кру́чаны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кру́чаны |
кру́чаная |
кру́чанае |
кру́чаныя |
| Р. |
кру́чанага |
кру́чанай кру́чанае |
кру́чанага |
кру́чаных |
| Д. |
кру́чанаму |
кру́чанай |
кру́чанаму |
кру́чаным |
| В. |
кру́чаны (неадуш.) кру́чанага (адуш.) |
кру́чаную |
кру́чанае |
кру́чаныя (неадуш.) кру́чаных (адуш.) |
| Т. |
кру́чаным |
кру́чанай кру́чанаю |
кру́чаным |
кру́чанымі |
| М. |
кру́чаным |
кру́чанай |
кру́чаным |
кру́чаных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кру́чаны, -ая, -ае.
1. Зроблены скручваннем.
Кручаная пража.
К. абаранак.
2. Спіралепадобны, віты.
Кручаная лесвіца.
3. Хворы на шаленства (пра жывёл; разм.).
К. сабака.
4. перан. Заблытаны, неспакойны.
К. лёс.
Кручаная доля.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кру́чаны
1. прич. кру́ченный; см. круці́ць 3, 4;
2. прил. кручёный;
к. абара́нак — кручёный бу́блик;
3. прил. (винтообразный) вито́й;
~ная ле́свіца — вита́я ле́стница;
4. прил., разг. бе́шеный;
к. саба́ка — бе́шеная соба́ка;
5. прил., перен. шально́й, ша́лый, сумасбро́дный;
○ к. мяч — кручёный мяч;
к. ўдар — спорт. кручёный уда́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кру́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены, прыгатаваны шляхам скручвання. Кручаная пража. Кручаныя дубцы.
2. Разм. Хворы на шаленства (пра жывёл). Кручаны сабака. // Нясталых, несур’ёзных паводзін (пра чалавека). — І скажыце, ці не дурны, ці не кручаны хлопец. Як да вайны трэба было ў школу хадзіць ды вучыцца, дык яго за кніжку не загнаць было. А цяпер дзень і ноч чытае. Арабей. Хлопцы пакеплівалі з Макара, расказвалі такое, ад чаго Макар чырванеў, згараў ад сораму і крыўды ды кляўся, што ніколі не гляне на кручаную няверную Ядвісю. Асіпенка.
3. перан. Няроўны, неспакойны, заблытаны. — Жыццё тваё, чалавеча... Якое яно.. нейкае кручанае. Дуброўскі.
4. Разм. З няроўнымі сцёбламі, касымі слаямі (пра дрэва, драўніну). Хмызняк быў нейкі нялюдскі: каравы, кручаны, цвёрды, як жалеза. Маўр. // Кучаравы, пакручасты (пра валасы).
•••
Кручаны мяч гл. мяч.
Кручаны ўдар гл. удар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кру́чёный прил. кру́чаны;
кру́чёный мяч спорт. кру́чаны мяч.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́рченный прич. кру́чаны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кру́ченный прич. кру́чаны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пярэ́вітка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Кручаны дубец, лазіна, якой перавіваюць калы ў плоце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяч (род. мяча́) м. мяч;
○ кру́чаны м. — спорт. кру́ченый мяч
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)