Канва́ліяландыш майскі, Canvalia majalis L.’ (Сцяшк.; маст., шальч. Сл. паўн.-зах.; свісл. Шатал.; він. Кіс., Інстр. II); камвалея лесавая (гродз. Кіс.). З польск. konwalia ’тс’, якое з с.-лац. (lilium) convallium < лац. convallis ’даліна, якую акаляюць горы’ (Слаўскі, 2, 442–443).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віно́ўнік ’вінаваты ў чым-небудзь; той, хто з’яўляецца прычынай чаго-небудзь’, рус. виновник ’крыніца прычыны чаго-небудзь’, тамб.ландыш, Convallaria majalis’, горк. ’мудранка, Paris quadrifolia L.’, ст.-рус. виновникъ ’вінаваты; даўжнік’ серб.-харв. ви́новник ’тс’, макед., балг. виновник ’вінаваты’. Лексема ўтворана ад асновы прыметніка vin‑ov‑ьnъ (віноўны) і суф. ‑нік. Сюды ж віноўніца (< vinov‑ьn‑ic‑a).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раю. Кожная секта, хвалячы свайго бога, лезла з ім да інтэрніраваных, абяцаючы райскае жыццё на небе. Машара. // перан. Прыгожы, чароўны. Аддаў бы я край самы райскі і дзіўны За цень ад сасны на далёкай радзіме. Панчанка. — Ды і то ж: райская яна кветка, гэты самы ландыш серабрысты! Васілёнак. // перан. Які дае многа радасці, задавальнення. Райскае жыццё. Райскае надвор’е.

•••

Райскія птушкі — сямейства птушак атрада вераб’іных, якія вылучаюцца вельмі яркім, прыгожым апярэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мядзве́джае вушка ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (гродз., Кіс.), медвежʼе ушко ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum tapsiformeSchrad.’ (жытк., Бейл.). Укр. ведмеже ухо ’дзіванна’, ’шалфей, Salvia L.’, рус. медвежье ухо ’піжма, Tanacetum vulgare L.’, ’дзіванна’, ’ландыш’. Матывацыя: існавала павер’е, што: 1) гэтыя ягады падабаюцца мядзведзям; 2) усе менш каштоўныя расліны і грыбы «аддаюцца» ваўкам, мядзведзям, мышам. Так жа і ў германскіх народаў (Махэк, Jména, 177; РЯШ, 1973, № 1, с. 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тымя́нка ‘расліна Convallaria majalis’ (Ласт.), тымянкі мн. л. ‘вырачка звычайная, Clinopodium vulgare L.’ (віц., Кіс.). Паводле Ластоўскага, іншая назва расліны, з якой ён пад пытальнікам ідэнтыфікуе ландыш, цімʼян (цімьян), што адпавядае ст.-бел. темъянъ, темианъ, фемианъ, фемиянъ, фимиянъ ‘расліна чабор, Thymus L.’, ‘пахучае рэчыва з гэтай расліны’ (ГСБМ). Найбольш верагодна, што лексема выводзіцца з польск. tymian, tymianek, якія абазначаюць ‘чабор, Thymus L.’, а таксама ‘чысцік, Calamintha L.’, а ў форме temian з’яўляецца сінонімам да чэш. blín ‘блёкат, Hyosciamus L.’ (Махэк, Jména, 205). З другога боку, Clinopodium па-польску называецца storzyszek ‘вырачка’, а першапачаткова ‘казялец ці кураслеп, Anemone L.’ (Махэк, Jména, 201), што сведчыць аб шматлікіх пераносах назваў з адной расліны на другую паводле іх моцнага паху. Польск. tymian, tymianek ‘чабор’, на думку Брукнера (589), было запазычана з ням. Thymian праз лацінскую мову са ст.-грэч. θῡμίᾱμα ‘тое, што курыцца (пра фіміям)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)