◎ Канва́лія ’ландыш майскі, Canvalia majalis L.’ (Сцяшк.; маст., шальч. Сл. паўн.-зах.; свісл. Шатал.; він. Кіс., Інстр. II); камвалея лесавая (гродз. Кіс.). З польск. konwalia ’тс’, якое з с.-лац. (lilium) convallium < лац. convallis ’даліна, якую акаляюць горы’ (Слаўскі, 2, 442–443).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)