка *trelъ ад *terti > це́рці (гл.). Аналагічна в.- і н.-луж. trělnica ‘тс’ ад trěć/trěś ‘церці’ (Шустар-Шэўц, 1527).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)