Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
ла́піна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.
1. Месца, якое вылучаецца чым-н. на агульным фоне.
Лапіны сенажаці.
2. Пляма іншага колеру на поўсці жывёлы, пер’і птушкі.
3. Невялікі кавалак зямлі (разм.).
Мець лапіну зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́пінаж.
1. (голое место среди травы, всходов и т.п.) плеши́на; (в лесу — ещё) прога́лина; (среди снега — ещё) прота́лина;
2. (место другого цвета) пятно́ср.; (у животных — ещё) отме́тина; пе́жина;
3.разг. (часть поверхности земли) лоску́т м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́піна, ‑ы, ж.
1. Пляма іншага колеру на чым‑н. Магутныя ногі птушак ашчарэпілі жардзіну. Белыя лапіны на плячах [іх] нагадвалі пагоны.Беразняк.Яблыневыя цені і сонечныя лапіны на зямлі заскакалі і пераблыталіся.Чорны.// Мясціна, якая чым‑н. вылучаецца на агульным фоне. Між лесу пракідаліся лапіны сенажаці.Мурашка.На чарнаце пажарышчаў добра былі відны чыстыя лапіны замеці і языкі сумётаў.Мележ.// Прагаліна. На палях, асабліва на ўзгорках, ад сонца адна за адной з’яўляліся праталіны, з-пад снегу выступалі чорныя лапіны зямлі.Краўчанка.Дарогу злёгку зацерушыла снегам. Там-сям відны асфальтаваныя лапіны.Кавалёў.
2.Разм. Невялікі кавалак зямлі. З гаспадаркі ўсяго і было ў таго чалавека, што лапіна зямлі на ўзгорку.Якімовіч.[Касперскі:] І ўсё [Бондар] засеяў? [Рымша:] Ні лапіны не пакінуў.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́пінаж
1. (лата) Flícken m -s, -;
2. (пляміна) Fleck m -(e)s, -e, Flécken m -s, -; Schmélzloch n -(e)s, -löcher; áufgetaute Stélle (im Schnee) (праталіна)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ла́піна ’лапік’, ла́пінка ’тс’, ла́піна ’адзежына’, ’ануча’, ’невялікі ўчастак, заняты пад што-небудзь’, ’абсеў, незасеяны агрэх’, ’месца, дзе качаўся конь’ (гродз., віц., мін., ДАБМ). Паводле Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621), узыходзіць да літ.lopinȳs ’кавалак матэрыі, рыззё, ануча’, ’прагаліна’ < lōpas ’латка’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 116–118). Аднак не выключана магчымасць утварэння ад ла́па4 (гл.) пры дапамозе апелятыўнага суф. ‑ін‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́піна
1. Невялікі ўчастак зямлі, лугу, лесу, ягадніку; палянка (Нясв., Слаўг.); месца, зарослае маліннікам (Уздз.). Тое ж ла́пік, лашку́т, шматок, ме́ста, ме́сціна́, мясці́на (Слаўг.).
2. Частка паласы або сенажаці памерам да 10 кв. сажняў (Сміл.Шат.).
3. Праталіна (Слаўг.).
4. Агрэх (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)