вито́й ві́ты, кру́чаны;

вита́я ле́стница ві́тая ле́свіца, ві́тыя ўсхо́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́круціць, -кручу, -круціш, -круціць; -кручаны; зак., што.

1. з чаго. Выняць круцячы.

В. лямпачку.

2. Сціскаючы кручэннем, выдаліць ваду.

В. выпаласканую сарочку.

3. Тое, што і высвідраваць.

В. дрылём дзірку.

4. Вывіхнуць, вывернуць (разм.).

В. руку.

|| незак. выкру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяч, а́, м.

Зроблены з пругкага матэрыялу шар для гульні, які адскаквае пры ўдары аб цвёрдую паверхню. Футбольны мяч. Хакей з мячом.

•••

Кручаны мяч — мяч, які пры палёце круціцца ў бок палёту (пры гульні ў валейбол, тэніс і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць сталым; памужнець. Цяпер Ліда пасталела і трымалася ў адносінах да настаўніка стрымана і нават як бы трохі холадна. Колас. Леташнія васьмікласнікі сталі дзевяцікласнікамі. Пасталелі, паразумнелі. Пачалі больш сур’ёзна ставіцца да ўсіх пытанняў школьных і жыццёвых. Дубоўка. Што за карысць, што малады і прыгожы, калі кручаны і невядома калі пасталее. Чорны. Я дарос, пасталеў на вайне. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны, неўраўнаважаны’ (барыс., Янк. I, Янк. БФ); ’злачынец, злодзей, разбойнік’ (КЭС, лаг.), ст.-бел. верутный, вирутный ’заўзяты, страшэнны’ (з XVII ст.), ст.-укр. вѣрутний, вирутний ’тс’, польск. wierutny ’які мае адмоўныя ўласцівасці’. Магчыма, сюды ж балг. вироглав ’наравісты, капрызны; упарты, неслухмяны’. Звязана з ві́р1, а не запазычана з польск. мовы, як сцвярджае Булыка (Запазыч., 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суко́лкручаны дубец, якім звязваюць два калы ў плоце’ (полац., Нар. лекс.), ’зварот, закрут’ (Ласт.), ’месца, дзе плот пад кутом ламаецца на тры колікі’: на сукол плоту (ушац., Нар. медыцына, 176), суко́лы ’парныя калы’ (Касп.; в.-дзв., Нар. сл.), ’два перавітыя віткай калкі ў плоце’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад сукаць ’скручваць’, гл. сукал, збліжанае да кол, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тыць (пры́тыты) ’несці цяжкае, валачыць’ (Клім.). Параўноўваюць з серб.-харв. пр̏тити ’накладваць, узвальваць на спіну’, у̀прити ’ўзваліць цяжар на спіну’ (Талстой, Лексика Пол., 17). Запрудскі (дыс., 27) адносіць сюды ж запры́ць ’туга завязаць пры дапамозе закруткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ) і пры́тны ’круты’ (гл.) (навагр., Сцяшк.), выводзячы зыходную семантыку ’круціць’. У такім выпадку з’яўляецца працягам прасл. *prъtiti, прадстаўленага ў пры́ткі ’хуткі, вёрткі’ (гл.); да семантыкі параўн. кру́чаны ’непаседлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Право́рны ’рухавы, спрытны’ (ТСБМ), право́ра ’рухавы хлопчык або дзяўчынка’ (Нас.), рус. прово́рный, прово́р ’спрытны чалавек’, укр. прово́рний ’тс’, проворя́ка ’рухавая, спрытная асоба’. Хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы, што канстатуецца і для ўкраінскай (ЕСУМ, 4, 592). Рускае слова звязваюць з балг. прови́рам ’прасоўваць’, літ. varyti ’гнаць’, лат. vert ’бегаць’ (Фасмер, 3, 372). Параўн. віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны чалавек; злачынец, злодзей’ (гл.), увера́цца ’чапляцца’ (гл.). Варбат рэканструюе прасл. *provorь < *proverti (Супр. чыт., II, 15; Слав. языкозн., XII, 119). Гл. таксама Калашнікоў, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 217–218.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круты́1 ’стромкі, высокі’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., Яруш., Касп., Сцяшк., Сержп. Ск., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’. Іншыя славянскія паралелі не ведаюць такога значэння. Але яно дакладна адпавядае літ. krañtas ’круты, стромкі бераг’, лат. krañts ’бераг’. Таму ёсць падставы аддзяліць ад аманімічнага прасл. krǫtъ (гл. круты2 і круты3). Можна таксама меркаваць аб тым, што прасл. bergъ ’круты бераг’ (магчыма, германскага паходжання) выцесніла прасл. krǫtъ у гэтым значэнні, *krǫtъ bergъ ’круты бераг’ рэалізавалася ў тых дыялектах, у якіх bergъ страціла значэнне ’круты’, а krǫtъ адпаведна яго зберагло. Параўн. Міклашыч, 138; Траўтман, 142; Брукнер, 267; Слаўскі, 18, 276–277.

Круты́2 ’спрытны, лоўкі’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. круты3.

Круты́3 ’моцна скручаны’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’, серб.-харв. кру̑т ’тлусты, цвёрды, тугі’, славен. krȏt ’люты, шалёны’, польск. krętyкручаны, сільны’, чэш. krutý, славац. krutýкручаны, сільны, шалёны’, н.-луж. kšuty ’моцна скручаны, тугі, моцны’, в.-луж. kruty ’цвёрды, моцны, шалёны’. Прасл. krǫtъ ’тугі, скручаны, сільны, шалёны’, відаць, усё ж такі генетычна звязана з krǫtъ ’круты, стромкі (бераг)’, але семантычна адышло ад яго (гл. круты1).

Круты́4 ’посны’ (Мат. Гом.). Да круты3. Семантычнае развіццё: ’моцна звараны без тлушчу (аб кашы)’ > ’посны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шоўк, род. шо́ўку м., в разн. знач. шёлк;

ш.-сырэ́ц — шёлк-сыре́ц;

шту́чны ш. — иску́сственный шёлк;

кру́чаны ш. — кручёный шёлк;

у даўгу́ як у шаўку́погов. в долгу́ как в шелку́;

на пу́зе ш., а ў пу́зе шчоўкпогов. на брю́хе шёлк, а в брю́хе щёлк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)