Мядзве́джае вушка ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (гродз., Кіс.), медвежʼе ушко ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum tapsiformeSchrad.’ (жытк., Бейл.). Укр. ведмеже ухо ’дзіванна’, ’шалфей, Salvia L.’, рус. медвежье ухо ’піжма, Tanacetum vulgare L.’, ’дзіванна’, ’ландыш’. Матывацыя: існавала павер’е, што: 1) гэтыя ягады падабаюцца мядзведзям; 2) усе менш каштоўныя расліны і грыбы «аддаюцца» ваўкам, мядзведзям, мышам. Так жа і ў германскіх народаў (Махэк, Jména, 177; РЯШ, 1973, № 1, с. 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)