О́кліна ’глыбокае месца на балоце’ (Сл. Брэс.). Параўн. рус. смал. о́клины ’багна на месцы былых азёр’ (Мат. СОС). Перыферыйны характар гэтага слова для асноўнай беларускай тэрыторыі сведчыць аб яго старажытнасці: о́кліна < *о́кніна (во́кніна) у выніку дысіміляцыі н‑н > л‑н. У сваю чаргу *о́кніна (во́кніна) утворана ад акно, як зы́біна ад зыб (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 42, дзе зыбіна — аддзеяслоўнае ўтварэнне). Гл. акно́2 ’глыбокае месца ў балотных крыніцах і азёрах’ і вокнішча ’акно ў балоце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таласа́ ’дробныя хвалі на вадзе, зыб’ (слаўг., Яшкін, Слоўнік), ’дробныя зморшчыш, хвалі на вадзе’ (Ласт.), тало́сіцца ’злёгку хвалявацца, зыбацца (пра ваду)’, таласі́ць ’мігацець, мітусіцца (у вачах)’ (Ласт.). Нягледзечы на наяўнасць у гаворках некаторых міжземнаморскіх тэрмінаў (параўн. трымуктан, гл.), наўрад ці звязана з балканскім тэрмінам, параўн. макед. талас ’хваля, вал’, серб.-харв. та̏лас ’вал’, што ўзыходзіць да грэч. θάλασσα ’мора’ праз тур. talaz/talas/tales ’хваля, вал’, параўн. таксама харв. talàsati ’пералівацца (пра ваду, збожжа на полі)’, гл. Скок, 3, 438; Зайкоўскі, Слов. етим., 183; спец. пра грэчаскае слова гл. Ньюман, Arctos (Helsinki), 14, 51–78. Хутчэй звязана з наступным словам, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́баць ’гушкаць’. Рус. зы́бить, дыял. зы́бать ’тс’, палаб. zåibi‑sǎ ’гушкаецца’ (3 ас.), славен. zíbati ’гушкаць’ (у тым ліку ў калысцы), серб.-харв. зи́бати ’гушкаць’. Ст.-слав., ст.-рус. зыбати. Прасл. zybati, верагодна, суадносіцца з арм. cup, cupʼзыб’ (Сараджава, Этимология, 1976, 64–66); да і.-е. асновы *gʼūb‑ (да якой можна ўзвесці зыбаць), магчыма, адносіцца нарв. дыял. gǒp ’бездань’. Больш надзейных і.-е. паралелей яшчэ не выяўлена. Фасмер, 2, 109; Шанскі, 2, З, 114; Куркіна, Этымалогія, 1967, 140, 143; Макіенка, Вопр. географии, № 81, 75; Скок, 3, 653, дзе іншая літ-ра. Спробы этымалогіі арм. слоў: Ачаран, 3, 474–475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́па ’зачэп пры лоўлі рыбы сеткай, вудай’: Невода зачапіла, то папа (ТС). Калі гэта не памылковы запіс (апіска, магчыма, *чапа, ад чапляць і пад.), то ў якасці рыбалавецкага або плытніцкага тэрміна можна звязаць з ням. Napf ’чашка, міска’, параўн. таксама в.-луж. пор, пура ’чэрап, галава’ (з ням., Шустар-Шэўц, 2, 1020), г. зн. ’выступаючая частка дна, выступ і пад.’, або з ням. Nypa ’вузлік на тканіне’. Значная колькасць запазычанняў з ням. у гэтай сферы робіць такое дапушчэнне верагодным, аднак застаецца актуальным пошук непасрэднай крыніцы запазычання. Такой крыніцай магло быць і іт. пара, прадстаўленае таксама ў славен. і серб.-харв. са значэннем ’страха над камінам; паліца; зэдлік’, блізкім да значэння ’выступ на дне’, што не здаецца зусім неверагодным, улічыўшы наяўнасць значнага пласта італьянізмаў у рыбалавецкай лексіцы дняпроўскага басейна тыпу ўжо вядомых трымук‑ тин ’паўночны вецер’, epśea ’ўсходні вецер’, як і іншых міжземнаморскіх тэрмінаў тыпу таласизыб’, зафіксаваных у паўднёва-ўсходняй Беларуса

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мёртвый

1. прил. мёртвы;

мёртвая голова́ зоол. мёртвая галава́;

мёртвый я́корь мор. мёртвы я́кар;

мёртвый вес ав. мёртвая вага́;

мёртвый язы́к лингв. мёртвая мо́ва;

мёртвый капита́л прям., перен. мёртвы капіта́л;

мёртвый инвента́рь с.-х. мёртвы інвента́р;

мёртвый у́зел спец. мёртвы ву́зел;

мёртвая пе́тля ав. мёртвая пятля́;

мёртвая вода́ в разн. знач. мёртвая вада́;

мёртвая приро́да мёртвая прыро́да;

мёртвая то́чка физ., техн., перен. мёртвы пункт;

мёртвая хва́тка мёртвая хва́тка;

мёртвая зыбь мёртвы зыб;

мёртвое простра́нство воен., ав. мёртвая прасто́ра;

мёртвый час мёртвая гадзі́на;

2. сущ. мёртвы, -вага м.;

мёртвая тишина́ мёртвая цішыня́;

мёртвая душа́ мёртвая душа́;

ни жив, ни мёртв ні жывы́, ні мёртвы;

пить мёртвую піць без про́сыпу;

спать мёртвым сном спаць як забі́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мёртвы

1. мёртвый, у́мерший; (о растительности — ещё) засо́хший, увя́дший;

м. чалаве́к — мёртвый челове́к;

~выя кве́ткі — мёртвые (засо́хшие, увя́дшие) цветы́;

2. (такой, как у мертвеца) мёртвый, ме́ртвенный, безжи́зненный;

м. твар — мёртвое (безжи́зненное) лицо́;

3. (лишённый признаков жизни) мёртвый, пусто́й, безжи́зненный; (о земле — ещё) беспло́дный, пусты́нный;

~вая ву́ліца — мёртвая (пуста́я) у́лица;

~выя пяскі́ — мёртвые (беспло́дные) пески́;

4. перен. холо́дный; ту́склый;

м. бляск ако́н — холо́дный (ту́склый) блеск о́кон;

5. перен. (далёкий от жизни) мёртвый;

~выя пры́нцыпы — мёртвые при́нципы;

6. (не нарушаемый звуками) мёртвый, безмо́лвный;

~вая — галава́ зоол. мёртвая голова́;

м. я́кармор. мёртвый я́корь;

~вая вага́ав. мёртвый вес;

~вая мо́валингв. мёртвый язы́к;

м. капіта́л — мёртвый капита́л;

м. інвента́рс.-х. мёртвый инвента́рь;

м. ву́зелспец. мёртвый у́зел;

~вая пятля́ав. мёртвая петля́;

~вая вада́в разн. знач. мёртвая вода́;

~вая прыро́да — мёртвая приро́да;

м. гіт — мёртвый гит;

м. пунктфиз., тех., перен. мёртвая то́чка;

м. зыб — мёртвая зыбь;

~вая прасто́равоен., ав. мёртвое простра́нство;

м. штыль — мёртвый штиль;

~вая хва́тка — мёртвая хва́тка;

м. сезо́н — мёртвый сезо́н;

ні жывы́ ні м. — ни жив ни мёртв;

~вая душа́ — мёртвая душа́;

~вая цішыня́ — мёртвая тишина́;

спаць ~вым сном — спать мёртвым сном;

ляжа́ць ~вым — гру́зам лежа́ть мёртвым гру́зом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)