касмы́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і касмыль. — Азірнуўся я — смаліць за мною верхам на кані кудлаты мужык бег шапкі, толькі касмыкі на галаве трасуцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супо́ня, ‑і, ж.

Рэмень для сцягвання клешчаў хамута. Міхась .. стаў поркацца каля хамута: выцягнуў з-пад яго касмыль грывы і роўна расчасаў пальцамі, памацаў супоню, ці добра завязала. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кузла́к ’камячок засохлага гною на поўсці жывёлы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. лат. kužliкасмыль, касмык’. Ці не балтызм, непасрэдная крыніца якога невядома.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калмы́ккасмыль’ (стаўб., З нар. сл.). Дакладных адпаведнікаў няма. Фармальна суадносіцца з смал. калмык ’чараўнік’ і, магчыма, укр. калмичити ’змочваць снапы ў вадкай гліне перад пакрыццём даху’ (адносна ўкр. слова параўн. яшчэ калматы). Што датычыць семантыкі, можна думаць, што супастаўленне бел. і смал. слова цалкам магчымае. Сувязь семем ’касмыль’ і ’чараўнік’ уяўляецца натуральнай, параўн. валаг. космачиха ’ведзьма’ (параўн. таксама падобныя семантычныя паралелі пад калдун1). У любым выпадку калмыккасмыль’ неабходна кваліфікаваць як беларускую інавацыю з няясным статусам, паколькі смал. прыклад неістотны з пункту погляду лінгвагеаграфіі. Цікава, аднак, дапусціць, што гэтыя прыклады, магчыма, сведчаць аб даўнейшай актыўнасці асновы калм‑, а таксама актыўнасці семантычнай мадэлі ’кудлаты’, ’чараўнік’ або падобнай да гэтай. Словаўтваральна лексема не вельмі зразумелая. Дакладны суфіксальны адпаведнік у бел. касмык і, магчыма, ва ўкр. космик ’тс’, адносна ўтварэння параўн. космак, космок, памянш., паводле Грынчэнкі, ад косомкасмыль’. Няясна, як суадносіцца разглядаемае слова і полац. хамлы́к, хамла́к ’тс’ (Суднік, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куцу́к1 ’камячок засохлага гною на поўсці жывёлы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. куцаць (гл.).

Куцу́к2касмыль’ (Жыв. сл., З нар. сл.). Да куцук© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махна́шка, махну́ша, махнушка ’галавешка’ (Жд. 1; навагр., карэліц., З нар. сл.), смал. мохнышка. Да махна́ты (гл.). Параўн. аналагічна ўтвораныя рус. арх. мохнушка, мохнушакасмыль, пасма, жмут’, ’рукавіца з касматай скуры’, пск. ’кудлаты сабака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́лех ’пушок, поўсць’ (дзярж., Жыв. сл.), тлях ’вантробы (?)’: зьелі ваўкі сабаку й пэляхоў ні асталося (нясвіж., Жд. 2); хутчэй за ўсё, ’скура, поўсць’, параўн. укр. пелехкасмыль валасоў, шэрсці; стары дзед’, польск. pelechy ’бярлога, непрыбраны ложак’, pelesz ’логава, гняздо’, чэш. pelech, peles ’логава дзікіх звяроў; непрыбраны ложак’, славац. pelech, peles ’тс’, ст.-луж. peles ’бярлога, логава, пячора’, серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’, балг. пѐлеш ’мякіш вуха; звісаючыя ўпрыгожанні на галаве’, пелеше ’вырасты скуры пад барадой у казы’. Прасл. *реleхь, *pelešъ параўноўваюць з лац. peilis ’скура, скура жывёлы, поўсць’, грэч. В. скл. мн. л. πέλλας ’скуры’ і звязваюць з польск. pieluszki, што выводзіцца з *pelena, plena, гл. пёляна (Брукнер, 408; Младэнаў, 417; БЕР, 5, 140); паводле Махэка₂ (442), няяснага паходжання; Скок (2, 639) аб’ядноўвае серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’ з харв. peles ’ручка казана’ (гл. пелюсць) і пад., што сумнеўна, параўн. Борысь, SFPS, 23, 103–109; Банькоўскі (2, 550) рэканструюе экспрэсіўнас *pelexa/*pele‑ga, звязанае з польск. pielegować ’нянчыць (дзіця)’, г. зн. ’спавіваць у пялюшкі’ (гл. пялегаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́мя, цемя і цемені, Д цемю і цемені, В цемя, Т цемем і цеменем, М (аб) цемі і (аб) цемені, н.

Верхняя частка галавы, а таксама верх чэрапа паміж лобнымі, патылічнымі і скроневымі касцямі. [Хлопец] падстрыжаны пад бокс так, што толькі на самым цемі тырчаў касмыль русых валасоў. Дуброўскі. Ссунуўшы казырок на цемя, хлопец уважліва разглядаў чарцёж і ледзь прыкметна шавяліў вуснамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жмут, пук, пасма, вехаць, жменя; касмыль, касмык (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

барада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. баро́ды і (з ліч. 2, 3, 4) барады́, -ро́д, ж.

1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы.

Ударыўся барадой аб стол.

2. Валасяное покрыва ніжняй часткі твару.

Адпусціць бараду.

3. перан. Пра чалавека з такім валасяным покрывам (разм.).

Давайце выберам старшынёй бараду.

4. У некаторых жывёл: пучок валасоў, пер’я або мясістыя адросткі пад пярэдняй часткай галавы.

Казліная б.

5. Касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны.

Б. кудзелі.

6. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі.

Дзіравая барада (разм., жарт.) — пра таго, хто есць і абліваецца стравай.

|| памянш. баро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)