Ла́пікна ’латка’ (пух., ДАБМ) утварылася, відавочна, шляхам кантамінацыі лапіна і лапікла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́пік, ‑а, м.

Разм.

1. Лапіна. Дзе-нідзе ля вёскі з-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі. Гроднеў. Дзядзька Лаўрэн і дзядзька Антон узаралі лапік поля і штосьці пасеялі. Грамовіч.

2. Латка (у 1 знач.). Прышыць лапік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрэ́х, ‑а, м.

1. Дрэнна ўзараная, прапушчаная пры ворыве лапіна на полі. Вунь на жытнёвым масіве відаць незасеяныя ўвосень палоскі-агрэхі, парослыя пырнікам і лебядой. Хадкевіч. У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі. Прыказка.

2. перан. Усякія недаробкі, недагляды. Моўныя агрэхі. Агрэхі ў працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́жина

1. ла́піна, -ны ж., пля́ма, -мы ж., пля́міна, -ны ж.;

2. (пятнистость) пярэ́стасць, -ці ж.; пля́містасць, -ці ж.; см. пе́гий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́лынь ’верхавая вада’, по́лань ’тоня’ (докш., Сл. ПЗБ). Да по́лы (гл.), першапачаткова полае (адкрытае, пустое) месца, параўн. по́лоць палянка’ (ЛА, 1), ’лапіна сярод поля, лесу’ (Сл. ПЗБ), поло́ня ’паляна’ (Клім.), ’месца, дзе не ўзышло пасеянае’ (Сл. Брэс.), гл. яшчэ палонка. Словаўтварэнне, як голыгалынь ’паляна’ (ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отме́тина ж.

1. (у животных) ме́та, -ты ж., ме́тка, -кі ж.; (пятно) ла́піна, -ны ж.;

2. (знак) знак, род. зна́ка м.; (метка) ме́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аўто́бус (БРС). Новае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 78) з ням. Autobus, якое з франц. autobus; утворана з auto ’аўтамабіль і суфіксальнага элемента ‑bus (адсечаная канцавая частка з omnibus ’экіпаж для ўсіх’), гл. Шанскі, 1, А, 31, дзе насуперак Фасмеру, 1, 60, адмаўляецца па гістарычных прычынах польскае пасрэдніцтва. Пра элемент ‑бус гл. таксама Лапіна, РР, 1968, 5, 110–111; Брагіна, Неологизмы в рус. яз., M., 1973, 188–190.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прага́л, прагалак, прага́ліна, прога́ліна, прогу́ліна, прага́н, праго́л ’незарослае дрэвамі месца ў лесе, палянка’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мік., Шат.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., ТС), ’праталіна’, ’абсеў’, ’лапіна з вымаклым збожжам’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Рус. прога́л, прога́ль, прога́лина ’прагаліна’, укр. прога́лина ’просека ў лесе, палянка’, прога́льовина ’палянка ў лесе’, прага́люватина ’абсеў сярод збожжа’. Дэрыват ад усх.-слав. прогалити, параўн. рус. прога́лить ’агаліць, ачысціць месца ад хмызняку’, звязана чаргаваннем з голы (гл. Фасмер, 3, 372). Гл. яшчэ гала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прата́ліна ’месца, дзе растаў снег і агалілася зямля’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), прата́лка, прота́лка ’тс’, ’агрэх (пры сяўбе)’ (Шчарб., ТС; Жд. 1), прота́лак ’тс’ (Касп.), ’паляна’ (віл., шальч., Сл. ПЗБ), ’лапіна, дзе вымакла збожжа’, ’вузкі праход паміж будынкамі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’пропуск, зроблены пры сяўбе’ (Сцяшк.). Рус. прота́лина, прота́лок, укр. прота́лина, прота́лка ’праталіна’, польск. przetalina ’тс’. Дэрываты ад *прата́ць ’растаць, утварыўшы праталіну’, *прата́лы ’расталы (снег, лёд)’, што адлюстроўвае варыянтнасць та́яць/‑таць (параўн. пата́ць, адта́ць (Стан.), аналагічную да стая́ць ста́ць, гл. таяць. Банькоўскі (2, 915) бачыць кантракцыю ў польск. przetalina < *przetajalina. Гл. таксама тал, талона.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца за кім‑, чым‑н., ззаду каго‑, чаго‑н. Адсюль добра была відна тыльная сцяна хаты і хлява. Дамашэвіч. Дзядзька ўзяў Даніка за рукаў, падвёў да дзвярэй другой, «тыльнай» палавіны хаты і пастукаў у дзверы. Брыль. // Знешні. [Наводчык Васіль] тыльным бокам далоні выціраў пот з ілба і наіўна, разгублена ад таго, што ўсе яго хвалілі, усміхаўся. Карпюк. // Адваротны. На тыльным баку каўняра вялікая лапіна зусім іншага колеру, чым усё паліто. Мехаў.

2. Тое, што і тылавы (у 1 знач.). Калона расцягнулася мо на якіх метраў дзвесце. Пярэднія, бакавыя і тыльныя дазоры таксама не вельмі адыходзілі ад бітай дарогі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)