цы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ліцца маленькімі струменьчыкамі з перапынкамі.

Чуваць, як у даёнку цыркае малако.

2. Пляваць праз зубы.

Ц. слінай.

3. Пра насякомых, птушак: стракатаць.

У траве цыркаюць конікі.

4. перан. Плаціць, даваць што-н. дробнымі порцыямі, патроху.

|| аднакр. цы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́рсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фарса. // Уласцівы фарсу; блазенскі. І рознага роду фарсавыя кепікі, «конікі», якія «выкідвае» дзед, не аслабляюць, а ўзмацняюць непаўторнасць яго аблічча. Усікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушка́нчык, ‑а, м.

Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах. Ратуючыся ад агню, на дарогу сыпаліся дажджом конікі, у дзікім спалоху кідаліся нам пад ногі тушканчыкі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застраката́ць сов., прям., перен. застрекота́ть;

у траве́а́лі ко́нікі — в траве́ застрекота́ли кузне́чики;

дзяўча́ты ~та́лі як саро́кі — девча́та застрекота́ли как соро́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буда́н, ‑а, м.

1. Буда з галля, саломы ці тонкага бярвення для часовага жылля; шалаш. Па ўсім беразе людзі секлі лазу, рабілі буданы, накрывалі іх свежай травою. Лупсякоў.

2. Разм. Верх, пакрыццё павозкі. Невялікія замораныя конікі цягнулі вазы, нагружаныя бедным сялянскім скарбам і пакрытыя палатнянымі буданамі. Лобан.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіняво́д — нейкая расліна з паралельнымі назвамі конікі, чаравічкі (віл., Стан.). Параўн. укр. синьово́д ‘рагулькі, Delphinium L.’, якое па колеры і форме кветкі збліжаецца з синьово́д ‘птушка зімародак, Alcedo atthis L.’, што да си́ній і вода́ (ЕСУМ, 5, 239). Несумненная сувязь з сіні (гл.), спецыфічная форма кветак адлюстравана ў іншых назвах, што могуць нагадваць галаву воднай птушкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́гаралы, ‑ая, ‑ае.

1. Выпалены. На выгаралым іржышчы ляжала кучка шызага попелу. Бядуля. // Які пасох, загінуў ад спёкі. А тут, ля будана, па бурай, выгаралай траве скакалі цвыркуны-конікі. Асіпенка.

2. Які страціў афарбоўку ад уздзеяння сонца. Выгаралыя ад сонца валасы ўпалі на лоб і густым ценем засцілі хударлявы, загарэлы твар. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сычэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Утвараць гукі, падобныя да гука «с». [Сабака] кідаўся на вароты, на шчыльныя веснічкі, і ўжо не брахаў, а сычэў. Сабаленка. Сычэлі нябачныя ў траве конікі. Сачанка. На двары Галя спыняецца. У руках у яе кацялок, у ім ззяе і сычыць вуголле. Карпюк.

2. Разм. Выказваць нездавальненне, злоснічаць (звычайна спадцішка). — Гэй, гэй, бабулька, не сычы! Юнацтва двойчы не прыходзіць. Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казу́лька ’божая кароўка’ (Шатал., З жыцця; Чач.), казулькіконікі палявыя’ (Федар. Рук.). Укр. козуля, козулька ’насякомае Cerambix’. Словаўтваральна празрыстая структура; цяжэй вытлумачыць як вытворнае ад каза1, ці тут перанос назвы з казуля, вядомага ў розных значэннях. Параўн. у Федароўскага ў рукапісным слоўніку: kozaczkiконікі палявыя’. Лексемы з апошнім значэннем могуць быць аўтаномнымі ўтварэннямі (паводзіны насякомага нагадваюць паводзіны жывёлы), магчыма, нават першаснымі для семемы ’божая кароўка’, напр., супадзенне назвы коніка і божай кароўкі ў бел. лельч. кавалік. Разам з тым міфалагічны кантэкст, які суправаджае розныя назвы Coccinella septempunctata як у слав., так і неслав. мовах, дазваляе меркаваць аб магчымай субстытуцыі назвы або міфалагічным варыянце, параўн. бел. кароўка, ярыца, укр. щедрик‑ведрик і рус. козуля, козурка, козюлька, коровка і інш. для сакральнага печыва з відавочнымі зааморфнымі адзнакамі.

Казу́лька ’маленькая лавачка’ (Касп.). Рус. козуля ’кароткая лавачка, зробленая так, што сучкі дрэва з’яўляюцца ножкамі’, казулька ’тс’, халм., пск. ’маленькая лавачка, на якую садзяцца, калі дояць карову’, маск. ’санкі, якія робяць са старой лаўкі’. Матывацыя назвы зразумелая (рожкі, зааморфная адзнака), аднак не вельмі ясна, утворана слова суфіксальным спосабам ад каза або тут перанос назвы ад казуля, параўн. інш. назву лавачкі каза (гл.). Статус інавацыі (усх.-слав.?) няясны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Рабіць выстралы.

Навучыцца с.

С. па мішэні.

С. з вінтоўкі.

2. перан. Утвараць прарэзлівыя адрывістыя гукі.

Яловыя дровы страляюць у печы.

3. каго (што). Забіваць з агнястрэльнай зброі.

С. дзічыну.

4. безас. Балець, калоць (пра адчуванне вострага болю; разм.).

У вушах страляе.

5. Імкліва адскокваць, уцякаць (разм.).

Конікі страляюць з-пад ног.

6. перан., што. Выпрошваць што-н. у каго-н. (разм.).

С. цыгарэты.

Страляць вачамі (разм.) —

1) хутка кідаць позіркі і адразу адводзіць вочы;

2) какетліва паглядзець на каго-н.

|| зак. стрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| аднакр. стрэ́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. стральба́, -ы́, ж. (да 1 знач.), страляні́на, -ы, ж. (да 1, 2, 4 знач.) і страля́нне, -я, н. (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)