бзік, ‑а, м.
Разм.
1. Дзівацтва, капрыз.
2. Бзікаваты чалавек; дзівак.
[Польск. bzik.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́хамаць, ‑і, ж.
Абл. Капрыз, недарэчнае, надуманае жаданне. І калі паны ў абедзвюх паэмах дзейнічаюць толькі па ўласнаму капрызу, прыхамаці, .. то і гусляр і Бандароўна паўстаюць як увасабленне народнай сціпласці. Навуменка. Што за прыхамаць была, Калі моўчкі брыгадзіра Ты увагай абышла? Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прычуджа́цца ’здавацца, паказвацца’ (ТС). Рус. паўн. причудиться ’з’явіцца, здацца, паказацца’, причу́дие ’прывід’, укр. причуда ’вобраз у чалавечым уяўленні; прывід’. Да чуд, чуды, чудэсіць (гл.). Рускія словы, паводле Фасмера (4, 369), не звязаны з причуда ’выдумка, капрыз’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
при́хоть ж. капры́з, -зу м.; недарэ́чнае жада́нне (хаце́нне); дзіва́цтва, -ва ср.; обл. пры́хамаць, -ці ж., выдва́ры, -раў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
капры́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Свавольны, наравісты, з капрызамі. Капрызнае дзіця. Капрызны чалавек. // Які выражае капрыз. Капрызны голас. Капрызны твар. □ [Акушэрка] сустракала Сяргея больш стрымана, крывячы ў ледзь прыкметнай усмешцы.. капрызны маленькі рот. Сіўцоў.
2. перан. Поўны нечаканых перамен, выпадковасцей; няўстойлівы. Капрызны лёс. Капрызнае надвор’е. □ Нёман стромкі, капрызны, а па ім — плыты, бясконца плыты... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
причу́да ж. вы́думка, -кі ж.; (чудачество) дзіва́цтва, -ва ср.; (каприз) капры́з, -зу м.; (прихоть) обл. пры́хамаць, -ці ж.;
у него́ мно́го причу́д у яго́ мно́га дзіва́цтваў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пры́мха, часцей мн. л. пры́мхі ’забабоны, забабонныя прыкметы’ (ТСБМ, Шн. 1, Растарг.; лях., Сл. ПЗБ, ТС), пры́мухі ’прымхі; жарты’ (Ян.). Няясна. Верагодна, з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем ад прымсці́ць/прымсці́цца (гл.) з экспрэсіўным ‑х‑ на месцы ‑с‑ у фіналі асновы (чакалася б *пры́мс(х)а) і развіццём першаснай семантычнай базы (гл. Краўчук, Бел. лекс., 86). Іншыя версіі выказвалі Мікуцкі (сувязь з муха, параўн. польск. muchi w nosie ’пра ганарлівага, непрадказальнага’, гл. падрабязней Неўская, История слав. этим., 21; параўн. яшчэ макед. мушичка ’мошка; капрыз’), Свобада (Studies in Slavic Ling. and Poetics, N.Y. — London, 1968, 247). Ткачэнка (ЕСУМ, 4, 574) параўноўвае з рус. па́мха ’перашкода, ліха, пошасць’, помха ’неўраджай’, што да мох (гл.), *мъха ’хвароба коласа; іржа’; Трубачоў (ЭССЯ, 22, 194) адносіць да *mъxъ (гл. мох) у сувязі з павер’ямі, але не выключаецца і сувязь з *mъšъka ’мошка, мушка’. Параўн. укр. при́мхи ’тс’, при́мха ’капрыз, недарэчнае жаданне, выдумка’, при́мхати ’капрызіць’, при́мхливий, примхува́тий ’капрызны, пераборлівы’. Спецыяльна гл. Мяркулава, Этим. иссл., 6, 23.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выбрык, выхадка, капрыз, штука; вымудры (мн., разм.); антраша, фартэль (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Разама́ра ’неахайны чалавек; пудзіла’ (Нас., Гарэц. 1). Паводле Насовіча (там жа), ад размара́ць (гл. мара́ць ’пэцкаць’), што выклікае словаўтваральныя цяжкасці; хутчэй, да ма́ра ’прывід, страшыдла, пачвара’ (гл. мара́ 1) з узмацняльнай прыстаўкай раз(а)‑ (гл. раз-), параўн. разне́слух ’вялікі неслух’ (Нас.), раздо́бры ’вельмі добры’, раздаўны́м даўно́ ’вельмі даўно’. Не вельмі ясныя адносіны да чэш., славац. rozmar ’капрыз, настрой’, што параўноўваецца з польск. rozmarzony ’адданы марам, летуценнік’ (Махэк₂, 520), тады да mara ’летуценне’ (гл. ма́ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзіва́цтва, ‑а, н.
1. Незвычайнасць у схільнасцях, звычках, паводзінах. — Ха-ха! Дзіўна! І не пратэставаць і не маўчаць! Ха-ха. Вось гэта і ёсць дзівацтва. Галавач. [А. Гурло] быў чалавек надзвычай сціплы, і гэта сціпласць даходзіла часам да дзівацтва. Хведаровіч.
2. Дзівацкі ўчынак, жаданне; капрыз. Раман Дзянісавіч расказваў пра навіны на трактарным заводзе, куды ён перайшоў гады два назад са станкабудаўнічага. Пераход гэты Марынка лічыла проста дзівацтвам: станкабудаўнічы завод быў амаль побач, бацька працаваў на ім майстрам-слесарам. Хадкевіч. Невялічкую падробку пад Пушкіна я заўважаў і раней, але глядзеў на яе, як на маладое дзівацтва. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)